Ушанавалі герояў жніва

Ушанавалі герояў жніва




_mg_8139_mg_8235_mg_7824
_mg_8312_mg_8699_mg_7974
_mg_8034_mg_8591
_mg_8446_mg_8528_mg_8615
_mg_8671_mg_8683
_mg_8691
_mg_8643_mg_8647
_mg_8655
_mg_8651
_mg_8374_mg_8389_mg_7890_mg_7932_mg_7897_mg_7861Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016” прайшоў у мінулую суботу ў Мсціславе. Горад з багатай гістарычнай спадчынай, дата заснавання якога — 1135 год, абноўлены і ўпрыгожаны да галоўнага свята аграрыяў, шчыра і хлебасольна прымаў удзельнікаў і гасцей “Дажынак”. Праграма была вельмі насычанай і разнастайнай: у гэты дзень праводзілася і свята сярэдневяковай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2016”, што ўнесла своеасаблівы гістарычны каларыт.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін, памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, дэпутацкага корпуса, прафсаюзных камітэтаў, прадпрыемстваў, арганізацый, прадстаўнікі рэгіёнаў Магілёўшчыны, ветэраны, моладзь, госці з Расійскай Федэрацыі, кіраўнікі вобласці мінулых гадоў.

Хлеб на стале – мір на зямлі
Сімвалічна, што ў гэты дзень была аддадзена даніна памяці абаронцам Айчыны, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны з ворагам, каб сёння была магчымасць працаваць на зямлі, вырошчваць хлеб: на Алеі Славы парку Міру адбылася цырымонія ўскладання кветак.
Парк Міру ў Мсціславе закладзены на месцы старога гарадскога парку. Ён у дзень абласных “Дажынак” папоўніўся новымі дрэўцамі: іх высадзілі кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі раёнаў Прыдняпроўскага краю — кіраўнікі дэлегацый, ветэраны працы, героі жніва, моладзь. Каля кожнага саджанца была ўстаноўлена адпаведная таблічка.
Сваё дрэва ў парку Міру з’явілася і ў кіраўчан: яго пасадзілі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, ветэран працы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Мікалай Лянкевіч, лепшы вадзіцель на жніве Дзяніс Сакабіцкі. Няхай жа дрэўцы цягнуцца да сонца, спакойна растуць пад мірным небам!

Гонар і слава хлебаробам!
Урачыстым, маляўнічым было святочнае шэсце афіцыйных дэлегацый раёнаў па вуліцы Савецкай да галоўнай сцэнічнай пляцоўкі на плошчы імя Пятра Мсціслаўца. На чале кожнай дэлегацыі заслужаныя людзі рэгіёнаў неслі духмяныя караваі — вянец руплівай працы хлебаробаў. Кіраўчан вылучалі традыцыйныя яркія шарфы, выкананыя ў колерах флага раёна, а таксама флажкі, якімі яны салютавалі жыхарам Мсціслава, гасцям фестывалю-кірмашу.
У саставе нашай дэлегацыі былі кіраўніцтва раёна, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Ігар Кананчук, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Палевіч, Ганаровыя грамадзяне Кіраў-скага раёна Аляксандр Серакоў і Валянціна Клімовіч, прадстаўні-кі выканаўчай улады, удзельнікі рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў, ветэраны працы, кіраўнікі і працаўнікі сельгасарганізацый.
Кіраўніцтва вобласці, ганаровыя госці шчыра віталі ўдзельнікаў шэсця.
Адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята. Ад імя ўсіх работнікаў аграпрамысловага комплексу Прыдняпроўскага краю ганаровая група лідараў жніва здала рапарт старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму. Ад хлебаробаў яму былі ўручаны дажынкавы сноп і каравай новага ўраджаю.
Ва ўступным слове Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што на нівах вобласці сёлета вырас добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур: агульны каравай склаў больш 1 млн. т збожжа. Магілёўшчына першая сярод рэгіёнаў краіны забяспечыла пастаўку збожжа ў кошт дзяржзаказу, чым унесла дастойны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых склала 33,3 ц/га.
Ва ўборачнай кампаніі было задзейнічана 1329 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, з якіх 319 намалацілі больш 1 тыс. т збожжа, ёсць таксама двух-, трох-, чатырохтысячнікі і нават 2 экіпажы, намалаціўшыя звыш 5 тыс. т збожжа. Ударна працавалі на жніве і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў.
Губер-натар падкрэсліў, што ў ходзе ўборачнай кампаніі працавалі не толькі сяльчане, але і гараджане, работнікі прадпрыемстваў-шэфаў, устаноў сацыяльнай сферы. Асаблівай удзячнасці заслугоўваюць задзейнічаныя на ўборачных работах супрацоўнікі абласных і раённых службаў МНС.
Добрыя словы былі выказаны кіраўніком вобласці і ў адрас моладзі: ва ўборцы ўраджаю прынялі ўдзел 116 маладзёжных экіпажаў камбайнаў і 102 маладыя вадзіцелі. Лепшых вынікаў з іх дасягнулі 40 экіпажаў, намалот якіх пераўзышоў 1 тыс. т, і 57 вадзіцеляў, якія перавезлі кожны больш за 1 тыс. т збожжа.
“Мы ўсе добра пашчыравалі на канчатковы вынік, але я ўпэўнены, што можна дабіцца значна большага, — адзначыў Уладзімір Даманеўскі. — Магілёўская вобласць для гэтага валодае вялізным патэнцыялам. Але галоўнае — гэта чалавечыя рэсурсы. Тут жывуць людзі, якія ўмеюць і любяць працаваць на зямлі. А зямля заўжды аддзячыць тых, хто ставіцца да яе з клопатам і любоўю”.
Кіраўнік вобласці выказаў словы шчырай удзячнасці ўсім, хто напружана працаваў у ходзе ўборачнай кампаніі, а пе-раможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2016 годзе ў розных намінацыях уручыў Ганаровыя дыпломы аблвыканкама і грашовыя прэміі.
Сярод раёнаў пераможцамі сталі Шклоўскі, Круглянскі, Мсціслаўскі (адпаведна 1, 2, 3 месцы).
Прысутных віталі намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін, губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.
Сярод адзначаных на цырымоніі аграрыяў былі і прадстаўнікі нашага раёна. Так, Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь аб’яўлена першаму намесніку старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандру Жылінскаму.
Шчырыя словы ўдзячнасці і нізкі паклон за руплівую працу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана Герасімовіч і намеснік старшыні абласнога ад дзялення ГА “Беларускі саюз жанчын” Вольга Патрушава адрасавалі жанчынам, якія шчыравалі на жніве ў якасці камбайнераў: у цэлым па вобласці гэта 16 прадстаўніц цудоўнага полу. У ліку ўшанаваных была Людміла Бяляўская, камбайнер СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, якая разам з мужам — старшым камбайнерам унеслі свой уклад у агульны каравай раёна.

