Надзея Урбан: “Лес будзе багаццем пры разумных адносінах да яго”

Надзея  Урбан: “Лес будзе багаццем пры разумных адносінах да яго”

_mg_59932
_mg_59602— Надзея Аляксееўна, што, на Ваш погляд, садзейнічае паспяховай рабоце калектыву?

— У першую чаргу, зладжанасць і адказнасць работнікаў: усе стараюцца працаваць на высокі канчатковы рэзультат. Кожны член калектыву разумее, што лес — наша зялёнае багацце, яго неабходна берагчы і прымнажаць. Увогуле, наша работа накіравана на пасадку дрэўцаў на новых лесаўчастках, павелічэнне нарыхтовак драўніны, правядзенне рубак догляду і санітарных рубак з адначасовым паляпшэннем усіх якасных паказчыкаў. Мэтанакіравана працуем над выкананнем даведзеных заданняў, укараненнем дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
Дарэчы, штомесяц аб’ём нарыхтовак складае 1000 м3 драўніны. Лесаматэрыялы адгружаем у цэхі на перапрацоўку, пастаўляем на экспарт, у райпаліўзбыт, адпускаем насельніцтву, у тым ліку і льготнікам, іншым спажыўцам. У бягучым годзе ў выніку захламленасці лесу падчас бураломаў і снегаломаў праведзена яго ачыстка, пры гэтым нарыхтавана 5000 м3 драўніны.
— Раскажыце, якім чынам вядзецца аднаўленне лесапасадак?
— Леснікі значную ўвагу надаюць вырошчванню маладняку дрэў, у тым ліку і каштоўных лясных насаджэнняў, а таксама дэкаратыўных саджанцаў. Для атрымання пасадачнага матэрыялу штогод збіраем да 1000 т хваёвых шышак, а таксама насенне бярозы. У пітомніку Брожскага лясніцтва Бабруйскага раёна вырошчваюцца саджанцы, якія затым перамяшчаюцца ў лясы. На тэрыторыі нашага лясніцтва закладзены дэндрапарк плошчай 2,4 га, дзе высаджаны 1060 дрэў і кустоўя. У іх ліку рэдкія віды: хвоя веймутава, хвоя чорная, хвоя крымская. Радуюць вока дэкаратыўныя саджанцы, у тым ліку — бружмель, гартэнзія, спірэя і іншыя.
— Раскажыце, калі ласка, якім чынам вядзеце барацьбу з парушальнікамі санітарнага ўтрымання лесу?
— Прыемна, што ў параў-нанні з мінулымі гадамі сёлета ў лясах назіраецца значна менш смецця. Такое стала магчымым дзякуючы правядзенню пастаяннай прафілактычнай работы з насельніцтвам, акцый і ўсемагчымых заклікаў, устанаўленню папярэджваючых таблічак і фоталавушак. Але, на жаль, нямала клопатаў дастаўляюць адпачываючыя ў лесе: пасля сябе пакідаюць смецце, незатушаныя вогнішчы. Часам здараюцца выпадкі, калі людзі вывозяць у лясныя масівы бытавыя адходы. Леснікам, акрамя асноўнай работы, даводзіцца ачышчаць ад смецця тэрыторыі лесапасадак.
— Надзея Аляксееўна, якім чынам Вам, жанчыне-кіраўніку, удаецца паспяхова працаваць з падначаленымі мужчынамі, знаходзіць з імі ўзаемаразуменне?
— Думаю, што мне пашанцавала ўзначаліць калектыў аднадумцаў, якому па сіле пераадольванне любых цяжкасцей і дасягненне пастаўленых мэт. Мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым, будзем дабівацца яшчэ лепшых паказчыкаў. У калектыва шмат новых задумак. А, наогул, для ўсіх работнікаў лясніцтва і мяне асабіста лес — гэта не толькі работа, але і само жыццё.
— Несумненна, што стабільнасць прадпрыемства залежыць ад добрасумленнай работы прафесіяналаў, майстроў сваёй справы. Хто ў Вашым калектыве з’яўляецца лідарам?
— Хочацца адзначыць, што ўсе працуюць старанна, многія паспяхова авалодваюць сумежнымі спецыяльнасцямі. Сярод іх — леснікі Уладзімір Катомкін, Аляксандр Калінічэнка, Аляксандр Свірыд, браты Міхаіл і Дзмітрый Ганчаронкі, трактарыст Віталь Таркан і многія іншыя. Кожны з іх уносіць свой адчувальны ўклад у агульны поспех калектыву. Вельмі прыемна, што за высокія вытворчыя паказчыкі, асабісты ўклад у справу вырошчвання лясоў ветэран працы, былы ляснічы нашага лясніцтва Васіль Лазаковіч быў узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”. Ганарымся мы сваімі ветэранамі-леснікамі Пятром Багам’я, Канстанцінам Драздом, Уладзімірам Тарканом, якія прысвяцілі лесу большую частку свайго жыцця.
— Для кожнага з нас яшчэ са школьных гадоў вядомы лозунг “Лес — наша багацце”. Вы з гэтым таксама згодны?
— Так. Толькі лес будзе багаццем пры разумных адносінах да яго.
Гутарыла
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024