Сход упаўнаважаных Кіраўскага раёна па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу адбыўся ў раённым Доме культуры

Сход упаўнаважаных Кіраўскага раёна па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу адбыўся ў раённым Доме культуры

_MG_0765

Сход упаўнаважаных Кіраўскага раёна па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу адбыўся ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, члены райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, устаноў, заслужаныя людзі раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпусу,  грамадскіх аб’яднанняў і прафесійных саюзаў.

Як адзначыла намеснік старшыні раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пятага Усебеларускага народнага сходу, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2016 года №164 пяты Усебеларускі народны сход назначана склікаць 22-23 чэрвеня. На форуме будуць абмеркаваны пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Згодна распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2016 г. №52рп “Аб падрыхтоўцы да пятага Усебеларускага народнага сходу” распараджэннем старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава быў утвораны раённы арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пятага Усебеларускага народнага сходу. На пасяджэнні аргкамітэта было прынята рашэнне аб тэрмінах правядзення сходаў у працоўных калектывах па выбранні ўпаўнаважаных на раённы сход упаўнаважаных, аб норме прадстаўніцтва на ім, даце і месцы правядзення.

Сходы ў працоўных калектывах, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў па выбранні ўпаўнаважаных на раённы сход па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу прайшлі арганізавана, у адпаведнасці з зацвержаным графікам.

Усяго на раённы сход былі выбраны 393 упаўнаважаныя, ім і прадстаяла ў гэты дзень выбраць дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход ад Кіраўскага раёна.

_MG_0749

У адпаведнасці з парадкам дня раённага сходу старшыня райвыканкама, старшыня раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пятага Усебеларускага сходу Аляксандр Бутараў далажыў аб выніках выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011-2015 гады і задачах на 2016-2020 гады.

Галіна Слабоднікава давяла да ведама прысутных парадак галасавання. Яна адзначыла, што абласным арганізацыйным камітэтам па падрыхтоўцы і правядзенні пятага Усебеларускага народнага сходу, у адпаведнасці з устаноўленай нормай прадстаўніцтва, нашаму раёну даведзена выбраць 7 удзельнікаў. Прапановы па кандыдатурах працоўных калектываў арганізацый і ўстаноў для выбрання ўдзельнікамі пятага Усебеларускага народнага сходу папярэдне былі абмеркаваны ў працоўных калектывах і раённым арганізацыйным камітэтам. Была ўнесена прапанова аб вылучэнні наступных кандыдатур удзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу: Арцюхова Таццяна Віктараўна, загадчык ясляў-садка №4 г.Кіраўска; Багель Аляксандр Іванавіч, старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага; Бутараў Аляксандр Міхайлавіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта; Варацілкіна Алена Іванаўна, галоўны інжынер ДРБУ-197; Круцько Алена Аляксееўна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы; Петранкоў Аляксандр Сяргеевіч, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва”; Палянская Алена Уладзіміраўна, кандытар райспажыўтаварыства.
Згодна праведзенага адкрытага галасавання яны аднагалосна выбраны ўдзельнікамі пятага Усебеларускага народнага сходу.

Ад імя дэлегатаў да прысутных звярнулася Таццяна Арцюхова. Напрыканцы раённага сходу ўпаўнаважанных адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел лепшыя выканаўцы і калектывы мастацкай самадзейнасці раёна.

На другім паверсеРДК былі разгорнуты выставы дасягненняў галін народнай гаспадаркі раёна за прайшоўшую пяцігодку, работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Дэманстраваўся фільм аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна.

АРЦЮХОВА Таццяна Віктараўна, 1974 г.н., адукацыя вышэйшая, загадчык ясляў-садка №4 г.Кіраўска, дэпутат раённага Савета дэпутатаў.
АРЦЮХОВА Таццяна Віктараўна, 1974 г.н., адукацыя вышэйшая, загадчык ясляў-садка №4 г.Кіраўска, дэпутат раённага Савета дэпутатаў.
БУТАРАЎ Аляксандр Міхайлавіч, 1972 г.н., адукацыя вышэйшая, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
БУТАРАЎ Аляксандр Міхайлавіч, 1972 г.н., адукацыя вышэйшая, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
ВАРАЦІЛКІНА Алена Іванаўна, 1966 г.н., адукацыя сярэдняя спецыяльная, галоўны інжынер ДРБУ-197, паспяхова працуе ў галіне 30 гадоў.
ВАРАЦІЛКІНА Алена Іванаўна, 1966 г.н., адукацыя сярэдняя спецыяльная, галоўны інжынер ДРБУ-197, паспяхова працуе ў галіне 30 гадоў.

