“Блакітныя сеткі” Кіраўскага раёна — у надзейных руках

“Блакітныя сеткі” Кіраўскага раёна — у надзейных руках

IMG_5142

Працаўнікі раёна газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз” забяспечваюць бесперабойнае і безаварыйнае функцыянаванне газаразмеркавальнай сістэмы раёна. Гэта дасягаецца дзякуючы падтрыманню яе ў тэхнічна спраўным стане, своечасоваму правядзенню на сетках і  абсталяванні дыягнастычных мерапрыемстваў, іх прафілактычных рамонтаў і абслугоўвання. Вялікая ўвага надаецца прапагандзе бяспечных метадаў карыстання газам у быце і ахове сістэм газазабеспячэння. IMG_5140

Як адзначыў галоўны інжынер раёна газазабеспячэння Віктар Каранкевіч, жыллёвы фонд поўнасцю ахоплены прыродным і звадкаваным газам, прычым горад газіфікаваны больш чым на 80%.
На абслугоўванні газазабяспечваючай арганізацыі знаходзіцца 175 км газаправодаў прыроднага газу і 2,6 км — звадкаванага, сотні газавых катлоў, лічыльнікаў газу, тысячы газавых пліт. Перад калектывам стаіць задача — забяспечыць надзейную работу ўсяго выкарыстоўваемага газавага абсталявання.
У бягучым годзе калектывам ужо поўнасцю выканана праграма газіфікацыі раёна: засвоена 1,3 млрд. руб. бюджэтных сродкаў, уведзена ў эксплуатацыю 3,6 км газаправода. Усе 10 запланаваных аб’ектаў былі своечасова ўведзены ў эксплуатацыю. Сярод іх: домаўладанні па вул.Кірава, Мельнікава, Сцяпной, Міру і Арлоўскага ў горадзе, вул. Дварцовай, Кузнечнай, Арлоўскага ў Мышкавічах, аг.Паўлавічы. Зараз распачата першая чарга газіфікацыі в.Букіно.
Належную ўвагу надаюць у арганізацыі зніжэнню выдаткаў, праводзяць аптымізацыю, напрыклад, з-за няпоўнай загружанасці плануецца зменшыць час работы стацыянарнага пункта па выдачы балоннага газу.
Дзякуючы ўкараненню сучасных тэхналогій і матэрыялаў развіваецца і надзейна функцыянуе газавая гаспадарка раёна, а кваліфікаваны персанал гатовы ў любую хвіліну дзейнічаць аператыўна і граматна. Праца работнікаў філіяла вельмі адказная, паколькі яны ствараюць не толькі камфортныя ўмовы для людзей, але і клапоцяцца пра іх бяспеку.
За апошнія гады калектыў значна амаладзіўся, у арганізацыю прыходзяць маладыя кадры, якія вучацца тонкасцям прафесіі ў больш вопытных калег, прысвяціўшых рабоце ў раёне газазабеспячэння не адзін дзесятак гадоў. Сярод іх — Леанід Комар, які сёлета адзначыць сваё 60-годдзе. Леанід Валянцінавіч не толькі заўсёды адказна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў, але і падрыхтаваў сабе дастойную маладую змену.
Памятаюць тут і пра тых, хто шмат гадоў аддаў раёну газазабеспячэння, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку: пастаянна арганізуюцца сустрэчы з ветэранамі арганізацыі, ім аказваецца матэрыяльная дапамога і падтрымка.
З нагоды прафесійнага свята Ганаровай граматай РУП “Магілёўаблгаз” узнагароджаны аўтаслесар Генадзь Бяляўскі, Падзякай адзначаны слесар аварыйна-дыспетчарскай службы Андрэй Шахуноў, на Дошку гонару змешчана фота прыёмшчыцы заказаў Алесі Каранкевіч. Шэраг работнікаў адзначаны ўзнагародамі ВУ “Бабруйск-газ”: Ганаровай граматай — слесар па эксплуатацыі вонкавага газаправода Уладзімір Кійко, Падзякай адзначаны слесар па эксплуатацыі ўнутрыдамавога газаправода і абсталявання Леанід Вігура, на Дошку гонару занесена фота вадзіцеля Мікалая Герасімовіча.
Працуючы над выкананнем вытворчых паказчыкаў і паслуг, у калектыве не забываюцца аб стварэнні для ўсіх дастойных умоў работы і адпачынку. Значная ўвага надаецца і павышэнню прафесійнага майстрэства работнікаў. А гэта значыць, што газазабеспячэнне раёна — у надзейных руках.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024