Шырокім фронтам
Шырокім фронтам вядуцца веснавыя палявыя работы на палетках СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Вывозіцца і ўносіцца пад пасяўныя ўчасткі арганіка, падсяваюцца і падкармліваюцца шматгадовыя травы, пасевы азімых культур, узорваецца і рыхтуецца пад сяўбу ранніх яравых культур глеба. Следам вопытныя механізатары выводзяць на падрыхтаваныя пло-шчы пасяўную тэхніку.
Тыя аб’ёмы, якія належыць выканаць рассветаўцам, не дазваляюць расхалоджвацца. Разумеючы гэта, механізатары стараюцца працаваць адказна і вынікова. Сярод іх — вопытны земляроб Мікалай Дрозд, якому даручана важная справа: сяўба. Дарэчы, у “Рассвеце” пасеяна ўжо 1251 га, з іх 1027 га — раннія яравыя культуры, на астатніх — яравы рапс.