Захаванне тэхналогій — гарантыя якасці

Захаванне тэхналогій —  гарантыя якасці

korma1

Ажыўлена зараз на сенажацях раёна — працягваецца адказная сельскагаспадарчая кампанія — нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу. Асаблівая ўвага падчас яе правядзення — адказнаму стаўленню да выканання работ і кантролю за якасцю кармоў.

У ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” касавіца распачалася зладжана і арганізавана. Уся маючаяся кормаўборачная тэхніка была своечасова падрыхтавана, і як толькі расліны набралі неабходны рост, дасягнулі пэўнай стадыі вегетацыі, тут адразу прыступілі да іх уборкі.
Зараз на нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны 5 касілак, 3 кормаўборачныя камбайны, 2 валкавальнікі, 2 прэс-падборшчыкі, 8 адзінак тэхнікі на адвозцы.
Выкарыстанне такой колькасці тэхнікі, упэўнены галоўны аграном РАПТЗ Уладзімір Дарафей, дазволіць правесці ўсе работы ў вызначаныя тэрміны і закласці якасныя кармы. Па словах спецыяліста, менавіта ад якасці нарыхтаваных кармоў, як вядома, будуць залежаць паказчыкі работы ўсёй жывёлагадоўчай галіны таварыства ў зімова-стойлавы перыяд. І кіраўніцтва, і працаўнікі разумеюць усю важнасць дадзенай кампаніі.
Падчас першага этапу корманарыхтоўкі ў РАПТЗ неабходна скасіць травы на 995 га. Па стане на ўчарашні дзень гэтыя работы праведзены на 380 га, на 290 га зялёную масу ўжо ўбралі. Закладзена 1000 т сенажу, нарыхтавана 180 т сена.

Як адзначыў Уладзімір Дарафей, частку нарыхтаваных кармоў яны захоўваюць з прымяненнем новых тэхналогій — скручваюць у рулоны, якія затым абгортваюцца ў стрэйч-плёнку. Па такой схеме працуюць ужо не першы год і вельмі ёю задаволены. У стрэйч-плёнцы правяленая маса амаль на працягу двух гадоў не губляе сваіх пажыўных якасцей, застаецца нібыта толькі скошанай. Акрамя таго, такі спосаб захоўвання дазваляе выключыць страты кармоў, бо адразу пасля разгерметызацыі ўся правяленая маса спажываецца жывёлай.
На прадстаячую зімоўку грамадскага статка перад аграрыямі райаграпрамтэхзабеспячэння стаіць задача нарыхтаваць кармоў больш за 28,5 ц к. адз. на ўмоўную галаву БРЖ, а ўвогуле з траў першага ўкосу атрымаць 845 т сена, 8300 т сенажу.
Добры тэмп правядзенню корманарыхтоўчых работ надаюць усе ўдзельнікі зялёнага жніва. На касілках заняты адказныя механізатары Уладзімір Грамыка, Яўген Якімчанка, Віктар Віліўчанка, Уладзімір Баброў і Аляксандр Цярэшчанка. Па-майстэрску шчыруюць на валкавальніках Пётр Цалко і Рыгор Булах. Пасля іх агрэгатаў на палетках застаюцца роўныя кучмастыя рады духмянай травы. За штурваламі кормаўборачных камбайнаў — вопытныя механізатары Аляксандр Тылінскі, Сяргей Комар і Валянцін Сулімскі. Хутка дастаўляюць правяленую зялёную масу да сянажнай траншэі механізатары Сяргей Чудапал і Дзмітрый Паладзенка, вадзіцелі Сяргей Комар і Пётр Белакурскі. Не менш адказны ўчастак работы ў Сяргея Гамаліна і Івана Лазаковіча — яны заняты на прэсаванні сена.
Перш чым прыступіць да закладкі сенажу тут належным чынам падышлі да падрыхтоўкі сянажных траншэй: забетаніравалі ямы і выбоіны на дне, затынкавалі цэментным растворам трэшчыны і шчыліны ў сценах, прадэзінфікавалі і пабялілі іх, забяспечылі пад’езды і выслалі іх саломай.
Пад строгім кантролем адказных спецыялістаў закладка сянажных ям: вядзецца пастаянны кантроль тэмпературы і вільготнасці зялёнай масы, замеры робяцца ў розных месцах і на рознай глыбіні. Усе яны адпавядаюць нормам: тэмпература не перавышае 37 градусаў, а вільготнасць — 45–55%. Кантралююць ход закладкі кармоў, і работнікі райветстанцыі. Адным словам, робіцца ўсё магчымае, каб атрымаць якасныя кансерваваныя кармы. Уся неабходная дакументацыя по кожнай яме вядзецца асобна. Усяго ж з траў першага ўкосу ў РАПТЗ плануюць закласці 5 сянажных траншэй.
Адным з галоўных крытэрыяў, які ў першую чаргу мае ўплыў на якасць кармоў — трамбоўка правяленай масы. Менавіта ад добрасумленнасці механізатараў, задзенічаных на гэтых работах, залежыць канчатковы вынік атрымання якасных кармоў. У РАПТЗ трамбоўка сянажнай масы вядзецца кругласутачна. Працуюць тут сапраўдныя спецыялісты сваёй справы: на трамбоўцы — Аляксандр Сідарэнка і Сяргей Зазерскі, на разраўніванні — Андрэй Хлапкоў. Трамбоўку і закрыццё траншэі праводзяць на працягу 3-4 дзён, гэта найбольш спрыяльны тэрмін для закладкі якасных кармоў.
Кожны з працаўнікоў імкнецца не проста выканаць даведзенае заданне, але і перавыканаць яго. Гэта дазволіць не толькі своечасова правесці корманарыхтоўчыя работы з траў першага ўкосу, але і атрымаць добрыя заробкі. У РАПТЗ распрацаваны ўмовы маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, кожны дзень абнаўляюцца дадзеныя на Дошцы гонару перадавікоў корманарыхтоўчай кампаніі, удзельнікі касавіцы азнаёмлены з дзейнічаючымі расцэнкамі за выкананыя аб’ёмы работ. Сярод механізатараў арганізавана працоўнае спаборніцтва. Ёсць дадатковыя меры заахвочвання за высокую якасць нарыхтаваных кармоў. Як і ў папярэднія гады, усе ўдзельнікі зялёнага жніва забяспечваюцца двухразовым гарачым харчаваннем, створаны належныя бытавыя ўмовы. Належная ўвага надаецца ахове працы. На палетках, дзе вядуцца корманарыхтоўчыя работы, арганізавана дзяжурства аўтацыстэрны з вадой на выпадак узнікнення ўзгарання.
Работа на кармавых палетках вядзецца ўвесь светлавы дзень. Гэта дае спадзяванне, што на прадстаячую зімоўку грамадскі статак райаграпрамтэхзабеспячэння будзе з якаснымі кармамі пад поўную патрэбу.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024