Ганарымся роднай Беларуссю!

Ганарымся  роднай  Беларуссю!

_MG_6989 grrrrrr_MG_8301

Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) наш раён разам з усёй краінай адзначыў  урачыста, узнёсла, маштабна. Усюды падчас праводзімых мерапрыемстваў панаваў цудоўны настрой. У цэнтры ўвагі былі ветэраны вайны: дзякуючы іх ратнаму подзвігу мы сёння жывем у мірнай,  незалежнай і свабоднай краіне, а іх гераізм і патрыятызм служаць арыенцірам для моладзі.

Па традыцыі адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, па вул.Гагарына райцэнтра. Першы Кошык памяці ўсклалі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.
Далей пад марш духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” адбылося святочнае шэсце па вул.Кірава дэлегацый працоўных калектываў, раённых арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў. На чале калоны горда лунаў сцяг раёна, рухаўся картэж аўтамабіляў, у якіх ганаровыя месцы былі прадастаўлены ветэранам вайны.
Святочная калона ўвайшла на гарадскі стадыён, які ў гэты дзень стаў галоўнай пляцоўкай свята.
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, члены райвыканкама, ганаровыя госці, кіраўчане, сяльчане занялі месцы на трыбунах.
Пачынаецца святочная праграма “Беларусь — жыцця майго крыніца”. Урачыстым маршам па дарожцы стадыёна крочаць дэлегацыі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, грамадскіх аб’яднанняў. Вядучыя агучваюць дасягненні раёна па выніках работы за 2015 год, сярод якіх — 2-е месца ў вобласці “За павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі малака”.
Адкрывалі шэсце прадстаўнікі СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” — лідары абласнога спаборніцтва ў намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі малака”, а таксама раённага — “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці”, “За павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі мяса”, называліся і іншыя дасягненні гаспадаркі, асобных калектываў і працаўнікоў.
На святочным маршы — рассветаўцы: іх гаспадарка з’яўляецца ў раёне асноўным вытворцам агародніны закрытага і адкрытага грунту, рыбы. Па выніках работы за мінулы год СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага прысуджана 1-е месца за павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі малака і эфектыўнае выкарыстанне сельгасугоддзяў.

У святочнай калоне райаграпрамтэхзабеспячэння, якое па выніках работы за 2015 год ад-значана ў чатырох намі-нацыях, перадавікі вытворчасці, якіх тут налічваецца шмат.
Гонар СВК “Калгас “Ніва”, які працягвае ўрачыстае шэсце, — трактарыст-машыніст Аляксандр Петранкоў, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, ордэнам Пашаны, удзельнік пятага Усебеларускага народнага сходу.
Прысутныя на свяце шчыра апладзіравалі прадстаўнікам іншых сельгасарганізацый, якія ўрачыстым маршам праходзілі перад трыбунамі.
Далей — упрыгожаныя калоны арганізацый, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, прадстаўнікі прамысловай, будаўнічай, транспартнай, камунальнай і іншых галін народнай гаспадаркі раёна.
Вядучыя агучваюць дадзеныя, характарызуючыя работу сацыяльнай сферы Кіраўшчыны, на рахунку якой таксама нямала поспехаў. Варта нагадаць, што па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу па павелічэнні якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў 2015 годзе калектыву Жыліцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі прысуджана 2-е месца і першае — у абласным. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама заняў 1-е месца ў абласным спаборніцтве за лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці ў 2015 годзе.
У святочнай калоне — прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь”, “БРСМ” , інш.
Роўным строем перад трыбунамі праходзяць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Слова прадастаўляецца старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву. Звяртаючыся да прысутных, ён нагадаў этапы вызвалення Кіраўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мірнай працы па аднаўленні разбуранай вайной народнай гаспадаркі і засяродзіў агульную ўвагу на тым, што і сёння ў няпростых сітуацыях мы чэрпаем сілу ў бясцэнным вопыце таго часу.
Гістарычныя падзеі прымушаюць усіх нас памятаць аб тым, што клопат аб бяспецы краіны — гэта важнейшая задача як кіраўніцтва дзяржавы, так і ўсіх грамадзян.
Кіраўнік раёна падкрэсліў значныя рэзультаты, дасягнутыя ў раз-віцці галін народнай гаспадаркі Кіраўшчыны. Так, на працягу апошняй пяцігодкі наш раён выходзіў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, станавіўся ўладальнікам першых прэмій у прэстыжных намінацыях “Землекарыстанне высокай культуры земляробства” і “Нарыхтоўка травяністых кармоў” на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” у г.Горкі, узнагароджаны Ганаровым дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх паказчыкаў у рэспубліканскім спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, пераможцай абласнога спаборніцтва па вытворчасці і продажу дзяржаве малака, вытворчасці цукровых буракоў. На працягу апошніх гадоў Кіраўшчына з’яўляецца лідарам сярод раёнаў Магілёўскай вобласці па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Каб дастойна жыць і вырашаць пастаўленыя задачы, адзначыў Аляксандр Бутараў, неабходны напружаная праца і поўная самааддача ад кожнага. “Нам ёсць чым ганарыцца,— працягваў далей кіраўнік раёна.— І мы гаворым дзякуй усім за тое, што сваімі справамі, працоўнымі поспехамі і спартыўнымі дасягненнямі яны праслаўляюць сваю малую Радзіму!”.
Наперадзе — вялікія перспектывы, новая пяцігодка, якая павінна стаць перыядам абнаўлення рэальнага сектара эканомікі. Для гэтага, падкрэсліў старшыня райвыканкама, на пятым Усебеларускім народ-ным сходзе зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, якой вызначаны асноўныя накірункі інавацыйнага абнаўлення, мадэрнізацыі эканомікі з улікам новых тэндэнцый. Каб увасобіць у жыццё намечанае, неабходна рэалі-зоўваць усе маючыеся рэзервы.
“Сёння мы жывем у незалежнай краіне,— адзначыў Аляксандр Бутараў.— Няхай і надалей вера ў сябе, сваю дзяржаву жыве ў сэрцы кожнага жыхара Кіраў-шчыны, а неба заўсёды будзе мірным над нашай Беларуссю!”.
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і сябе асабіста кіраўнік раёна павіншаваў усіх са святам і выказаў самыя найлепшыя пажаданні, а ветэранам вайны — глыбокую ўдзячнасць за Вялікую Перамогу.

