Змагаліся ў імя жыцця будучых пакаленняў…

Змагаліся  ў імя жыцця  будучых пакаленняў…

a22m _MG_5904 _MG_6019

22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — чорная дата ў календары. Менавіта ў гэты дзень у 1941 годзе ранішнюю цішыню над Бугам раптоўна разарвалі выбухі снарадаў, гул варожых самалётаў. Пачалася Вялікая Айчынная вайна — найцяжэйшае выпрабаванне ў гісторыі народаў шматнацыянальнай савецкай дзяржавы.

Мужнасці, стойкасці, доблесці, адвазе савецкіх салдат, светлай памяці загінуўшых у барацьбе за вя-лікую справу прысвячаўся мітынг-рэквіем у межах патрыятычнай акцыі “Звон смутку”, які адбыўся ў сераду ля памятнага знака ў гонар 60-й гадавіны вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Лейтматыў акцыі — “Спыніся, памаўчы, паслухай журботны звон, ушануй памяць загінуўшых, успомні аб іх гераічным подзвігу ў імя жыцця будучых пакаленняў…”
Удзел у жалобным мітынгу прынялі прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый горада, актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, вучні гімназіі горада і СШ №1, грамадскасць.
У сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава нагадала прысутным аб падзеях той страшнай вайны, якая пачалася 75 гадоў таму і пазбавіла жыцця сотні тысяч мірных жыхароў, мільёны савецкіх салдат і афіцэраў, якія плячом да пляча ўсталі на абарону сваёй Радзімы ад ненавіснага ворага.
Менавіта Беларусь, нашы бацькі і дзеды першымі сустрэлі чорную навалу, першымі прынялі на сябе ўдар, першымі пачалі весці баі за вызваленне Радзімы, адстойваючы кожную пядзь роднай зямлі, адзначыла Галіна Слабоднікава.
Яна выказала словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, людзям, якія не зламаліся, свята верылі ў правату сваёй барацьбы, выстаялі і адолелі ворага, прынеслі свету доўгачаканую Перамогу, якія і сёння ў страі: уносяць уклад у выхаванне падрастаючага пакалення, прымаюць удзел у патрыятычных акцыях і мерапрыемствах.
Свой наказ маладому пакаленню Кіраўшчыны даў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў. Ён заклікаў прысутных памятаць пра гераізм і вялікую еднасць народа, пра подзвіг людзей на франтах і ў тыле, пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва, паважаць і шанаваць тых, дзякуючы каму мы сёння маем магчымасць будаваць незалежную Беларусь.
Ад імя маладога пакалення кіраўчан да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнулася вучаніца 10 класа СШ №1 горада Марыя Сухарава. Дзяўчына выказала словы ўдзячнасці ветэранам вайны за тое, што сучаснае пакаленне ведае аб вайне толькі з кніг і кінафільмаў. Але занекоенасць выклікаюць ваенныя падзеі, якія адбываюцца ў суседняй з Беларуссю краіне. Таму, па словах дзяўчыны, найважнейшая задача сучаснага пакалення — не дапусціць таго, каб наша прыгожая і кветнеючая краіна ўздрыгвала ад разрываў бомб і снарадаў.
Настаяцель Свята-Пакроўскага храма іерэй Дзмітрій Первій у сваёй прамове адзначыў: вайна прынесла чалавецтву незаменныя страты і гора, але гэтая агульная бяда аб’яднала ўвесь народ, у адно імгненне зніклі ўсе перашкоды, якія звычайна раз’ядноўваюць грамадства: нацыянальныя, сацыяльныя, канфесіянальныя. Людзі сталі адзіным цэлым, паўсталі на барацьбу з ворагам і перамаглі.
Іерэй Дзмітрій Первій правёў ліцію па загінуўшых у гады вайны. Іх памяць была ўшанавана мінутай маўчання.
Удзячныя нашчадкі ў гонар павагі і незгасальнай памяці аб гераічным подзвігу савецкага народа ўсклалі да памятнага знака вянкі і кветкі.

Последние новости

Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024