“Дружна да перамогі”
Пад такой назвай у мінулую суботу на спартыўнай пляцоўцы, што на вуліцы Камсамольскай райцэнтра, прайшла спартландыя, прымеркаваная да Сусветнага дня міру, з удзелам вучняў 5-6 класаў СШ №1 і гімназіі горада.
Рабяты, а іх было ў гэты дзень 32, падзяліліся на чатыры каманды. Напружанай і вострай была барацьба сярод юных спартландцаў у разнастайных конкурсах, на пляцоўцы панаваў спартыўны запал. Наперад выходзіла то адна, то другая зборная. У выніку перамогу святкавала каманда “Гімназісты”. З якой навучальнай установы яе прадстаўнікі, можна здагадацца па назве. Другое месца заняла каманда “Зорныя войны”, таксама з гімназіі. “Бронза” дасталася камандзе “Спорт” з СШ №1 і замкнулі чацвёрку іх “землякі” з каманды з гучнай назвай “Барселона”. Але прайграўшых у гэты дзень не было, бо ўсе атрымалі добры настрой, порцыю здароўя і прызы ад фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.
Віктар БЯЛЯНАЎ,
старшыня фізкультурна-
спартыўнага клуба раёна.