Вызначылі самых меткіх

DSC_14622DSC_1485
На базе СШ №1 горада прайшлі спаборніцтвы па дартсе ў залік круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры раёна, у якіх прынялі ўдзел 9 каманд.
Барацьба за пераможныя ачкі была захапляючай. Упэўнены старт за першае месца ўзяла каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. І гэта ёй удалося: на рахунку рассветаўцаў 1030 ачкоў. Прадстаўнікі ДЮСШ занялі другую прыступку п’едэстала з 624 ачкамі. Крыху адстала ад іх па ачках каманда райспажыўтаварыства — 613 ачкоў і, адпаведна, 3-е месца.
Пераможцамі ў асабістым заліку сярод мужчын сталі: Яўген Пішчалін, Андрэй Карпенкін і Андрэй Горбач. Сярод жанчын лепшыя вынікі прадэманстравалі: Вікторыя Шкуратава, Анжэла Горбач і Вольга Пішчаліна.
Віктар БЯЛЯНАЎ, старшыня ФСК раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.