“Хай славіцца той, хто працуе на гэтай зямлі!”

“Хай славіцца той, хто працуе на гэтай зямлі!”

_MG_93462_MG_917722 _MG_8922
_MG_9015

_MG_9196

_MG_90412

_MG_90912
_MG_8716
_MG_8722
_MG_8734
_MG_8775
_MG_8784
_MG_8816

_MG_8827
_MG_9211 _MG_9259
_MG_9291
_MG_9312
_MG_9354
_MG_9366
_MG_9399
_MG_9457
_MG_9465
_MG_87672

10 ліпеня ў межах свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), на галоўнай сцэне мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. Сярод узнагароджаных у асобных намінацыях былі прадстаўнікі Кіраўшчыны.
У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў.

Дэлегацыі рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю, гасцей шчыра вітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, які выказаў сяльчанам словы шчырай удзячнасці за нястомную, карпатлівую працу, адзначыў іх прафесійнае майстэрства.
Дзякуючы таму, што яны з душой ставіліся да сваёй справы, прымянялі перадавыя тэхналогіі, за мінулы год удалося дасягнуць шэрагу значных паказчыкаў у жывёлагадоўчай галіне.
Нягледзячы на тое, што для аграрыяў вобласці ў раслінаводстве мінулы год быў няпростым, Магілёўшчына ўнесла ў рэспубліканскія засекі 1 млн. тон збожжа.
Прадукцыйнасць працы аграрыяў у 2015 годзе ўзрасла на 5%. У цэлым, па словах старшыні аблвыканкама, аграпрамысловы комплекс вобласці завяршыў мінулы год з прыбыткам, рэнтабельнасць продажу ў сельскай гаспадарцы склала 4,1%.
Уладзімір Даманеўскі заклікаў прысутных не спыняцца на дасягнутым, пастаянна шукаць новыя падыходы і формы гаспадарання на сяле.
Ён адзначыў, што работа ў напрамку больш эфектыўнага выкарыстання сельгасземляў дазволіла сёлета дасягнуць лепшых рэзультатаў на нарыхтоўцы кармоў. Па стане на 1 ліпеня сельгасарганізацыямі вобласці нарыхтавана 465,5 тыс. т кармавых адзінак, гэта 133% да ўзроўню мінулага года.
Старшыня аблвыканкама выказаў удзячнасць ветэранам сельгасвытворчасці за ўклад, які яны ўнеслі ў развіццё АПК вобласці, іх адданасць працы на зямлі, а таксама адзначыў стараннасць моладзі, якая працягвае іх справу.
Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў: “Наперадзе — яшчэ больш значныя вяршыні прафесійнага майстэрства, толькі пастаяннае развіццё дазволіць нам дасягнуць галоўнай мэты — зрабіць аграбізнэс прыбытковым, а жыццё на вёсцы яшчэ больш камфортным і забяспечаным. Усё залежыць ад работы кожнага чалавека на сваім месцы. Я ўпэўнены, што працаўнікам сяла вобласці, якіх заўсёды вылучалі ўпартасць і працавітасць, гэта па сілах”.
Кіраўнік вобласці ўручыў пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу за 2015 год дыпломы Магілёўскага аблвыканкама адпаведных ступеней і грашовыя ўзнагароджанні, шэрагу перадавікоў сельгасвытворчасці — Ганаровыя граматы абласнога выканаўчага камітэта. Прыемна было бачыць на сцэне амфітэатра прадстаўнікоў нашага раёна.
Узнагароды з рук старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага прымалі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Адамаў (на здымку) за другое месца, якое заняў Кіраўскі раён сярод раёнаў вобласці па вытворчасці і продажу малака.
Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) вобласці па вытворчасці і продажу малака 1 месца (другі год запар!) — на рахунку СГФ “Чыгірынка” РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”: дыплом і грашовае ўзнагароджанне губернатар вобласці ўручыў дырэктару сельгасфіліяла Ігару Кузняцову.

Па выніках абласнога спаборніцтва сярод механізатараў, дасягнуўшых найвышэйшай выпрацоўкі эталонных гектараў на ўмоўны трактар былі адзначаны Дзмітрый Кахновіч з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і Генадзь Волас з КСУП “Барчыцы-агра”.
А сярод цяплічніц, дасягнуўшых найвышэйшай ураджайнасці агародніны з аднаго квадратнага метра на абслугоўваемай плошчы за-крытага грунту, у лік лепшых увайшла Зоя Храпко з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Ганаровай граматай аблвыканкама быў узнагароджаны Канстанцін Пятруша з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, прызнаны лепшым сярод трактарыстаў-машыністаў па выніках абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў корманарыхтоўкі 2016 года.
Скарбонку ўзнагарод аграрыяў нашага раёна папоўніла Ганаровая грамата Міністэрства сель-скай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь: першы намеснік міністра Леанід Марыніч уручыў яе загадчыку рассветаўскай фермы “Цяса” Валерыю Сафончыку.
Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК з рук яго старшыні Мікалая Лабушава атрымаў вадзіцель КСУП “Жылічы” Валерый Кісялёў.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка ўручыў Ганаровую грамату дырэктару СГФ “Чыгірынка” Ігару Кузняцову.
высокі давер трымаць слова ад імя аграрыяў вобласці быў аказаны старшыні СВК “Калгас “Ніва” Івану Рыняку, які ў мінулым годзе быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
У якасці музычных падарункаў для прысутных былі выступленні Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, аркестра народных інструментаў імя Л.Л.Іванова пад кіраўніцтвам Мікалая Алданава, а таксама канцэрт Аляксандра Саладухі і Марыны Дзявятавай (Расія).
Кіраўчане з задавальненнем акунуліся ў атмасферу свята, цікавіліся тым, што прапаноў- валася на шматлікіх выставачных пляцоўках, у гандлёвых радах, удзельнічалі ў конкурсах.
Удзел у свяце “Купалле” прымалі і нашы работнікі культуры, якія радавалі ўсіх сваімі песнямі, танцамі, розыгрышамі. Работнікі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прапанавалі цікавыя экспазіцыі сувенірных вырабаў, якія актыўна набывалі прысутныя на свяце. А касцюм, які ўдзельнічаў у конкурсе “Купаліш і Купалінка” ад РЦСАН атрымаў дыплом журы.
Шматлюдна было ў гандлёвых павільёнах Кіраўскага райспажыўтаварыства, дзе прапаноўваліся стравы на любы густ, асабліва даспадобы прыйшліся шашлыкі і дранікі.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024