З мэтай аператыўнага вырашэння пытанняў

З мэтай выяўлення і аператыўнага вырашэння пытанняў, хвалюючых насельніцтва, у нашым раёне, пачынаючы з 20 ліпеня бягучага года, арганізавана работа інфармацыйна-сацыяльнага поезда “Клопат” з максімальным ахопам населеных пунктаў (у тым ліку аддаленых) з прыцягненнем спецыялістаў органаў дзяржаўнага кіравання і розных сфер (райпаліўзбыт, газавая гаспадарка, сувязь, ахова здароўя, гандаль, культура і г.д.).
Узначальваюць групы старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.
У адпаведнасці з распрацаваным графікам сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства прайшлі ў вёсках Гарадзец, Пясцова, Асаўнік, Дваранінавічы, Полькавічы, Юзафін, Негаўля, Лешчанка, Падлешчанка, Камарава, Віктараўка.
У ходзе сустрэч сяльчан інфармуюць аб актуальных тэмах, а таксама гучаць адказы на цікавячыя ці хвалюючыя іх пытанні. Па тых зваротах грамадзян, якія патрабуюць дадатковага разбіральніцтва, даюцца даручэнні прадстаўнікам адпаведных служб. Аб выніках разгляду сацыяльна значных пытанняў газета інфармуе ў сваіх выпусках.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.