Са святам працы!
Ва ўсе часіны асаблівым гонарам гарамадства былі і застаюцца працавітыя людзі, хто сваімі прафесіяналізмам, ініцыятывай і талентам уносяць уклад у развіццё суверэннай Беларусі.
У мінулую сераду старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер пабывалі на палетках сельгасарганізацый раёна і павіншавалі чарговых лідараў, занятых на веснавых палявых работах, згодна прамежкавых вынікаў раённых спаборніцтваў сярод работнікаў АПК.
Сярод атрымаўшых у гэты дзень заслужаныя ўзнагароды — трактарысты-машыністы КСУП “Барчыцы-агра” Генадзь Волас і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Юрый Бяляўскі.
Аляксандр Бутараў павіншаваў перадавікоў з дасягненнем высокіх вытворчых паказчыкаў і ўручыў ім каштоўныя падарункі.
Віншуючы земляробаў, а ў іх асобе і ўсіх працаўнікоў раёна, з надыходзячым вясновым Святам працы, старшыня райвыканкама адзначыў, што менавіта іх стараннасць і адказнасць садзейнічаюць умацаванню і развіццю эканомікі Кіраўшчыны, паляпшэнню дабрабыту яе жыхароў.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