У ліку першых да нарыхтоўкі кармоў прыступілі працаўнікі СГФ “Чыгірынка” “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”

_MG_1841

У раёне распачалася адна з найбольш важных і адказных сельскагаспадарчых кампаній — корманарыхтоўка. Згодна інфармацыі райсельгасхарчу райвыканкама, першым укосам неабходна скасіць травы на 11338 га. На раніцу ўчарашняга дня ў гаспадарках раёна былі скошаны травы на 377 га, убраны — на 52 га. Рашучымі тэмпамі пачалі сёлетнюю корманарыхтоўчую кампанію ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, СГФ “Чыгірынка”, СВК “Добасна-агра”, РАПТЗ. У гэтыя дні ўключаюцца ў “зялёнае жніво” і астатнія гаспадаркі раёна.

Сёлетняе цёплае надвор’е з дажджамі паспрыяла таму, каб травы, падкормленыя ўгнаеннямі, раскусціліся, пусціліся ў рост. І вось ужо на палетках запахла свежаскошанай травой, а за магутнай тэхнікай застаюцца густыя зялёныя пракосы.

У ліку першых да нарыхтоўкі кармоў прыступілі працаўнікі СГФ “Чыгірынка” “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Усяго ж першым укосам тут неабходна ўбраць травы на 560 га, з якіх 280 га займаюць шматгадовыя і столькі ж — лугавыя.

Корманарыхтоўка ў гаспадарцы распачалася актыўна. Уся неабходная тэхніка была своечасова падрыхтавана да адказнага перыяду, апрабавана. Паклапаціліся тут і аб забяспечанасці пад па-трэбу ГЗМ.

У сераду, калі карэспандэнты раённай газеты наведаліся ў сельгасфіліял, у полі працавалі дзве касілкі, на якіх шчыравалі вопытныя механізатары Мікалай Бабіцкі і Рыгор Церашкоў, і варушылка, якой кіраваў Аляксандр Карпаў. Для іх гэта ўжо не першая корманарыхтоўчая кампанія, таму кантраляваць працэс уборкі не трэба. Механізатары разумеюць, што ў тым ліку і ад іх адказнасці і якасна праведзенай работы будуць залежыць атрыманыя ў далейшым жывёлагадоўчай галіной гаспадаркі надоі і прывагі.

У сваю чаргу, кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася аб тым, каб да кожнага працаўніка былі даведзены ўмовы працоўнага спаборніцтва і аплаты працы, а таксама аб наяўнасці ў рабочых спецвопраткі і сродкаў абароны. Усе ўдзельнікі корманарыхтоўкі будуць забяспечвацца гарачым харчаваннем.

Як адзначыў галоўны аграном СГФ “Чыгірынка” Іван Мухін, асноўная ўвага пры нарыхтоўцы кармоў надаецца іх якасці. У цяперашні час гэта датычыцца нарыхтоўцы сена, а таксама закладцы сенажу, яго трамбаванні і захаванні тэмпературнага рэжыму ў нарыхтаванай масе.

Дарэчы, траншэі да закладцы зялёнай масы былі падрыхтаваны своечасова: ачышчаны ад рэшткаў кармоў, пабелены, пад’езды высланы саломай. Увесь працэс закладкі сенажу кантралюецца адказнымі спецыялістамі.

З траў першага ўкосу тут плануюць нарыхтаваць 2950 т сенажу і 680 т сена.
Па словах Івана Мухіна, галоўнае зараз, каб усталявалася надвор’е, што дазволіць разгарнуць работы шырокім фронтам і дасць магчымасць убраць травы ў найбольш спрыяльныя тэрміны. Прапусціць гэты момант — значыць, страціць карысныя якасці першых траў і не атрымаць высокаякасных кармоў, — упэўнены спецыяліст.

У сельгасфіліяле плануюць справіцца з першым этапам корманарыхтоўкі прыкладна за два тыдні.

Дзякуючы добра арганізаванай рабоце механізатарскага звяна, а таксама ўсіх удзельнікаў “зялёнага жніва”, з кожным днём тэмпы нарыхтоўкі кармоў нарастаюць. Гэта, у сваю чаргу, дае ўпэўненасць, што грамадскі статак зімою будзе атрымліваць паўнацэнныя кармы ў дастатковай колькасці.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.