Аб стратэгіі далейшага развіцця

Аб стратэгіі  далейшага развіцця

pk1

Працягваюцца сустрэчы ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу ад нашага раёна ў працоўных калектывах, з насельніцтвам па месцы жыхарства, дзе дэлегаты дзеляцца сваімі ўражаннямі ад важнага форуму, інфармуюць аб прыярытэтных напрамках развіцця нашай краіны, вызначаных у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў правёў сустрэчы ў працоўных калектывах ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255”, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Кіраўнік раёна засяродзіў увагу прысутных на выніках і дасягненнях нашай краіны, якія былі адзначаны на пятым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнтам А.Р.Лукашэнкам, а таксама спыніўся на асноўных праблемах выканання прагнозаў развіцця рэспублікі ў мінулай пяцігодцы.
Асаблівы акцэнт Аляксандр Бутараў зрабіў на стратэгіі далейшага развіцця краіны і ў межах гэтых задач — нашага раёна.
За новы пяцігадовы перыяд Беларусь павінна выйсці на якасна новы ўзровень тэхналогій у большасці галін і забяспечыць на гэтай аснове рост дабрабыту грамадзян. Асновай руху наперад на сучасным этапе павінны стаць новыя падыходы да мадэрнізацыі эканомікі і эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне.
Значная ўвага павінна быць нададзена скарачэнню затрат і тым самым павелічэнню прадукцыйнасці працы.
Праграмай на пяцігодку намечаны прырост унутранага валавога прадукта, прадукцыйнасці працы і інвестыцый на 12-15%, экспарту — на 21-25%.
Ключавыя прыярытэты, на якіх неабходна сканцэнтраваць усе рэсурсы: інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.
Старшыня райвыканкама агучыў асноўныя задачы па кожным з гэтых напрамкаў, аб чым ішла размова на ўсенародным веча.
У першую чаргу, гэта ўдасканаленне інвестыцыйнай палітыкі: ажыццяўленне льготнага крэдытавання ўсіх новых праектаў і праграм адкрыта, праз адзінага аператара; конкурснае размеркаванне сродкаў, перавага — акупляльнасці і зваротнасці рэсурсаў; асаблівая роля — знешнім крыніцам фінансавання, замежным інвестыцыям.

