Прадэманстравалі высокую ступень гатоўнасці

Прадэманстравалі высокую ступень гатоўнасці

Изображение 018Изображение 011
Изображение 028 Изображение 033 Изображение 042 Изображение 049 Изображение 059 Изображение 108

Грамадзянская абарона з’яўляецца адной з неад’емных функцый дзяржавы і састаўной часткай абаронных мерапрыемстваў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны.
У апошнія гады ў свеце ўсё часцей адбываюцца стыхійныя бедствы — ураганы, пажары, паводкі, розныя аварыі, а таму функцыянаванне сістэмы грамадзянскай абароны не губляе сваёй актуальнасці.
Грамадзянскія фарміраванні грамадзянскай абароны — санітарныя дружыны і звёны, аддзяленні пажаратушэння павінны мець пастаянную высокую ступень гатоўнасці, каб своечасова аказаць дапамогу ў экстрэмальных сітуацыях. Адсюль і вынікае адна з найважнейшых задач грамадзянскай абароны — навучанне насельніцтва дзеянням у экстрэмальных сітуацыях.

Праверыць ступень гатоўнасці санітарных звёнаў, дружын і супрацьпажарных грамадзянскіх фарміраванняў да дзеянняў падчас стыхійных бедстваў і іншых сітуацый і былі закліканы спаборніцтвы ў межах традыцыйнага раённага Дня грамадзянскай абароны, які прайшоў на беразе Селіцкага возера.
Удзел у спаборніцтвах прыняло восем каманд устаноў і арганізацый раёна, якія спрачаліся за першынство на трох асноўных этапах: пажарная эстафета, баявое разгортванне на водападаючай тэхніцы і спаборніцтвы санітарных звёнаў і дружын.
На ўрачыстым пастраенні ўдзельнікаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Нявінскі. Ён адзначыў, што правядзенне падобных вучэнняў па грамадзянскай абароне садзейнічае павышэнню гатоўнасці органаў кіравання і грамадзянскіх фарміраванняў да абароны насельніцтва, аб’ектаў і тэрыторый падчас розных экстрэмальных сітуацый.
Ганаровае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена камандзе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, пераможцы мінулагодніх спаборніцтваў.
На кожным з этапаў веды і навыкі ўдзельнікаў спаборніцтваў ацэньвалі суддзі — старшы інжынер РАНС Іван Бягун, намеснік начальніка РАНС Валянцін Лапцеў, начальнік каравула Сяргей Архіпенка, намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Алег Дворкін і прадстаўнікі райЦГіЭ.
Чарговасць удзелу каманд у пераадоленні выпрабаванняў вызначалася па жараб’ёўцы.
Праходзілі спаборніцтвы ў паралельным фармаце: мужчыны ў поўнай пажарнай амуніцыі дэманстравалі сілу і вынослівасць пры праходжанні камбінаванай эстафеты (трэба было прабегчы са скручанымі пажарнымі шлангамі па вузенькай эстакадзе, па ходу руху падключыць іх, пераадолець бар’ер і патушыць ачаг узгарання), сваю трапнасць дэманстравалі ўдзельнікі падчас пападання струменем вады з брансбойта па ўмоўнай цэлі, сандружынніцы паказалі свае веды і навыкі дзейнасці ў ачагу паражэння. На першым этапе правяралася наяўнасць санітарных сумак з поўнай спецыяльнай укладкай медыцынскіх сродкаў згодна пераліку, на другім — уменне карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны (процівагазы ці рэспіратары), наступныя тры этапы ўяўлялі сабой камбінаваны, хімічны і бактэрыялагічны ачагі паражэння.
Па фактах праверкі аснашчэння і ўмення карыстання сродкамі індывідуальнай абароны выстаўляліся штрафныя ачкі. Тая каманда, якая набірала найменшую колькасць штрафных ачкоў, і выходзіла ў лідары.
Не было роўных у гэтым відзе спаборніцтваў камандзе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, якая і стала пераможцай. На другім месцы сярод сандружынніц — каманда Жыліцкага сельгаскаледжа, на трэцім — ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Па выніках пераадолення паласы перашкод пераможцы размеркаваліся наступным чынам: СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (1 месца), Жыліцкі сельгаскаледж (2 месца), СВК “Калгас “Ніва” (3 месца).
У спаборніцтвах па правя-дзенні баявога разгортвання ад водападаючай тэхнікі лепшымі сталі каманды УКП “Жылкамгас”, СВК “Калгас “Ніва” і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Сярод санітарных звёнаў не было роўных прадстаўніцам ліцэя №15, другое і трэцяе месцы раздзялілі паміж сабой работнікі ААТ “ПМК-97 Вадбуд” і СГФ “Чыгірынка”.
Усе пераможцы атрымалі дыпломы адпаведных ступеней і грашовыя прэміі.
Адстойваць гонар нашага раёна на абласных спаборніцтвах па грамадзянскай абароне будуць санітарная дружына і аддзяленне пажаратушэння СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024