Для безумоўнага выканання параметраў прагнозу

_MG_01092У пачатку пасяджэння кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў уручыў Ганаровую грамату райвыканкама намесніку старшыні райвыканкама Алене Пеклінай за шматгадовую добрасумленную працу. 

Паўгадовы перыяд — значны этап у рабоце ўсіх суб’ектаў гаспадарання, рэгіёна ў цэлым, вынікі якога даюць падставу вызначыцца, на якіх напрамках дзейнасці трэба сканцэнтраваць асаблівую ўвагу, каб да канца года выйсці на параметры даведзеных прагнозных паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Дэталёва, канструктыўна былі абмеркаваны вынікі работы галін народнай гаспадаркі і выкананне бюджэту раёна за 1-е паўгоддзе гэтага года на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. У яго рабоце прымаў удзел генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла.

Тон размове задаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, нацэліўшы выступаючых з дакладамі сваіх намесні-каў па курыруемых галінах, у першую чаргу, на аналіз прычын невыканання асобных прагнозных паказчыкаў, канкрэтных мерах, якія неабходна прадпрыняць для выхаду на больш эфектыўную работу. У ходзе абмеркавання была дадзена прынцыповая ацэнка рабоце кіруючых кадраў.
Намеснік старшыні райвыканкама Алена Пекліна адзначыла, што за справаздачны перыяд забяспечана выкананне 3-х прагнозных паказчыкаў: па экспарце паслуг, энергазберажэнні, узроўні рэгіструемага беспрацоўя.
Так, аб’ём экспарту паслуг за студзень-красавік (без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання) склаў $ 307,4 тыс. або 316,9% да аналагічнага ўзроўню мінулага года пры заданні на 1-е паўгоддзе 100,8%. Вынікова спрацавалі прыватнае прадпрыемства “РиналТтранс”, цэнтральная раённая бальніца, санаторый імя К.П.Арлоўскага і іншыя.
Паказчык па энергазберажэнні за 5 месяцаў склаў мінус 4,5% пры заданні мінус 4,1%.
Па стане на 1 ліпеня ўзровень рэгіструемага беспрацоўя склаў 0,8% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры заданні не больш 0,8%.
У той жа час асобныя прагнозныя паказчыкі і заданні засталіся нявыкананымі: канстатавалася, што кіраўнікамі арганізацый, адказнымі асобамі райвыканкама не былі выкарыстаны ўсе магчымасці і рэзервы.
У прыватнасці, заданне па росту заработнай платы (91,9% за студзень-май): пры ўзроўні 5216,3 тыс. руб. фактычна атрымана 4791,3 тыс. руб. Было адзначана, што на пастаянным кантролі знаходзіцца забеспячэнне тэрмінаў і паўнаты выплаты заработнай платы, захаванне арганізацыямі апярэджваючага тэмпу росту прадукцыйнасці працы над тэмпам росту зарплаты.
Значная частка пасяджэння была прысвечана абмеркаванню спраў у сельскай гаспадарцы, вядучай галіне раёна. Тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі пры плане на 1-е паўгоддзе 102% склаў 100,6%. Эфектыўна спрацавалі па забяспечанні выканання гэтага паказчыка СГФ “Чыгірынка”, райаграпрамтэхзабеспячэнне, СВК “Калгас “Ніва”.
Ішла размова аб рабоце жывёлагадоўчай галіны, нарыхтоўцы кармоў.
Раён не справіўся з заданнем па тэмпе росту экспарту тавараў (без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання): пры прагнозе на 1 паўгоддзе 102,2% выкананне за студзень-красавік склала 90,7%. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Алена Пекліна, увогуле назіраецца станоўчая дынаміка ў знеш-нім гандлі. Паступова нарошчвае аб’ёмы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, актывізавалі дзейнасць прыватныя прадпрыемствы. Адбываецца дыверсіфікацыя рынкаў збыту.
Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі.
З прычыны недасягнення ўзроўню задання па рознічным тавараабароце праз усе каналы рэалі-зацыі, была пастаўлена задача ўдасканалення работы па гэтым напрамку. Якім чынам намерана дзейнічаць райспажыўтаварыства, далажыла яго старшыня Святлана Сарока.
Была звернута ўвага на неабходнасць стварэння новых гандлёвых і грамхарчаўскіх кропак, на тое, каб на 5-6% узняць долю тавараў прамысловай групы.
У будаўнічай галіне запланавана ўзвядзенне 20-кватэрнага жылога дома ў г.Кіраўску, гэтай справай зоймецца ПМК-255. Намечаны іншыя напрамкі работы для выканання гадавога паказчыка, аб якіх гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі. Галоўнае, захаваўся касцяк прафесійных кадраў будаўнічых арганізацый.
Акцэнт у ходзе абмеркавання быў зроблены на неабходнасць зніжэння затрат на 25%, павелічэння выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг на аднаго сярэдняспісачнага работніка, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў і іншыя пытанні.
У зоне ўвагі было становішча спраў па зборы (нарыхтоўцы) другаснай сыравіны: тут ячшэ шмат неабходна працаваць, каб забяспечыць на належным узроўні выкананне заданняў па шэрагу пазіцый (у прыватнасці, збору макулатуры).
Вынікі работы сацыяльнай сферы за 1-е паўгоддзе ахарактарызавала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.
Рашэннем райвыканкама работа шэрагу суб’ектаў гаспадарання па выкананні прагнозных паказчыкаў прызнана недастатковай, шэраг кіраўнікоў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, пастаўлена задача прыняць меры па забеспячэнні безумоўнага выканання прагнозных паказчыкаў і заданняў, даведзеных на 2016 год.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.