Наперадзе – карпатлівая работа

Наперадзе – карпатлівая работа

deleg

На мінулым тыдні ў Мінску прайшла адна з найважнейшых палітычных падзей пяцігоддзя – пяты Усебеларускі народны сход. Прадстаўнікі ўсіх куткоў нашай краіны абмеркавалі, як у бліжэйшую пяцігодку трэба развіваць эканоміку і сацыяльную сферу, каб разам дабіцца росквіту роднай Беларусі. Вынікам двухдзённай руплівай працы стала прыняцце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.
Пасля заканчэння народнага веча дэлегаты з шасці рэгіёнаў раз’ехаліся па дамах. Наша дэлегацыя вярнулася на Кіраўшчыну, поўная ўражанняў і настроеная на плённую работу.

У ліку дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу быў трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў (на здымку — у цэнтры).
На наступны дзень пасля вяртання з Мінска Аляксандр Сяргеевіч зноў заняў месца за руль трактара, каб працягваць справу свайго жыцця: вырошчваць і даглядаць сельгаскультуры, убіраць збожжа.
Зараз, калі стаіць спякотнае надвор’е, рабочы дзень механізатара пачынаецца з першымі промнямі сонца і завяршаецца з наступленнем жары. Мы сустрэлі Аляксандра Петранкова ў перадабедні час на мехдвары гаспадаркі і папрасілі яго падзяліцца сваімі ўражаннямі ад работы народнага веча:
— У рабоце важнейшага ўсенароднага форуму Беларусі, на якім разглядалася пытанне фарміравання курса развіцця краіны, мне пашчасціла прыняць удзел у другі раз (рэд. быў у ліку дэлегацыі нашага раёна на трэцім Усебеларускім народным сходзе), таму параўноўваць ёсць з чым.

Шчыра кажучы, уразіла ўсё: ад арганізацыйных момантаў да дасканала праведзенага мерапрыемства. Усё было на вышэйшым узроўні. Сярод найбольш памятных момантаў: наведванне Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны.
У цяперашні час на нас ускладзены сур’ёзныя абавязкі: не толькі данесці інфармацыю да тых, хто даверыў нам быць делегатамі пятага Усебеларускага народнага сходу, але і быць прыкладам адказнага стаўлення да выканання пастаўленых задач, адданасці выбранай сферы дзейнасці.
Выступленне Прэзідэнта на форуме ўразіла мяне не толькі маштабнасцю пастаўленых на бліжэйшую пяцігодку задач, але і глыбока закранула па-чалавечы. І гэта таму, што бачна, як Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка клапоціцца пра будучае Беларусі і дакладна ведае, як зрабіць краіну лепшай, мацнейшай, камфортнай для грамадзян.
Нямала ўвагі на народным форуме было нададзена пытанням развіцця сельскай гаспадаркі і адра-джэння вёскі. І гэта вельмі правільна, бо сёння вяскоўцы працуюць на харчовую бяспеку краіны, экспарт сельгаспрадукцыі і сур’ёзнае замацаванне на сусветным аграрным рынку. Асаблівую ўвагу звярнуў Прэзідэнт на галоўныя фактары, над якімі неабходна працаваць усім, — змяншэнне затрат і павышэнне якасці атрымліваемай прадукцыі. Акрамя таго, мы павінны прыкласці намаганні, каб навучыцца эканоміць, працаваць над укараненнем новых тэхналогій, якія даюць магчымасць атрымліваць прадукцыю з мінімальнымі затратамі.
Немалаважная задача — прыцягнуць працаваць у сельскую гаспадарку маладыя і перспектыўныя кадры. Нельга не адзначыць тую падтрымку, якую сёння дзяржава аказвае працуючай на вёсцы моладзі. Шмат чаго зроблена для таго, каб даць маладому спецыялісту ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Гэта і матэрыяльная падтрымка, і прадастаўленне жылля. І ў гэтым накірунку трэба працаваць далей, ствараючы такія ўмовы працы і жыцця, якія б дапамаглі замацаванню моладзі на вёсцы.
У сваім дакладзе на пятым Усебеларускім народным сходзе Кіраўнік дзяржавы дакладна абазначыў задачы, якія прадстаіць вырашыць беларускаму народу ў бліжэйшыя гады, і, яны, я ўпэўнены, будуць выкананы.
Размаўляла Людміла СЯМЁНАВА.

