Няхай восень жыцця будзе залатой!

Няхай восень жыцця будзе залатой!

pozhilye-rukiУ першы дзень кастрычніка, які ў нашай краіне адзначаецца як Дзень пажылых людзей, наша грамадства праяўляе асаблівую ўвагу і клопат аб людзях, якія не толькі падарылі нам жыццё, але і адстаялі нашу родную Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўлялі разбураную гаспадарку, унеслі значны ўклад у станаўленне дзяржавы, неабыякавыя да лёсу сённяшняй моладзі.

Сустракаючыся з юнакамі і дзяўчатамі, прадстаўнікі старэйшага пакалення расказваюць аб сваіх ратных і баявых подзвігах, на канкрэтных прыкладах вучаць моладзь беражліва ставіцца да захавання міру, заклікаюць працягваць іх слаўныя традыцыі.
Многія пажылыя людзі — гонар нашага раёна. Сярод іх — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Р.І.Куцілкін, Л.І.Манько, В.А.Буслаў, З.К.Акушэвіч, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Л.Н. Палевіч, былыя кіраўнікі прадпрыемстваў і сель-гасарганізацый раёна П.У. Шчэрбіч, В.Б.Таркан, Р.З. Каган, В.В.Крэс, А.Н.Падаляк, Я.Я.Фралоў, С.Р. Груздоў, ветэраны працы П.В.Клепча, А.І.Сініцкі, В.У.Паляшчук, Г.М.Лук’янава, Л.П.Гаўрыльчык, З.Р. Галімская і іншыя. Дарэчы, многія з іх узначальваюць пярвічныя ветэранскія арганізацыі.
Мы павінны рабіць усё ад нас залежачае, каб сталыя людзі маглі перадаваць свой вопыт і веды падрастаючаму пакаленню, рэалізоўвалі свае планы, адчувалі сябе камфортна, атрымлівалі неабходныя паслугі, не заставаліся сам-насам з праблемамі.
Вядомы англійскі драматург Бернард Шоу — адзіны чалавек, удастоены Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры і прэміі “Оскар” — адзначаў, што старэць — сумна, але гэта адзіны спосаб пражыць доўга. Толькі не трэба павялічваць узрост старасці, а працягваць маладосць — менавіта гэтым займаецца навука ювеналогія. Па яе градацыі, у чалавека да 30 гадоў — юнацтва, 30-60 — першая маладосць, 60-90 — другая маладосць, пасля 90 — трэцяя маладосць. Пры гэтым узрост 50-70 гадоў называецца “залатым”.
І толькі праца, здаровы лад здольныя прадоўжыць чалавеку жыццё. Кожны з нас павінен помніць аб гэтым заўсёды і не губляць аптымізму.
Людзі сталага ўзросту ўдзячны старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву, кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак раёна за ўвагу, клопат, дапамогу і падтрымку.
Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны вайны і працы, за багаты жыццёвы вопыт і мудрасць, якімі вы дзеліцеся з акружаючымі вас людзьмі, актыўны ўдзел у выхаванні падрастаючага пакалення. Моцнага ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця пад мірным небам!
Эма КАРПУК,
старшыня
раённай арганізацыі БГА ветэранаў.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024