Дзеля паляпшэння крымінагеннай сітуацыі на Кіраўшчыне

Дзеля паляпшэння  крымінагеннай сітуацыі на Кіраўшчыне

61Ад дзейнасці супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама залежыць забеспячэнне законнасці і ахова правапарадку, рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, паляпшэнне крымінагеннай сітуацыі на тэрыторыі раёна.

Аб выніках аператыўна-службовай дзейнасці, а таксама аб задачах па далейшым умацаванні правапарадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах наша гутарка з начальнікам РАУС Ігарам ЛЕЛЕШАМ:

— У рабоце калектыву райаддзела сёлета адзначаецца пазітыўная тэндэнцыя: колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку знізілася на 9 выпадкаў. Таксама зменьшыўся ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва і склаў 62,4% да ўзроўню мінулага года (-14,7%). Але ж, разам з гэтым маюцца і негатыўныя моманты. Так, павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых грамадзянамі ў грамадскіх месцах, асобамі, маючымі судзімасць, а таксама непаўналетнімі.
— Насцярожвае той факт, што асноўным дыстабілізуючым фактарам крымінагеннай сітуацыі ў раёне застаецца п’янства. Якія меры прадпрымаюцца па папярэджванні п’янства і незаконнай рэалізацыі спіртаўтрымліваючай вадкасці?
— Барацьбу з п’янствам вядуць многія службы раёна, але поўнасцю выкараніць яго немагчыма. Сёлета асобамі ў нецвярозым стане ўчынена 26 злачынстваў (на 7 больш леташняга паказчыка). Супрацоўнікі РАУС штодня праводзяць выхаваўча-прафілактычную работу з насельніцтвам, папярэджваюць праявы злачыннасці, у першую чаргу, у сферы сямейна-бытавых адносін, дзе асноўны корань зла — п’янства. Таму барацьба з самагонаварэннем і незаконнай рэалізацыяй спіртаўтрымліваючых вадкасцей у нас не на апошнім месцы. У выніку рэйдавых мерапрыемстваў з незаконнага абароту канфіскавана 1371,3 л самагону і самагоннай брагі, 89,2 л фальсіфікаваных спіртных напояў, 5 самагонных апаратаў.
За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 46 грамадзян. Заклапочвае той факт, што з 39 жыхароў раёна, пастаўленых на ўлік да ўрача-нарколага, 7 жанчын. Працягваецца работа па накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі ва ўстаноўленым парадку хранічных алкаголікаў, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак або правы іншых грамадзян. Сёлета ў ЛПП накіравана 29 чалавек.
Вядзецца актыўная работа з асобамі, якія стаяць на ўліку па сістэме “Быт” і іншымі катэгорыямі грамадзян, знахо-дзячыхся на ўліках у нашым райаддзеле. Выяўляюцца асобы, у тым ліку непаўналетнія, схільныя да ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў. Над іх паводзінамі ўзмацняецца кантроль.
— Ігар Мікалаевіч, якім чынам выконваюцца патрабаванні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”?
— На сённяшні дзень на ўліку ў райаддзеле знаходзіцца 40 абавязаных асоб, усе — працаўладкаваны. Гэтыя грамадзяне ў нас на асаблівым кантролі, іх выхад на працу пастаянна фіксуецца, бо парушэнне працоўнай дысцыпліны нера-дзівымі бацькамі адмоўна адбіваецца на іх заробку, у выніку чаго дзяржава недаатрымлівае грошы на ўтрыманне іх дзяцей.
— Сёння ў раёне несуцяшальнае становішча з падлеткавай злачыннасцю. Раскажыце, калі ласка, як РАУС узаемадзейнічае з іншымі зацікаўленымі службамі над выпраўленнем сітуацыі?
— З пачатку года колькасць правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі, у параўнанні з мінулым годам узрасла на 50% (4 выпадкі супраць 2 летась). Таму су-працоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх наладжваюць больш цеснае ўзаемадзеянне з установамі адукацыі горада і сельскіх населеных пунктаў, бацькамі рабят, якія не толькі ўчыняюць злачынствы, але і парушаюць школьную дысцыпліну, ужываюць пры размове нецэнзурныя выказванні.
