Сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы

giolem333Калі пацыентам райбальніцы патрабуецца больш поўнае абследаванне і дакладная пастаноўка дыягназу, яны накіроўваюцца ў рэнтген-кабінет, дзе іх сустракаюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы — урачы-рэнтгенолагі Таццяна Карпава, Аляксандр Жук і Іна Скорына (на здымку).
Аляксандр Пятровіч у гэтай прафесіі больш за 30 гадоў, з якіх 27 — з’яўляецца загадчыкам рэнтгеналагічнага кабінета. Зірнуўшы на тонкую плёнку рэнтгенаграмы, ён беспамылкова можа дыягнаставаць хваробу або развеяць трывогі пацыентаў. За час работы Аляксандру Жуку неаднойчы даводзілася чуць словы ўдзячнасці ад пацыентаў за прафесіяналізм і чулыя адносіны.
Пасля заканчэння Гомельскага медуніверсітэта прыйшлі набірацца вопыту і падмацоўваць набытыя веды маладыя спецыялісты Іна Скорына і Таццяна Карпава. Дзякуючы ўласнаму жаданню і імкненню дзяўчыны з лёгкасцю ўнікаюць у тонкасці абранай прафесіі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.