Людміла Уладзіміраўна была таксама адзначана ўзнагародай абкама прафсаюза работнікаў АПК у намінацыі “Жанчына-камбайнер”.
Ганаровую грамату рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК яго старшыня Мікалай Лабушаў уручыў старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандру Багелю.
На галоўнай сцэне свята быў ушанаваны і пераможца абласнога конкурсу аратых Віктар Рудзько, трактарыст-машыніст КСУП “Жылічы”. Узнагароды ён прымаў з рук Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Байкова.
Далей удзельнікі свята віталі на сцэне працоўныя дынастыі.
Свае віншаванні аграрыям Магілёўшчыны выказалі епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі ўладыка Сафроній і епіскап-вікарый для Магілёўскага рэгіёна Аляксандр Яшэўскі.
Дарэчы, ра-ніцай гэтага дня было праведзена асвяшчэнне Свята-Траецкай царквы пасля праведзеных рэстаўрацыйных работ. Тут адбылося першае богаслужэнне. Святочнае богаслужэнне прайшло і ў Кармеліцкім кас-цёле Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі.
Для аграрыяў быў паказаны святочны канцэрт з удзелам Беларускага дзяржаўнага харэагра-фічнага ансамбля “Харошкі” і заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”.
Сімвалічны вымпел і эстафету абласных “Дажынак” старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Васіль Віцюноў перадаў старшыні Клічаўскага ра
Маляўнічым і відові-шчнымйвыканкама Францішку Вашчылу: у наступным годзе Клічаўшчыне прымаць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.

Рыцарскі фэст

Маляўнічым і відовішчным стала адкрыццё і правядзенне свята сярэдневяковай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2016”, у якім прыняло ўдзел каля 30 рыцарскіх клубаў з Беларусі і замежжа. Было паказана тэатралізаванае прадстаўленне “Часы і эпохі”, адбылося шэсце па плошчы імя Пятра Мсціслаўца. Далей рыцары накіраваліся на Замкавую гару, дзе прайшоў іх фэст. Тут сёлета ўзведзена гістарычная забудова XII-XIV стагоддзяў, музеефіцыраваны раскоп з рэшткамі драўляных пабудоў старажытнага Мсціслава.
Прадстаўнікі рыцар-скіх клубаў перад шматлікімі гледачамі апрабавалі зробленае стацыянарнае рысталішча для паядынкаў.
У межах фестывалю-кірмашу адбыўся абласны конкурс сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2016”, у якім прыняла ўдзел сям’я Горбач з Кіраўшчыны.
На працягу ўсяго дня працавалі тэматычныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, дэманстраваліся экспазіцыі. Людна было каля экспазіцый нашага раёна: аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РЦСАН, Жыліцкага сельгаскаледжа, ліцэя №15.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024