 

КРУЦЬКО Алена Аляксееўна, 1958 г.н., адукацыя вышэйшая, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы, узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі".
КРУЦЬКО Алена Аляксееўна, 1958 г.н., адукацыя вышэйшая, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы, узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”.
ПЕТРАНКОЎ Аляксандр Сяргеевіч, 1961 г.н., адукацыя сярэдняя, трактарыст-машыніст СВК "Калгас "Ніва", узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём "За працоўныя заслугі".
ПЕТРАНКОЎ Аляксандр Сяргеевіч, 1961 г.н., адукацыя сярэдняя, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва”, узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”.
ПАЛЯНСКАЯ Алена Уладзіміраўна, 1963 г.н., адукацыя сярэдняя, кандытар райспажыўтаварыства, паспяхова працуе ў галіне 36 гадоў.
ПАЛЯНСКАЯ Алена Уладзіміраўна, 1963 г.н., адукацыя сярэдняя, кандытар райспажыўтаварыства, паспяхова працуе ў галіне 36 гадоў.

З даклада старшыні райвыканкама, старшыні раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пятага Усебеларускага народнага сходу Аляксандра БУТАРАВА:

— Усебеларускі народны сход з’яўляецца адной з важнейшых форм народаўладдзя і гарантам сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў рэспубліцы.
Прайшоўшыя чатыры сходы на справе даказалі сваю эфектыўнасць, да-зволілі выбраць правільны напрамак у развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы і ўсіх абласцей жыцця нашай дзяржавы.

У межах выканання мэт і задач, вызначаных на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе, у раёне многае зроблена па дасягненні рэальнага павышэння дабрабыту і ўзроўню жыцця людзей, захаванні сацыяльна-эканамічнай стабільнасці.

Актыўна вялося добраўпарадкаванне горада і сельскіх населеных пунктаў, рамантаваліся вытворчыя аб’екты і ўстановы сацыяльна-культурнай сферы, ажыццяўлялася новае будаўніцтва.

Значныя змены адбыліся і ў сельскай гаспадарцы Кіраўшчыны. За перыяд з 2011 па 2015 г.г. наш раён з’яўляўся пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур; уладальнікам першых прэмій у намінацыях “Землекарыстанне высокай культуры земляробства” і “Нарыхтоўка травяністых кармоў” на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” у Горках; пераможцам абласнога спаборніцтва па вытворчасці і продажу дзяржаве малака, вытворчасці цукровых буракоў. За дасягненне высокіх паказчыкаў у рэспубліканскім спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі наш раён узнагароджаны Ганаровым дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У апошнія гады наш рэгіён трымае лідарства сярод раёнаў Магілёў-скай вобласці па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай устойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 г.г. на развіццё аграпрамысловага комплексу з усіх крыніц фінансавання было накіравана 2,5 трлн. рублёў. Значна абноўлены машынна-трактарны парк, уведзены ў эксплуатацыю 4 сучасныя зернеачышчальна-сушыльныя комплексы і 2 зернесушылкі, працуючыя на мясцовых відах паліва. Вядзецца рэканструкцыя 10 малочна-таварных ферм, 8 з якіх ужо функцыянуюць.
Кіраўчане ўносяць адчувальны ўклад у скарбонку Магілёўскай вобласці: у раёне вырошчваецца 17,5% агародніны, 26,2% — цукровых буракоў, 20% — пладоў і ягад. Вытворчасць малака ад агульнаабласнога аб’ёму складае 7%, бульбы — 5,9%, мяса — 3%.

За справаздачны перыяд атрымана прамысловай прадукцыі амаль на 170 млрд. рублёў, прырост у супараўнальных цэнах да ўзроўню 2010 года склаў 26%.
Тэмп росту экспарту тавараў павялічыўся больш чым на 31% і склаў у 2015 годзе 2,6 млн. долараў ЗША. Летась аб’ёмы экспартна-імпартных аперацый былі зарэгістраваны з 20 краінамі свету, нашы тавары пастаўляліся на рынкі 12 дзяржаў.

За 5 гадоў экспарт паслуг у параўнанні з 2010 годам павялічыўся ў 3,5 раза.
На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна зрасходавана звыш 2 трлн. рублёў інвестыцый, іх рост забяспечаны ў 2,5 раза.