На Кіраўшчыне галоўнае свята краіны адзначаецца шэрагам добрых традыцый. У іх ліку — ушанаванне ганаровых грамадзян раёна. Згодна рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2016 г. за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, поспехі ў грамадска-культурнай і вытворчай дзейнасці званне “Ганаровы грама-дзянін Кіраўскага раёна” прысвоена ветэрану працы Надзеі Каранкевіч і аператару машыннага даення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага Валянціне Клімовіч.
Аляксандр Бутараў шчыра павіншаваў іх з прысваеннем ганаровага звання, павязаў ім чырвоныя стужкі, уручыў пасведчанні і кветкі.
Пачалося тэатралізаванае прадстаўленне, эпізоды якога былі падрыхтаваны сіламі культработнікаў і прадстаўнікоў працоўных калектываў: яны адлюстроўвалі даваенную гісторыю ўтварэння і станаўлення нашага раёна, пачатак Вялікай Айчыннай вайны, акупацыю Кіраўшчыны, пераможную барацьбу з ворагам і мірнае будаўніцтва па аднаўленні народнай гаспадаркі.
Ад імя жыхароў раёна старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву быў уручаны каравай, як сімвал багацця і дабрабыту, а ветэранам, якія ў гады ваеннага ліхалецця адстаялі для нас мір і незалежнасць, піянеры прыпаднеслі кветкі.
На святочным маршы — воіны дзеючай арміі: чаканячы шаг, са зброяй у руках, яны ўсім сваім відам дэманстравалі гатоўнасць у любую хвіліну паўстаць на абарону сваёй Айчыны.
Далей крочыла пярвічная арганізацыя гімназіі горада “Беларускае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне выратаваль-нікаў пажарных”. З дзяцінства яны вучацца дапамагаць людзям спраўляцца з рознага роду надзвычайнымі сітуацыямі.
Паказальнае выступленне прадстаўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пачалося з вою сірэны, але яна не азначала, што дзесьці здарылася бяда, і патрэбна тэр-міновая дапамога: на пляцоўку выехаў пажарны аўтамабіль. Работнікі РАНС прадэманстравалі спецабсталяванне, з дапамогай якога яны ліквідуюць рознага роду надзвычайныя здарэнні. Захапленне ў гледачоў выклікала паказанае пажарнымі воднае шоў з прымяненнем спецтэхнікі.
Бурнымі апладысментамі сустракалі гледачы выступленне каманды кіналагічнага цэнтра “Бабруйская крэпасць” разам са сваімі чацвераногімі выхаванцамі. Дрэсіраваныя сабакі паказалі сваю гатоўнасць у любых сітуацыях быць надзейнымі памочнікамі чалавеку.
Частымі гасцямі на раённых святах з’яўляюцца прадстаўнікі ААТ “Бабушкина крынка”, не стала выключэннем і гэтае мерапрыемства. Магіляўчане выказалі шчырыя словы ўдзячнасці за плённае супрацоўніцтва і добрасумленную працу прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу раёна і ўручылі шэрагу яго работнікаў Падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі і кошыкі з прадукцыяй прадпрыемства. Сярод адзначаных: старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель, загадчыца МТФ “Барчыцы” КСУП “Барчыцы-агра” Таццяна Ярыгіна, аператар машыннага даення МТФ “Пархімкавічы” КСУП “Жылічы” Алена Какоўка.
… “Зямля шчаслівых людзей” — гэты эпізод святочнага канцэрта падарыў прысутным шмат станоўчых эмоцый. З пачатку бягучага года на Кіраўшчыне з’явілася 113 маладых сем’яў (у 2015 г. — 70), а гэта дае спадзяванне, што ў нашага прыгожага, утульнага горада ёсць будучыня: ён павялічыцца новымі жыхарамі, а на яго вуліцах будзе гучаць звонкі дзіцячы смех.
Шчырымі апладысментамі сустракалі прысутныя маладых бацькоў, якія на арыгінальна аформленых калясках выкацілі на святочную пляцоўку сваіх малышоў. Менавіта ім, сённяшнім немаўлятам, прадстаіць праз пэўны час прыкласці ўсе намаганні, каб прагажэў і развіваўся наш край. Усе малышы атрымалі ў падарунак мяккія цацкі.
Далей на стадыён выйшла моладзь Кіраўшчыны: прадстаўнікі будаўнічых атрадаў, спартсмены, удзельнікі рэспубліканскіх, абласных фестываляў і конкурсаў, пераможцы раённага фестывалю “Парад парасонаў-2016”, раённага конкурсу “Міс Кіраўчанка-2016”. Сённяшняя моладзь працягвае справу, пачатую іх дзядамі і прадзедамі, з надзеяй глядзіць у будучыню, імкнецца да новых вяршынь.
У Год культуры шчырыя апладысменты адрасаваліся лепшым прадстаўнікам культурнага жыцця раёна.
На працягу ўсяго святочнага канцэрта гучалі любімыя песні і мелодыі, уражвалі сваёй прыгажосцю танцавальныя нумары.
Фінальным акордам, які з’яднаў усіх жыхароў Кіраўшчыны ў адзінае цэлае, была музычная кампазіцыя “Сваёй Беларуссю ганаруся!”, яе ўсе выконвалі стоячы і апладзіруючы. Гэта стала своеасаблівым пацвярджэннем павагі і любові да Беларусі, да сваёй малой радзімы. А ў неба, нібыта маленькія бліскучыя зорачкі, паляцела канфеці…