Спадзяюся, што тыя сустрэчы, якія праводзім з вучнямі школ раёна ў райаддзеле, не праходзяць безвынікова для многіх з іх. Пасля таго, як падчас экскурсіі па райаддзеле рабяты наведваюць камеры часовага ўтрымання, некаторыя з іх задумваюцца над сваімі паводзінамі, змяняюць іх у станоўчы бок. І гэта ўжо вынік!
— У апошні час асаблівую актуальнасць набывае праблема наркатызацыі насельніцтва. Што робіцца супрацоўнікамі міліцыі для недапушчэння распаўсюджвання наркаманіі на тэрыторыі нашага раёна і захавання здароўя нацыі?
— Падчас правядзення спецыяльнай праграмы “Мак” супрацоўнікамі райаддзела сёлета выяўлена 53 факты вырошчвання наркаўтрымліваючых раслін, якія былі знішчаны на плошчы 2476 м2, агульнай вагой 238,15 кг. У выніку складзена 30 адміністрацыйных пратаколаў, да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 1 жыхар раёна. Дарэчы, адказнасць за сяўбу і вырошчванне раслін, утрымліваючых наркатычныя рэчывы, незаконны збыт наркатычных сродкаў — значная: штраф да 20 б.в. ці пазбаўленне волі ад 5 да 15 гадоў.
Карыстаючыся выпадкам, хацелася б звярнуцца да жыхароў раёна з просьбай паведамляць у міліцыю (тэл.:102) інфармацыю аб знаходжанні ў вёсках асоб цыганскай нацыянальнасці, іншых грамадзян з мэтай набыцця наркаўтрымліваючых раслін, а таксама аб фактах несанкцыянаванага продажу спіртаўтрымліваючай прадукцыі.
— Як бачна, аб’ём работы ў супрацоўнікаў вялікі. Ці поўнасцю ўкамплектаваны штат райаддзела?
— Амаль усе падраздзяленні ўкамплектаваны, за выключэннем дзяржаўтаінспекцыі і аператыўна-дзяжурнай службы. Сёлета пасля заканчэння акадэміі МУС на службу прыйшлі 4 курсанты, яшчэ 17 маладых людзей навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах і ў хуткім часе папоўняць рады супрацоўнікаў райаддзела.
Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, работа наша цікавая. Мы затрымліваем злачынцаў, узброеных агнястрэльнай зброяй, нажамі, выратоўваем жыцці грамадзян, забяспечваем правапарадак, праводзім прафілактычную работу. Таму працуюць у нас людзі, неабыякавыя да бяды іншых, якія здольныя дапамагчы і абараніць. Акрамя гэтага, міліцыянеру трэба быць смелым, вынослівым, з аналітычным складам розуму, моцнымі нервамі, добрым здароўем. Бо даводзіцца працаваць не толькі са злачынцамі, але і з вялікай колькасцю дакументаў, пры ненарміраваным рабочым дні, начных дзяжурствах, выкліках на здарэнні і ў іншых умовах.
— Якая работа праводзіцца для прыцягнення маладых людзей на службу ў міліцыю?
— У гэтым плане праводзім значную работу. У аддзеле маецца банк дадзеных аб кіраўчанах — студэнтах усіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Бяром на ўвагу рабят, якія заканчваюць службу ў арміі. Сустракаемся з імі і іх бацькамі, запрашаем да сябе на работу. Дарэчы, падчас службы ў міліцыі ў кожнага ёсць магчымасць вучыцца завочна. Праводзім пэўную прафарыентацыйную работу сярод старшакласнікаў школ раёна.
— Што, на Ваш погляд, з’яўляецца штуршком для дзяўчат, якія ў апошні час усё часцей авалодваюць гэтай, па сутнасці, мужчынскай прафесіяй?
— Жаданне даказаць, што сучасныя жанчыны здольныя справіцца з любой работай. І, гэта ім удаецца: супрацоўніцы нашага РАУС зачастую ажыццяўляюць, на мой погляд, немагчымае. Да таго ж, міліцыянеры-жанчыны больш эмацыянальныя, цярплівыя, тактычныя, лепш адчуваюць настрой іншых людзей, лягчэй знахо-дзяць агульную мову з грамадзянамі. Жанчынам у пагонах даводзіцца сутыкацца і з трупамі, і з кроўю, і са зброяй, і злачынцаў затрымліваць. Слабая палова чалавецтва даказвае, што для таго, каб у поўнай меры самарэалізавацца, ўжо не хапае толькі “жаночых” прафесій.
Гутарыла
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

ЖКХ

Пользовался ЖКУ – оплати!

29 марта 2024
Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024