“Фабрыка мяса” — у дзеянні

1-727У зладжаным рабочым рытме працуе дружны калектыў свінагадоўчага комплексу КСУП “Чырвоны баец”. Захаванне ўсіх неабходных тэхналогій дазваляе мясцовым аператарам, якімі кіруе загадчык Святлана Раманоўская, дасягаць высокіх рэзультатаў.
За 9 месяцаў бягучага года пагалоўе свіней на комплексе дасягнула 8397 галоў, што на 559 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Вырашчана 614,4 тон мяса, з якіх рэалізавана 539,1 тоны. З пачатку года атрымана 8458 парасят.
На высокім узроўні аператары спрацавалі ў верасні, аб чым сведчаць паказчыкі ў параўнанні з сярэднегадавымі. Так, у групе адкорму свіней сярэднясутачныя прывагі склалі 661 грам, у тым ліку ў верасні — 682 грамы. Тон у працы задае пастаянны лідар працоўнага спаборніцтва Алена Цяніцкая. У групе дарошчвання парасяты прыбаўляюць у вазе ў сярэднім па 473 грамы ў суткі, у тым ліку за апошні месяц па 474 г. Лепшя вынікі тут паказвае Зінаіда Лазарава. Самых маленькіх парасятак — ад нара-джэння і да 2 месяцаў — умела даглядаюць Вольга Кандраценка і Вольга Шурын. Дарэчы, сярэднясутачныя прывагі іх гадаванцаў за 9 месяцаў склалі 215 грамаў, а ў верасні — 225.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.