Кіраўчане — у ліку лепшых цяжкаатлетаў вобласці

olympic_barbell-powerliftingУ Магілёве прайшла абласная спартакіяда па цяжкай атлетыцы сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 2002-2004 гадоў нараджэння.

Удзел у спаборніцтвах прынялі прадстаўнікі з 7 раёнаў Магілёўшчыны. Удалым можна лічыць выступленне юных цяжкаатлетаў Кіраўскай ДЮСШ. Усе заяўленыя пяцёра нашых штангістаў, якія займаюцца пад кіраўніцтвам трэнераў Кірыла Іваніцкага і Андрэя Асташова, дастойна прадставілі раён і занялі высокія месцы. У скарбонцы кіраўчан адразу тры “бронзы”, здабытыя ў цяжкай канкурэнтнай барацьбе. Так, на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Уладзіслаў Міхалап (вагавая катэгорыя да 42 кг) з СШ №1, Арцём Чорны (в.к. да 45 кг) з Любоніч і яго аднасяльчанка Паліна Лазаковіч (в.к. да 53 кг). Крыху не пашчасціла яшчэ дваім нашым хлопцам. У вагавай катэгорыі да 38 кг Мікіта Гунаеў з СШ №1 спыніўся ў кроку ад п’едэстала: ён — чацвёрты. А ў барацьбе з сапернікамі вагой да 56 кг Станіслаў Еўдакімаў з Любоніцкай СШ паказаў пяты вынік.
І ўсё ж падстаў да засмучэння ні ў каго няма. Плануецца, што ўсе пяцёра нашых штангістаў у лістападзе будуць прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод спецыялізаваных спартыўных устаноў (ДЮСШ). Так што зараз нашы рабяты інтэнсіўна трэніруюцца.
Валерый РАЗУМЕЙКА, намеснік дырэктара ДЮСШ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.