Сярод асноўных інвестыцыйных праектаў: будаўніцтва станцый абезжалезьвання сеткі і збудавання гаспадарча-піццявога водазабеспячэння ў аг.Жылічы і Кіраўску; увод у эксплуатацыю біягазавай устаноўкі ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага; будаўніцтва гарадской лазні ў Кіраўску; вытворчасць палімерна-пясчаных вырабаў і рэканструкцыя кацельні з устаноўкай катла на мясцовыя віды паліва з механічнай іх падачай ва УКП “Жылкамгас”; асфальтаванне звыш 30 км дарог па капітальным і бягучым рамонтах і інш.

У папярэдняй пяцігодцы значная ўвага надавалася жыллёваму будаўніцтву: за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 32 тыс. м2, жыллё атрымалі 408 сем’яў. Забяспечанасць жыллём у сярэднім на 1 жыхара раёна складае 41,7 м2 — амаль на 16 м2 вышэй сярэднерэспубліканскага паказчыка.
Актыўна развівалася сфера гандлю: у параўнанні з 2010 годам рознічны тавараабарот узрос на 48%, прырост гандлёвых плошчаў склаў звыш 1000 м2.
У раёне забяспечаны спрыяльныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці, дзякуючы чаму створана 80 камерцыйных арганізацый, налічваецца 259 індывідуальных прадпрымальнікаў, 18 сялянска-фермерскіх гаспадарак. Летась у сферы малога бізнэсу працавала звыш 1000 чалавек або 13% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы.

Для забеспячэння занятасці насельніцтва за апошнія 5 гадоў створана 698 новых рабочых месцаў. Пры фінансавай падтрымцы са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва краіны прадпрымальніцкую дзейнасць арганізавалі 29 беспрацоўных, ім аказана фінансавая падтрымка на суму звыш 300 млн. рублёў.

Працягвалася работа па развіцці галін сацыяльнай сферы: пачынаючы з 2011 года, аб’ём фінансавання павялічыўся больш чым на 30% і летась склаў 158 млрд. рублёў — гэта 68% ад агульных расходаў раённага бюджэту. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за 5 гадоў было накіравана звыш 35 млрд. рублёў.

Звыш 240 млрд. рублёў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў было затрачана на рэстаўрацыйныя работы Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля.

Значная ўвага ў раёне надавалася развіццю спорту: узведзены дзіцячая спартыўна-гульнявая пляцоўка, арэна для пляжных відаў спорту, адрамантавана спартыўная зала ДЮСШ.

Асабліва радуе тэндэнцыя павелічэння нара-джальнасці ў раёне: летась на свет з’явілася 260 немаўлят — на 33 больш, чым у 2011 годзе.

Сённяшнія эканамічныя ўмовы патрабуюць ад кіраўнікоў арганізацый новых падыходаў у гаспадаранні і павышэнні эфектыўнасці ў арганізацыі работы, жорсткіх падыходаў па рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў.

У новай пяцігодцы неабходна забяспечыць зніжэнне ўсіх відаў затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, зменшыўшы сабекошт не менш чым на 25%; эфектыўнасць і прыбытковасць дзяржаўных прадпрыемстваў; павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі за кошт паляпшэння яе якасці; прырост імпартазамяняючай прадукцыі; максімальнае прыцягненне прамых замежных інвестыцый і канцэнтрацыю ўкладанняў у актыўныя асноўныя сродкі, павышэнне аддачы ад укладзеных сродкаў за кошт эфектыўнасці кіравання праектамі; рост экспарту тавараў; укараненне эфектыўных метадаў кіравання, выкарыстанне сучасных стандартаў якасці і тэхналагічных рэгламентаў; павелічэнне выручкі на 1 працуючага ў сельскай гаспадарцы да 500 млн. рублёў, а па раёне — да 1 млрд. рублёў, павысіўшы пры гэтым заработную плату да 10,5 млн. рублёў інш.

Пастаўленыя задачы — складаныя і амбіцыйныя, але пры дакладным выкананні кожным работнікам сваіх пасадавых абавязкаў, жорсткім захаванні тэхналагічнага працэсу ў вытворчасці і жаданні рухацца наперад намечанага можна дасягнуць. І справа гонару кожнага — замацаваць свае пазіцыі, зрабіць новы, упэўнены крок у далейшым развіцці Кіраўшчыны.

