Шляхам міласэрнасці

Шляхам міласэрнасці

“Люди, верные
клятве врачей,
Милосердья
идут дорогой…
Нет на свете
сердец горячей!
Нет профессии
ближе к Богу!”

_MG_55822

Гэтая песня гучала як гімн людзям у белых халатах на святочным вечары, прысвечаным Дню медыцынскіх работнікаў, які адбыўся ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры. У зале быў аншлаг: тут сабраліся віноўнікі ўрачыстасці, іх родныя, пацыенты. Ганаровымі гасцямі на вечары былі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, члены райвыканкама. 

_MG_54862 _MG_5542 _MG_5591 _MG_5612 _MG_5621

Віншаванні з нагоды надыходзячага прафесійнага свята медыкаў выказаў кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў. Ён падкрэсліў, што пастаянны клопат аб здароўі насельніцтва, папярэджванне захворванняў, вяртанне хворым паўнацэннага жыцця надаюць асаблівы статус медыцынскім работнікам, людзям высокага грамадскага абавязку.
У нашым раёне надаецца значная ўвага павышэнню якасці медыцынскага абслугоўвання. Толькі за 2015 год у сферу аховы здароўя было накіравана больш 39 млрд. руб., гэта амаль 17% расходнай часткі раённага бюджэту. 3,4 млрд. руб. зрасходавана на капітальны і бягучы рамонты медыцынскіх устаноў. У мінулым годзе пачаты першы этап рэканструкцыі паліклінічнага корпусу цэнтральнай раённай бальніцы. Адрамантаваны Пацава-Слабадскі ФАП. Вядзецца рамонт будынка для Чыгірынскага ФАПа.
Паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў, зніжэнне інваліднасці сярод асоб працаздольнага ўзросту, адсутнасць выпадкаў дзіцячай і мацярынскай смяротнасці, працягваў кіраўнік раёна, сведчыць аб стабільным развіцці сістэмы аховы здароўя і паляпшэнні якасці аказваемай медыцынскай дапамогі насельніцтву.
Шэраг медыкаў раёна адзначаны высокімі ўзнагародамі: медалём “За працоўныя заслугі” — галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько, урач педыятр Таццяна Кавалеўская, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Жанна Афонькіна, знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь” — галоўная медсястра Людміла Лазаковіч.
У рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па павышэнні якасці і культуры медыцынкага абслугоўвання насельніцтва ў 2015 годзе Жыліцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (загадчык Андрэй Вервенка) заняла 2 месца, у Магілёўскай вобласці яна прызнана лепшай.
Асаблівую ўдзячнасць выказаў Аляксандр Бутараў ветэранам аховы здароўя, якія прысвяцілі сябе служэнню людзям, доўгія гады стаялі на варце здароўя і жыцця жыхароў раёна.
Для павышэння якасці медыцынскага абслугоўвання прадстаіць яшчэ зрабіць многае. Старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць, што маючыйся кадравы і матэрыяльна-тэхнічны патэнцыял дазволяць паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі.
Аляксандр Бутараў уручыў Ганаровую грамату райвыканкама медыцынскай сястры тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Людміле Маркевіч, грашовую прэмію райвыканкама — эканамісту Валянціне Тарашкевіч.
Віншаванні працягвала галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько. Прыемна ўведамляць, падкрэсліла яна, што ў калектыве медработнікаў раёна працуюць вопытныя спецыялісты, па-сапраўднаму аддадзеныя сваёй прафесіі людзі, заслужыўшыя давер пацыентаў.
Сучасная галіна аховы здароўя развіваецца імклівымі тэмпамі. Гэтая сфера з’яўляецца прыярытэтнай у нашай рэспубліцы. Зроблены пераход ад медыцыны, працуючай па факту захворвання, да медыцыны папярэджваючай нядугі, абараняючай ад хвароб.
Прадстаіць вырашыць шэраг актуальных праблем. У паліклініцы не павінна быць чэргаў. Патрэбна завяршыць інфарматызацыю рабочых месц практычных урачоў для пераходу на электронныя карты і электронныя рэцэпты. Важна таксама сфарміраваць у насельніцтва навыкі культуры здароўя, пачынаючы з ладу жыцця і правільнага харчавання, адмаўлення ад курэння і алкаголю.
Агульная задача — узняць галіну аховы здароўя на больш высокі якасны ўзровень.
Алена Круцько ўручыла Ганаровую грамату ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама ўрачу-педыятру, загадчыку педыятрычнага аддзялення Вользе Кішковіч, грашовую прэмію — старшай медсяс-тры педыятрычнага аддзялення Святлане Бяляўскай, а таксама Ганаровыя граматы цэнтральнай раённай бальніцы, падзякі шэрагу медыцынскіх работнікаў.
Віноўнікі ўрачыстасці, як заўжды, парадавалі прысутных сваёй шматграннай творчасцю: у іх выкананні гучалі песні, выконваліся гумарыстычныя мініяцюры з практыкі работы медыкаў, а таксама танцавальныя кампазіцыі. Гледачы шчыра апладзіравалі Ігару Рудзько, Сняжане Валадковіч, Івану Трубкіну, вядучым Алегу Дворкіну і Алене Шэлянгоўскай і ўсім іншым удзельнікам канцэртнай часткі вечара.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024