Рыхтуй сані летам…
За вокнамі — лета, і, здаецца, што да зімы яшчэ шмат часу, аднак многія ўжо зараз актыўна рыхтуюцца да новага ацяпляльнага сезона.
Клапоцяцца пра сваіх спажыўцоў работнікі філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт”. Усе паступаючыя заяўкі ад насельніцтва, а таксама ад прадпрыемстваў і арганізацый тут імкнуцца выконваць своечасова і якасна.
У бягучым годзе на склад прадпрыемства паступіла больш за 343 т торфабрыкету і 866 м3 дроў, усё паліва было рэалізавана. Зараз, для таго, каб забяспечыць усіх жадаючых палівам, прадпрыемствам вядзецца нарыхтоўка дроў у Клічаўскім, Быхаўскім і Бабруйскім лясгасах. У спажыўцоў ёсць магчымасць заказаць колатыя дровы ці калодкамі, якія пераважна складаюцца з бярозы і алешыны.
Неабходнасць укаранення энергазберагальных тэхналогій сёння ні ў каго не выклікае сумненняў. Пры гэтым выкарыстанне такіх тэхналогій прадугледжвае выкарыстанне сістэмаў уліку энергіі і рэгулявання яе спажывання, гэта ў поўнай меры адносіцца да сістэм ацяплення будынкаў. Галоўны эфект ад устаноўкі цеплалічыльнікаў і рэгулятараў цяпла — эканамічны. Менавіта на гэта і спадзяваліся ў ліцэі №15, калі ў 2015 годзе ўстаноўлены цеплазберагальнае абсталяванне. І, трэба сказаць, іх выкарыстанне ў прайшоўшым ацяпляльным сезоне дазволіла навучальнай установе зэканоміць амаль 500 млн. (недэнамінаваных) рублёў. Цеплалічыльнікі і рэгулятары цяпла былі ўсталяваны ў вучэбным і бытавых карпусах, а таксама ў інтэрнаце.
Сёлета ліцэй ужо атрымаў пашпарт гатоўнасці да новага ацяпляльнага сезона. А гэта значыць, што зімой працуючых, навучэнцаў і пражываючых там чакаюць камфортныя ўмовы.
Каб сустрэць зімовыя халады ў цяпле, трэба паклапаціцца ўжо сёння.
На фота: распілоўшчык Аляксандр Юхнавец на ўстаноўцы па распілоўцы і колцы дроў; загадчык гаспадаркі ліцэя №15 Мікалай Антановіч і слесар-сантэхнік Мікалай Бай.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.