Галоўная крыніца росту ўнутранага валавога прадукта — эфектыўныя інвестыцыі. За новую пяцігодку плануецца рэалізаваць 80 буйнейшых інвестыцыйных праектаў на суму звыш 27 млрд. долараў, прыцягнуць не менш 14 млрд. долараў знешніх крыніц, уключа-ючы поўнае выкарыстанне крэдытных ліній і прамых інвестыцый Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Сярод вызначаных задач — змяненне падыходаў да ўкаранення інавацый у рэальным сектары эканомікі.
Гаворачы аб другім ключавым прыярытэце — занятасці насельніцтва, Аляксандр Бутараў адзначыў, што, безумоўна, удасканаленне структуры эканомікі прывядзе да вызвалення залішняй колькасці работнікаў. На ўсенародным форуме пастаўлены задачы палепшыць работу службаў занятасці, наладзіць перападрыхтоўку спецыялістаў, спрасціць умовы ператоку рабочай сілы паміж рэгіёнамі і галінамі. І галоўнае — стварыць новыя высокапрадукцыйныя рабочыя месцы (іх за пяцігодку ў рэспубліцы плануецца стварыць больш за 250 тысяч).
У сувязі з гэтым пытаннем Аляксандр Бутараў адзначыў, што ў нашым раёне для забеспячэння занятасці насельніцтва за мінулую пяцігодку створана каля 700 новых рабочых месцаў.
Як адзначалася на форуме, важнейшы інструмент не толькі самазанятасці, але і творчай рэалізацыі насельніцтва — развіццё малога і сярэдняга бізнэсу. Гэты напрамак, як падкрэсліў старшыня райвыканкама, асабліва актуальны для нашага раёна.
Наступны прыярытэт развіцця — экспарт: тут на першы план выходзіць яго дыверсіфікацыя, асваенне новых рынкаў збыту тавараў і паслуг. Важнае максімальнае выкарыстанне пераваг інтэграцыйных праектаў.
Залог выжывання і канкурэнтаздольнасці эканомікі — паскораная інфарматызацыя. Дарэчы, падкрэсліў старшыня райвыканкама, Беларусь па ўзроўні развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій апярэдзіла ўсе краіны Садружнасці і Усходняй Еўропы.
На пятым Усебеларускім народным сходзе было асабліва падкрэслена, што стратэгічны рэсурс развіцця любой краіны — гэта матываваная, адукаваная, актыўная моладзь: ад яе залежыць будучыня дзяржавы. Кіраўнік раёна прывёў напрамкі работы, звязаныя з маладзёжнай палітыкай.
Шмат увагі ў ходзе сустрэч было нададзена пытанню рэгіянальнага развіцця, аб якім ішла размова на ўсенародным веча: Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сяло, малыя і сярэднія гарады — аснова краіны. Галоўны напрамак работы — прыцягненне ў рэгіёны інвестыцый, якія дадуць новыя рабочыя месцы, дастойную зарплату і падаткі ў мясцовы бюджэт.
Імпартазамяшчэнне ў рэгіёнах не менш чым напалову павінна быць забяспечана прадпрыемствамі прыватнага бізнэсу.
Паколькі наш раён мае сельскагаспадарчую накіраванасць, Аляксандр Бутараў максімальна спыніўся на асноўных пытаннях развіцця гэтай галіны. Адзначалася, што нягледзячы на значныя сродкі, укладзеныя ў мадэрнізацыю сяла, ёсць яшчэ нямала праблем, над вырашэннем якіх трэба мэтанакіравана працаваць. Затраты на вытворчасць асноўных відаў раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі ў нас у краіне ў паўтара раза вышэй, чым у Еўропе. Гэта прамы вынік ляноты, крадзяжоў, парушэння працоўнай і вы-творчай дысцыпліны, адсутнасці інавацый, як канстатаваў на сходзе лідар дзяржавы.
Далейшае фінансавае аздараўленне галіны, пераход на работу па прынцыпе самафінансавання павінна прывесці да таго, каб у 2020 годзе сель- ская гаспадарка стала эфектыўнай галіной з узроўнем рэнтабельнасці продажу не менш 10% і экспартнай выручкай ад 7,5 млрд. долараў.
У якасці дадатковых рэзерваў развіцця сяла на форуме былі названы фермерства і прадпрымальніцтва. Будуць выпрацаваны дадатковыя меры па пашырэнні вопыту крэдытавання фермераў для пакупкі сельгастэхнікі айчыннай вытворчасці.
У рэгіёнах таксама трэба працаваць над вырашэннем праблемы забруджвання бытавым смеццем. Як паведаміў Аляксандр Бутараў, на пятым Усебеларускім народным сходзе было адзначана: неабходна падтрымліваць добры імідж Беларусі — краіны чыстай, прыгожай, зручнай для жыцця людзей і прывабнай для нашых гасцей.
Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што ў наступнай пяцігодцы плануецца рэалізаваць больш 20 дзяржаўных праграм, пры гэтым арыенціровачна 2/3 выдзеленых на іх фінансаванне дзяржаўных сродкаў будзе інвеставана ў сацыяльную сферу: у першую чаргу, у медыцыну, адукацыю, культуру, на падтрымку сем’яў, сацыяльную абарону насельніцтва. Аляксандр Бутараў спыніўся на кожным з гэтых напрамкаў.
У ПМК-255 актуальна прагучалі задачы, пастаўленыя перад будаўнічай галіной: павышэнне яе эфектыўнасці, пераарыентаванне магутнасцей на экспарт паслуг.
Далей кіраўнік раёна давёў да ведама прысутных Рэзалюцыю пятага Усебеларускага народнага сходу “Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь!”.
У ходзе сустрэч былі зададзены пытанні наконт асобных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на перспектыву, на якія старшыня райвыканкама даў вычарпальныя тлумачэнні.
А ўвогуле ён падкрэсліў, што для выканання пастаўленых задач трэба кожнаму на сваім рабочым месцы добрасумленна, старанна, адказна працаваць, а ўсім разам цаніць мір, парадак і спакой у нашай краіне.
Ад удзельнікаў сустрэч прагучалі таксама звароты камунальна-бытавога характару, якія будуць накіраваны для разгляду адпаведным службам, а іх вырашэнне ўзята на кантроль. Аляксандр Бутараў нагадаў, што раённая ўлада заўсёды адкрыта для грамадзян: з хвалюючымі іх пытаннямі, зваротамі можна звярнуцца ў ходзе праводзімых асабістых прыёмаў грамадзян, “прамых тэлефонных ліній”, сустрэч з насельніцтвам. Для вырашэння абгрунтаваных зваротаў будуць прыняты ўсе магчымыя меры.
Журналісты “раёнкі” прынялі ўдзел у сустрэчах у працоўных калектывах і па месцы жыхарства дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу — сенатара, галоўнага ўрача ЦРБ Алены Круцько, старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандра Багеля і іншых — аб гэтым мы раскажам у бліжэйшых нумарах газеты.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024