Занятасць навучэнцаў г.Кіраўска і раёна падчас летніх канікулаў

bf181b5916b058cb4234908a4260ccf1_XL

Зусім хутка распачнецца самая любімая для дзятвы пара — лета. Аднак, для дарослых гэта час павышанай увагі і адказнасці, у першую чаргу, за бяспечны адпачынак рабят. Менавіта гэта тэма стала галоўнай падчас прайшоўшага на базе Цэнтра вольнага часу раённага бацькоўскага сходу, прысвечанага Міжнароднаму Дню сям’і.

На сходзе былі абмеркаваны пытанні занятасці навучэнцаў падчас летніх канікулаў, а таксама прыцягнута ўвага бацькоўскай грамадскасці да неабходнасці забеспячэння бяспечных умоў для рабят у вольны час.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Бяляўская адзначыла, што ў бягучым годзе такая работа будзе ажыццяўляцца на базе 13 устаноў адукацыі раёна. Асноўная ўвага — фізкультурна- аздараўленчай і працоўнай занятасці рабят. У першую чаргу да летняй занятасці будуць прыцягнуты падлеткі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

У лагерах з дзённым знаходжаннем дзяцей, якія будуць створаны на базе ўстаноў адукацыі, плануецца аздаравіць 880 дзяцей. У пяці лагерах працы і адпачынку (гімназія горада, Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева, Мышкавіцкая, Дабаснянская і Жыліцкая школы) 85 вучняў будуць задзейнічаны на работах па догляду за сельскагаспадарчымі культурамі.

Пры школах будуць працаваць 12 валанцёрскіх атрадаў (180 рабят), 10 працоўных атрадаў старшакласнікаў (150 рабят), 7 вытворчых брыгад, зоймуцца рамонтам мэблі, добраўпарадкаваннем тэрыторый школ і прысядзібных участкаў устаноў адукацыі.

З ліпеня пачнуць сваю дзейнасць 8 студэнцкіх атрадаў, 107 рабят будуць працаваць на будаўнічых і іншых сельскагаспадарчых работах.
Таццяна Бяляўская звярнуў увагу на тое, што ў летні перыяд будзе арганізавана работа профільных палатачных лагераў. 380 навучэнцаў змогуць не толькі адпачыць, але і праз заняткі спортам падмацаваць сваё здароўе. На яе думку, менавіта спорт і актыўны адпачынак, якія займаюць большую частку вольнага часу сучаснага школьніка, у нейкім сэнсе садзейнічаюць папярэджванню сярод падлеткаў супрацьзаконных і амаральных дзеянняў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.