_________________________________

Сваімі ўражаннямі падзялілася дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу Таццяна Арцюхова, загадчыца ясляў-садка №4 г.Кіраўска:

– Мяне вельмі ўразіла выступленне Прэзідэнта краіны, у якім былі ахоплены ўсе аспекты жыццядзейнасці, закрануты важныя пытанні, прапанаваны канкрэтныя рашэнні. Кіраўнік дзяржавы падрабязна расказаў удзельнікам сходу пра тое, што ўжо ўдалося зрабіць за 25 год існавання нашай незалежнай рэспублікі і што трэба будзе зрабіць у будучым.
Мяне зацікавіў раздзел, які датычыўся сацыяльнай сферы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў 2016-2020 гадах плануецца рэалізаваць звыш 20 дзяржаўных праграм, пры гэтым арыентавана дзве трэці бюджэтных сродкаў, выдзеленых на іх фінансаванне, будуць інвесціраваны ў сацыяльную сферу. У першую чаргу – у медыцыну, адукацыю, культуру, на падтрымку сем’яў, сацыяльную абарону насельніцтва.
Падводзячы вынікі мінулай пяцігодкі, Прэзідэнт падкрэсліў высокі ўзровень беларускай адукацыі, яна сёння па даступнасці і выніках – адна з лепшых сярод краін былога СССР.
На сходзе гаварылі пра перспектывы развіцця адукацыі, пра тое, што даўно наспела: якім патрабаванням яно павінна адказваць. Як адзначыў А.Р. Лукашэнка, менавіта моладзі – самай актыўнай і творчай частцы грамадства – трэба будзе вырашаць асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў перспектыве. Таму найважнейшая мэта – сфарміраваць ініцыятыўнае, працавітае, пісьменнае і культурнае пакаленне, адказнае за свой лёс і лёс сваёй Радзімы.
Мне спадабалася, што на сходзе прагучала не толькі станоўчая інфармацыя, але і канструктыўная крытыка. Былі агучаны асноўныя праблемы, якія патрабуюць рашэнняў у бліжэйшую пяцігодку. Ёсць праблемы і ў сферы адукацыі: трэба павялічваць практычную арыентаванасць навучання, прафесія не павінна быць адарвана ад эканомікі. Неабходна рыхтаваць спецыялістаў, якія будуць запатрабаваныя на рынку працы.
У цэлым праграма форуму была вельмі насычанай. У першы дзень прыезду мы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Шанаваць памяць продкаў і паважаць нашу гісторыю – самае дарагое і першачарговае, што можа быць для кожнага беларуса. Экскурсія ўразіла ўсіх без выключэння дэлегатаў, і ў сваіх выступленнях яны зрабілі акцэнт на далейшае падтрыманне міру ў нашай краіне.
Хочацца адзначыць святочны канцэрт для дэлегатаў сходу «Наш шлях» з удзелам артыстаў белару- скай эстрады, інструментальных калектываў і оперных выканаўцаў, а таксама легендарнага для нас выканаўцы – Льва Лешчанкі. Усе нумары, а іх было больш за 20, звязалі паміж сабой адным сюжэтам. І па ім галоўны герой – 25-гадовы аднагодак беларускай Незалежнасці – разам з гледачамі яшчэ раз прайшоў шлях станаўлення краіны. Была закранута на канцэрце і ваенная тэматыка, так як мерапрыемства праходзіла ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Народны форум даў зразумець, што, сапраўды, народаўладдзе з’яўляецца найважнейшым інструментам прыняцця лёсавызначальных рашэнняў у Беларусі. Дарэчы, я ўжо расказала пра свае ўражанні кіраўнікам і намеснікам ўстаноў адукацыі Кіраўшчыны на савеце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Цяпер у нас ёсць план работы на бліжэйшыя пяць гадоў, і мы ведаем, што рабіць.
Размаўляла
Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024