На абароне інтарэсаў грамадзян

Павышэнню эфектыўнасці прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў была нададзена ўвага на чарговым пасяджэнні каардынацыйнага савета па пытаннях барацьбы са злачыннасцю, які дзейнічае пры райвыканкаме. Яго ўдзельнікі дэталёва прааналізавалі праведзеную работу па прафілактыцы і прадухіленні ўчынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, хуліганскіх праяў, крадзяжоў маёмасці ўсіх форм уласнасці, а таксама рабоце з непрацуючымі і не маючымі часовай рэгістрацыі грамадзянамі. 

На пасяджэнні былі вызначаны далейшыя шляхі стабілізацыі крымінагеннай сітуацыі на тэрыторыі раёна.
Як праінфармавала старшыня каардынацыйнага савета Галіна Слабоднікава, на тэрыторыі раёна ў бягучым годзе назіраецца значнае зніжэнне зарэгістраваных цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў (3 супраць 6 у 2015 г.). У выніку праведзенай прафілактычнай работы з пачатку года не зарэгістравана цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян.
Аднак, на 2 выпадкі (да 7) узрасла колькасць фактаў хуліганства: адбыліся яны ў г.Кіраўску, а таксама на тэрыторыях Скрыпліцкага, Мышкавіцкага, Баравіцкага і Любоніцкага сельсаветаў. Усе злачынствы былі ўчынены грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, пераважна ў вячэрні час.
Начальнік аддзялення аховы правапарадку РАУС Віктар Кузьменка далажыў, якія меры прадпрымаюцца асабовым саставам аддзела ў мэтах стабілізацыі крымінагеннага становішча.
Так, з мэтай выяўлення асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, парушаюць грамадскі парадак, а таксама асоб, якія вядуць бадзяжніцкі лад жыцця, штотыднёва праводзяцца адпрацоўкі ўстаноў культуры і грамхарчу ў вячэрні час, а таксама дыскатэк і месцаў масавага знаходжання грамадзян. За 6 месяцаў бягучага года выяўлена 421 адміністрацыйнае правапарушэнне звязанае з распіццем алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім ці на рабочым месцы ў стане ап’янення, затрымана і дастаўлена ў РАУС 46 правапарушальнікаў. Да правядзення дадзеных адпрацовак прыцягваліся супрацоўнікі АМАП палка ППСМ УУС аблвыканкама.
Асноўным відам злачынстваў, учыненых на тэрыторыі раёна, застаюцца крадзяжы: зарэгістравана 45 фактаў, у параўнанні з мінулым годам назіраецца іх рост на 25%. З кватэры ўчынены адзін крадзеж, з прыватных дамоў — 19, з дач — 8. Прадметамі злачынных замахаў з’явіліся: грошы — 11 выпадкаў, тэлефоны — 6, веласіпеды — 5, лом чорных і каляровых металаў — 3.
Віктар Кузьменка адзначыў, што большасць крадзяжоў учынена шляхам свабоднага доступу, гэта значыць з-за чалавечай абыякавасці да захавання сваёй маёмасці.
Значная ўвага супрацоўнікамі РАУС надаецца папярэджванню крадзяжоў з аб’ектаў розных форм уласнасці і АПК. Для чаго праводзіцца пастаянны іх маніторынг на прадмет тэхнічнай умацаванасці.
Па выяўленых недахопах на імя кіраўнікоў прадпрыемстваў накіравана 101 прадпісанне аб ухіленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў. Сярод выяўленых на аб’ектах АПК недахопах: знаходжанне вартаўнікоў на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення ці ўвогуле іх адсутнасць, недастатковае асвятленне аб’ектаў, прычым у “лідарах” тут КСУП “Жылічы”, бесперашкодны доступ да матэрыяльных каштоўнасцей (адсутнасць запорных прылад, агароджы). За безгаспадарчасць да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 32 службовыя асобы.
Як адзначыў Віктар Кузьменка, пад пільнай увагай супрацоўнікаў РАУС асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць спіртнымі напоямі, нідзе не працуюць. У бягучым годзе амаль палова ўчыненых злачынстваў учынена менавіта гэтай катэгорыяй грамадзян. Ва ўзаемадзеянні з іншымі суб’ектамі прафілактыкі прадпрымаюцца меры па аказанні такім асобам дапамогі ў працаўладкаванні.
Яшчэ адна катэгорыя, патрабуючая пастаяннай увагі, — раней судзімыя. З імі вядзецца работа ў межах раённай праграмы “Альтэрнатыва”.
Грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку ў РАУС, пастаянныя “ўдзельнікі” выязных судовых пасяджэнняў.
Супрацоўнікамі РАУС на ўлік да ўрача-нарколага пастаўлена 27 грамадзян (20 мужчын і 7 жанчын). З пачатку года ў ЛПП накіравана 18 асоб.
За справаздачны перыяд выяўлена 38 фактаў парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства. З незаконнага абароту канфіскавана 1170 л самагону і самагоннай брагі, 90 л фальсіфікаваных спіртных напояў, 5 самагонных апаратаў.
Галіна Слабоднікава звярнула ўвагу адказных службаў на неабходнасць выканання прыярытэтных напрамкаў дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў, што, у сваю чаргу, дазволіць стабілізаваць сітуацыю са злачыннасцю і станоўча паўплываць на крымінагеннае становішча на тэрыторыі раёна.
Па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці далажыў першы намеснік начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў.
Сёлета работнікамі РАНС праведзена праверка 2203 домаўладанняў. Па фактах выяўленых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі 101 грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Галіна Слабоднікава з’акцэнтавала ўвагу прысутных на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на тэрыторыі раёна.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024