Гавораць ўдзельнікі раённага сходу ўпаўнаважаных па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу:

Алена КРУЦЬКО, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы:

— Усебеларускі народны сход — важнейшы інстытут у структуры беларускай мадэлі дэмакратыі. Гэты форум праводзіцца ў поўнай адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй нашай дзяржавы, якая гарантуе беларускім грамадзянам права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных пытанняў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў.
На Усебеларускім народным сходзе, які праходзіць у Мінску раз у пяць гадоў, падводзяцца вынікі пяцігадовага развіцця Рэспублікі Беларусь, вызначаецца праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку.
У падрыхтоўцы і правядзенні форуму, а потым у абмеркаванні яго вынікаў грамадзяне прымаюць самы актыўны ўдзел, што пацвярджае: Усебеларускі народны сход — рэальна дзеючы механізм народа-ўладдзя.

Арганізавана, з адчуваннем высокай адказнасці ўдзельнікаў прайшоў раённы сход упаўнаважаных, выбраны дэлегаты ад Кіраўшчыны для ўдзелу ў пятым Усебеларускім народным сходзе. Такі высокі давер аказаны і мне. Сямі прадстаўнікам нашага раёна разам з іншымі дэлегатамі ад рэгіёнаў краіны прадстаіць прыняць удзел у падвядзенні вынікаў мінулай пяцігодкі, абмеркаванні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. Па прыездзе ў раён мы праінфармуем аб гэтым яго жыхароў.

Трэба адзначыць, што за апошні пяцігадовы перыяд нямала зроблена як у цэлым па рэспубліцы, так і ў нашым рэгіёне. Самае галоўнае, захавана нацыянальная мадэль сацыяльна арыентаванай эканомікі, накіраванай на павышэнне дабрабыту лю-дзей і паляпшэнне ўзроўню іх жыцця.

Аляксандр ПЕТРАНКОЎ, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва”:

— У тым, што Усебеларускі народны сход — гэта рэальнае ўвасабленне народаўладдзя, пераканаўся на справе, будучы дэлегатам трэцяга форуму, які адбыўся 2-3 сакавіка 2006 года. Я, радавы працаўнік, прымаў удзел у вырашэнні задач дзяржаўнай важнасці. Гэта ганарова, але, разам з тым, і вельмі адказна. Была прынята Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2006-2010 гады, а яе дэвізам стаў лозунг “Дзяржава для народа”.

Сярод асноўных напрамкаў вызначаўся наступны: працяг адраджэння і развіцця вёскі. І сёння мы бачым, як змянілася вытворчая сфера сельгасарганізацый на аснове ўкаранення сучасных тэхналогій, а таксама сацыяльная сфера — падчас уладкавання аграгарадкоў. На палях гаспадарак працуе высока-прадукцыйная тэхніка, уводзяцца ў строй сучасныя жывёлагадоўчыя аб’екты, паляпшаюцца ўмовы працы і быту сяльчан — вось асноўныя вынікі рэалізацыі дзяржаўных праграм.

Сёлета мне зноў прадстаіць удзельнічаць у рабоце Усебеларускага народнага сходу. Безумоўна, ганаруся, што землякі ў другі раз аказалі мне такі высокі давер. Пастараюся яго апраўдаць. А ўвогуле дзеля таго, каб намечаныя напрамкі развіцця нашай краіны паспяхова ўвасабляліся ў жыццё, патрэбна, каб кожны з нас на сваім рабочым месцы з высокім пачуццём адказнасці ставіўся да выканання даручанай справы, стараўся ўнесці максімальны ўклад у агульныя здабыткі.

Таццяна Арцюхова, загадчык ясляў-садка №4 г.Кіраўска, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

— На раённым сходзе ўпаўнаважаных я ўдастоена гонару быць выбранай удзельнікам пятага Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна. Упэўнена, што наша дэлегацыя прыме актыўны ўдзел у абмеркаванні напрамкаў развіцця Рэспублікі Беларусь на карысць яе далейшага працвітання. Мы жывем у няпросты і зменлівы час, і ад таго, якія будуць прымацца рашэнні, залежыць лёс нашай краіны ў будучым. Таму адчуваем вялікую адказнасць за гэта. Тым больш, што я працую ў сферы адукацыі, з падрастаючым пакаленнем нашай Кіраўшчыны, і забяспечыць для яго шчаслівую будучыню — наш абавязак.

Задачай дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу з’яўляецца не толькі ўдзел у абмеркаванні ўнесеных на парадак дня пытанняў, але і, што вельмі важна, данясенне вынікаў гэтага абмеркавання да кожнага працоўнага калектыву, кожнага жыхара раёна.

_MG_0804

_MG_0811

_MG_0799

_MG_0821

Матэрыялы з раённага сходу ўпаўнаважаных па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу падрыхтавалі Таццяна БАРАДЗІНА, Наталля ХАДАКОВА, Максім МІКЕШЫН (фота).

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024