“Прамыя лініі” з прадстаўнікамі ўлады працягваюцца…


_MG_3243

_MG_3221У мінулую суботу “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі раёна правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. У зале прысутнічалі старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, кіраўнікі шэрагу службаў, адказных за жыццезабеспячэнне насельніцтва.
Аб сутнасці зададзеных у ходзе “прамой лініі” пытанняў рэдакцыю праінфармавала начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Русецкая.
Усяго ў гэты дзень патэлефанавала чацвёра грамадзян.
А.Н.Падаляк з аг.Добасна пацікавіўся, калі будзе арганізавана прэзентацыя 2-га выдання кнігі нашага земляка Міхаіла Дзятлава “Неуемные характеры” аб П.Я.Шашанку, былым старшыні Кіраўскага райвыканкама і тых, хто з ім працаваў.
Быў дадзены адказ, што кніга будзе прэзентавана ў ходзе раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”.
М.М.Апенька з аг.Добасна звярнулася да кіраўніка раёна з просьбай аказаць садзейнічанне ў праца-ўладкаванні. Яна з’яўлялася бацьком-выхавальнікам у прыёмнай сям’і, у сувязі з выпускам апошняй выхавальніцы ўзнікае праблема з далейшым працаўладкаваннем: да пенсіі жанчыне больш трох гадоў.
Аляксандр Бутараў даручыў накіраваць яе зварот на разгляд у аддзел адукацыі, спорту і турызму і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Жыхарка горада Т.Р.Алейнік, звярнуўшыся на “прамую лінію”, паведаміла, што неабходна засыпаць яму насупраць д.№11 па вул. Шоміна і прагрэйдзіраваць гэты ўчастак.
Разгледзець зварот у кароткія тэрміны было даручана УКП “Жылкамгас”. Калі вярстаўся гэты нумар, рэдакцыі паведамілі, што работы па вул. Шоміна выкананы 23 жніўня.
Па пытанні рамонту д.№10 па вул.Валадарскага райцэнтра, які знаходзіцца на балансе ААТ “Кіраўск-Лён” патэлефанаваў жыхар гэтага дома В.А.Вінаградаў.
Старшынёй райвыканкама дадзена даручэнне аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і эканомікі райвыканкама, УКП “Жылкамгас”, а таксама дырэктару ААТ “Кіраўск-Лён” Ю.А.Бабіцкаму наступнага зместу: у сувязі з праводзімай работай па перадачы акцый ААТ “Кіраўск-Лён” у раённую камунальную ўласнасць вывучыць указаную праблему і ўнесці прапановы.
З дадзенымі пытаннямі грамадзяне раней нікуды не звярталіся.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.