У лёсе і ў сэрцы — Нараўляншчына і Кіраўшчына…

У лёсе і ў сэрцы — Нараўляншчына і Кіраўшчына…

ядченко1Чарнобыльская бяда прайшлася чорнай паласой па лёсах многіх людзей, раздзяліўшы іх на дзве часткі: прымусіла перасяляцца з абжытых родных мясцін, забруджаных радыяцыяй, падалей ад нябачнай небяспекі. А затым прыжывацца ў новых краях, уладкоўваць быт, будаваць зносіны з мясцовымі жыхарамі.
Вось і Уладзімір Ядчанка, цяперашні дырэктар КСУП “Барчыцы-агра”, у свой час вымушаны быў з сям’ёй пакінуць родны Нараўлянскі раён на Гомельшчыне, які мяжуе з Чарнобыльскім, увозячы ад бяды сваіх малалетніх дзяцей. У канцы кастрычніка будзе тры дзесяцігоддзі, як яны жывуць на Кіраўшчыне. І гэты край, які калісьці прытуліў іх, лічаць сваёй другой радзімай…
У першыя гадоў шэсць, як прызнаўся ў нашай размове Уладзімір Міхайлавіч, вельмі цягнула туды, дзе нарадзіўся, дзе прайшлі маленства, маладосць. Гэта вёска Смалегаў, якой ужо няма на карце Беларусі: яна зроўнена з зямлёй, ніводнай “жывой” хаты, толькі адзінокія могілкі. Шчыміла сэрца, і часта ездзілі туды, а таксама наведвалі бацькоў, якія перасяліліся ў Нароўлю. А ўвогуле ў яго родным раёне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС былі ліквідаваны 35 сельскіх населеных пунктаў.
Смалегаў заўжды ў памяці Уладзіміра Ядчанкі: родная хата, наваколле, дзе бегаў басанож, хадзіў у школу. У мясцовым саўгасе “Нараўлянскі” бацька працаваў трактарыстам, маці — паляводам. У 1978 го-дзе яны праводзілі сына ў армію, а трапіў ён служыць у групу савецкіх войск у Германіі, ваенна-паветраныя сілы. Армія загартавала, многаму навучыла. Пасля вяртання дадому Уладзімір стаў працаваць у саўгасе ва-дзіцелем.
Калі ажаніўся, пераехалі з жонкай на яе малую радзіму, у суседнюю вёску з прыгожай назвай Грушаўка. Гэткімі ж прыгожымі і непаўторнымі былі краявіды, радавала вока рэчка Славечна. У мясцовым калгасе імя Фрунзе Уладзімір Ядчанка заняўся звыклай для сябе вадзіцельскай справай. Быў таксама сакратаром камсамольскай арганізацыі гаспадаркі. Нарадзіліся дзеці — дачка Наталля, потым сын Руслан.
Грушаўка знаходзілася ў 40 кіламетрах ад горада Прыпяць, дзе функцыянавала Чарнобыльская АЭС. Сяльчане перыядычна ездзілі туды, каб набыць прадукты, розныя рэчы — забеспячэнне там было на вышэйшым узроўні і па больш танных цэнах. Праязджалі і міма карпусоў атамнай электрастанцыі, тады і не думалася, што яна тоіць нейкую небяспеку. Вельмі прыгожы быў горад, чысты, дагледжаны. Там працавала нямала нараўлянцаў.
Быў Ядчанка ў Прыпяці на сваім “Масквічы” па “прадуктовых справах” літаральна за тыдзень да трагічнага дня 26 красавіка 1986 года…
У той суботні дзень, калі адбыўся выбух на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС, было незвычайна сонечнае, цёплае надвор’е, усё вакол квітнела… і тут — такая бяда, наступствы якой на той момант мала каму былі вядомымі.
27 красавіка, нагадаў Уладзімір Міхайлавіч, усіх узнялі па трывозе, у тым ліку і вадзіцеляў: з населеных пунктаў, знаходзячыхся ў 10-15 кіламетрах ад эпіцэнтра выбуху, а потым — у 30-кіламетровай зоне ад АЭС, вывозілі на машынах людзей, рэчы, хатнюю жывёлу ў больш небяспечныя мясціны.
8 мая жонку з маленькімі Наташай і Русланам праводзіў на Гро-дзеншычну: іх разам з іншымі павезлі ў санаторый каля Ліды, дзе тыя прабылі да восені.
Сем’ям з малымі дзецьмі была прадастаўлена магчымасць свабоднага адсялення. І вырашылі Ядчанкі і яшчэ восем сем’яў ехаць шукаць сабе прыстанішча падалей ад небяспекі. Прывабіла іх Кіраўшчына, аселі ў в.Хвайніцы. Перасяленцам было прадастаўлена жыллё. На новым месцы Уладзімір уладкаваўся вадзіцелем у тагачасны саўгас “50 год БССР”. Дзякуючы сумленнасці, руплівасці, адказнасці, гаспадарскай памяркоўнасці, уласцівых яму з юнацтва, ён хутка заваяваў павагу і аўтарытэт кіраўніцтва, мясцовых людзей.
Пазней Уладзіміру Міхайлавічу даверылі пасаду начальніка падсобнага цэху па вырабу масляных фарбаў. А з 1997 года — намесніка старшыні калгаса “Беларусь”, у які быў рэарганізаваны саўгас. З рання да позняга вечара быў ён на нагах або за рулём, стараючыся, каб на ўсіх участках ладзіліся справы.
У 2002 годзе адбылося аб’яднанне калгасаў імя Калініна і “Беларусь” у СВК “Калгас “Беларусь” з цэнтральнай сядзібай у в.Барчыцы. 5 мая 2004 года Уладзімір Ядчанка быў выбраны яго старшынёй. Зараз гэта КСУП “Барчыцы-агра”.
Ёсць у калектыву прадпрыемства і поспехі, і няўдачы, ёсць праблемныя пытанні, ён разам з падначаленымі імкнецца прадпрымаць усё магчымае, каб іх вырашаць.
…Раскідала па белым свеце нараўлянцаў: куды ні паедзеш, адзначыў Уладзімір Міхайлавіч, практычна ўсюды добрыя знаёмцы. Многія землякі пакінулі ўжо гэты свет. Пяць гадоў таму не стала яго маці, бацька з Нароўлі пераехаў жыць да дачкі ў Маладзечна.
У.М.Ядчанка рады, што на яго другой радзіме, дзе прайшла ўжо большая частка жыцця, побач — дзеці і ўжо трое ўнукаў. Добры памочнік сын Руслан, шмат гадоў добрасумленна працаваў у гаспадарцы механізатарам, вывучыўся і зараз — галоўны аграном. Дачка Наталля — эканаміст УКП “Жылкамгас”.
Неўзабаве надыдзе Радаўніца, і пры ўсёй занятасці яны абавязкова пастараюцца наведаць Нараўляншчыну, каб пакланіцца магілам маці і родзічаў, удыхнуць паветра дарагіх сэрцу мясцін…

Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024
Знай наших!

Афганістан у лёсах маіх землякоў

17 апреля 2024
2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024