Праблема вырашана станоўча

Жыхар в.Стаўпішчы Міхаіл Ярохін застаўся задаволены станоўчым вырашэннем пытання, якое даўно хвалявала сяльчан, пражываючых па вул. Калгаснай — нарэшце зменены маршрут руху лесавозаў ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Аб гэтым рэдакцыю “раёнкі” праінфармавала абласное ўпраўленне ДАІ, якое атрымала падзячнае пісьмо ад нашага земляка.
Справа ў тым, што вялікагрузныя лесавозы, руха-ючыся па ўказанай вуліцы населенага пункта, пакідалі за сабой клубы пылу, а таксама разбівалі грунтовую дарогу, якая і без таго мела патрэбу ў рамонце. Па словах жыхароў вёскі, днём нельга было ні на лаўцы пасядзець, ні бялізну вывесіць на двары, ні дзяцей выпусціць пагуляць на вуліцу.
Да просьбы сяльчан прыслухаліся начальнік аддзялення ДАІ РАУС Павел Ніканаў і старшы інспектар Аляксандр Кавалёў: яны звярнуліся да кіраўніцтва лясгаса, разам выпрацавалі новы маршрут руху лесавозаў.
Сяльчане вельмі ўдзячныя міліцыянерам за іх увагу і клопат. “Вось гэта падыход да справы!” — радкі з пісьма ў абласное ўпраўленне ДАІ.

Начальнік аддзялення ДАІ РАУС Павел Ніканаў і старшы інспектар Аляксандр Кавалёў з мужам і жонкай Ярохінымі: праблема вырашана!
Фота Мікалая НАЗАРЧУКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.