Шчыра віталі і запрашалі да сябе ў госці гаспадары падвор’яў, якія былі ўсталяваны сіламі сельгасарганізацый раёна. Усе пастараліся аформіць іх каларытна і адметна: вышываныя ручнікі і абрусы, вырабы з бісеру, паперы, тканіны і металу ўражвалі сваёй арыгінальнасцю і непаўторнасцю. Яны сталі яскравым сведчаннем таленту і майстэрства нашых землякоў.
Шматлюдна было каля выстаў творчых работ ЦДАДіМ і РЦСАН.
Прадаўцы райспажыўтаварыства і індывідуальныя прадпрымальнікі пастараліся задаволіць патрэбы пакупнікоў самых розных узростаў.
Папулярнасцю ў малышоў і іх бацькоў карысталася выстава мультыплікацыйных фігур з паветраных шароў, зробленая сіламі работнікаў устаноў адукацыі раёна.
Шумна і весела было ў гарадскім парку ля фантана: дзятва забаўлялася на розных атракцыёнах, каталася на машынках, наведвала заакуток.
Увечары святочныя мерапрыемствы працягваліся на галоўнай плошчы горада: да ўвагі прысутных была прапанавана святочная праграма “Квітней, спявай, мой беларускі край!”, затым усе прысутныя прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Спяем гімн разам!”.
Вельмі відовішчным быў святочны фейерверк, які азарыў увесь горад сваімі рознакаляровымі фарбамі.
У Цэнтры адпачынку адбылася тэматычная дыскатэка “Беларусь — гэта мы з табою”.
Наталля ХАДАКОВА, Таццяна БАРАДЗІНА, Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024