Прыватызацыя жылля завяршылася
Прыватызацыя жылля для большасці жыхароў раёна ўжо даўно пройдзены этап. Тыя ж грамадзяне, якія гэтага не зрабілі раней, у апошнія дні чэрвеня павінны былі паспяшацца: у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін” 1 ліпеня бягучага года закончыўся тэрмін прыватызацыі жылых памяшканняў.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, ад жыхароў раёна паступіла 31 заява, па якіх будуць прыняты кіраўніцкія рашэнні.
Зразумела, што прыватызацыя — справа дабравольная. Але зараз грамадзянам, якія не сталі ўладальнікамі, але працягваюць займаць жыллёвую плошчу, давядзецца акрамя камунальных плацяжоў штомесяц уносіць арэндную плату.