Належная падрыхтоўка — залог высокіх надояў і прываг

Належная падрыхтоўка — залог высокіх надояў і прываг

ferma-3ferma-2ferma-4ferma-7ferma-1ferma-6ferma-5Не сакрэт, што на працягу ўсяго года менавіта вытворчасць малака і мяса прыносяць сельгаспрадпрыемствам асноўныя грашовыя даходы. Летам, дзякуючы, у тым ліку, і зялёным кармам, фінансавыя паступленні, што называецца, “цякуць ракой”. Але ж наперадзе — чарговы зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы. Для таго, каб правесці яго паспяхова і мець добрыя паказчыкі, трэба было не толькі дастаткова нарыхтаваць сена, сіласу, сенажу, але і належным чынам падрыхтаваць жывёлагадоўчыя памяшканні. Таму, што зроблена ў гэтым плане, і была нададзена ўвага падчас адбыўшагася на мінулым тыдні аб’езда МТФ і МТК. Правяраўся стан дзвярэй, дахаў, столяў, падлогі, наяўнасць і цэласнасць аконных рам і агароджы вакол ферм. Удзел у аб’езде прынялі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў, яго намеснікі — па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка і па раслінаводстве — Мікалай Пад’ялоўскі, начальнік раённага філіяла РУСП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Галіна Шкрабава, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Першым аб’ектам наведвання сталі малочна-таварныя комплексы і фермы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ў П.Слабадзе,Уласавічах і Любонічах. З першага погляду было бачна, што да прыходу зімы тут падрыхтаваліся па-гаспадарску: тэрыторыі вакол жывёлагадоўчых памяшканняў добраўпарадкаваны, хлявы, дзе было трэба, унутры і звонку, — пабелены, вароты ўцепленыя. Завяршаюцца работы па добраўпарадкаванні арачніка-радзілкі. Прыклалі намаганні ў РАПТЗ і аб стварэнні належных бытавых умоў для работнікаў: ёсць дзе памыцца, адпачыць і паабедаць.
Паклапаціліся ў райаграпрамтэхзабеспячэнні і аб трывалай кармавой базе. Работнікі раслінаводчай галіны пастараліся нарыхтаваць кармы ў дастатковай колькасці. Зараз асноўны кантроль — якасці іх захоўвання: рулоны добра запакаваныя, а гэта значыць, што пагалоўе ўзімку будзе забяспечана якаснымі кармамі.
Са станоўчага боку была адзначана работа па падрыхтоўцы да зімы жывёлагадоўчых аб’ектаў і ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Так, на МТФ “Казулічы” не толькі рамантуюць хлявы для БРЖ, але і праяўляюць клопат аб работніках: на ферме зрабілі ацяпленне ў бытавых памяшканнях (раней яго там не было).
Як заўсёды, адказна да справы падышлі ў СВК “Калгас “Ніва”. Прыфермскія тэрыторыі добраўпарадкаваны, радуюць дагледжанасцю кароўнікі. Было бачна, што работу па навядзенні парадку і падрыхтоўцы малочна-таварных ферм ніваўцы вядуць пастаянна, а не перад праверкай, калі ўсё даводзіцца рабіць у аўральным рэжыме.
Я к адзначыў Аляксандр
Адамаў, самыя аб’ёмныя рамонтныя работы на фермах былі праведзены ў ААТ “Дабаснянскае”. Даведзены да ладу цялятнік, радзільнае аддзяленне, адрамантаваны два хлявы, забетанаваны падлогі. Аднак у адрас кіраўніцтва гаспадаркі прагучала некалькі заўваг на неабходнасць добраўпарадкавання прыфермскіх тэрыторый: трэба адрамантаваць агароджу і абкасіць пустазелле.
На МТФ “Пархімкавічы” КСУП “Жылічы” правяраючыя наведалі прафілакторый для цялят, дзе манціруюцца жывёламесцы. Увядзенне ў строй дзеючых гэтага аб’екта дазволіць жылічанам палепшыць умовы ўтрымання цялят і павысіць іх захаванасць.
Не выклікала нараканняў ва ўдзельнікаў аб’езду падрыхтоўка да зімовага перыяду ў КСУП “Барчыцы-агра”: усё зробленае тут раней падтрымліваецца ў належным стане. Асаблівая ўвага надаецца стварэнню належных умоў працы і адпачынку жывёлаводаў.
Агульная адзнака падрыхтоўкі да зімова-стойлавага перыяду ў КСУП “Чырвоны баец” дадзена станоўчая. Але, было ўказана на неабходнасць тэрміновага ўвядзення ў строй прафілакторыя для цялят.
У ААТ “Стайкаўскае” пэўныя падрыхтоўчыя работы да зімы праведзены. Аднак, у хлявах неабходна ўцяпліць дзверы і вокны, адрамантаваць дах, закончыць работы ў прафілакторыі.
Падчас наведвання СГФ “Чыгірынка” РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” правяраючымі была адзначана высокая ступень гатоўнасці да зімы не толькі сельскагаспадарчых аб’ектаў, але і тэрыторый, памяшканняў мехдвара.
На МТФ “Віленка” СВК “Бераснёўскі” Аляксандр Адамаў з’акцэнтаваў увагу кіраўніцтва гаспадаркі на неабходнасці задзейнічання пустуючых памяшканняў пад прафілакторыі для цялят.
У зале пасяджэнняў райвыканкама былі абмеркаваны выяўленыя падчас аб’езду недапрацоўкі, перад кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў пастаўлены канкрэтныя задачы па падрыхтоўцы аб’ектаў да зімовага-стойлавага ўтрымання БРЖ і тэрміны іх выканання. Аднак тэма набыла больш шырокае абмеркаванне, паколькі размова вялася па ўсіх накірунках работы не толькі жывёлагадоўчай, але і раслінаводчай галін. Бо, як вядома, адно без другога існаваць не можа.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, стойлавае ўтрыманне жывёлы — справа адказная. Таму ў бліжэйшы час усе пастаўленыя задачы павінны быць выкананы.
Па словах кіраўніка раёна, які б багаты і збалансаваны рацыён не атрымлівала жывёла, калі яна трымаецца ў холадзе, стаіць на скразняках — ні добрых надояў, ні прываг ад яе мець не давядзецца. Ды і людзям для выніковай працы патрэбны адпаведныя камфортныя ўмовы.
Затым намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка нагадаў кіраўнікам сельгаспрад-прыемстваў аб неабходнасці выкарыстання адаптара для выбаркі кармоў з траншэй. Гэты агрэгат ужо прадэманстраваў сваю эфектыўнасць у рацыянальным і эканомным расходванні кармоў. Нягледзячы на тое, што раён паспяхова справіўся з задачай па нарыхтоўцы трывалай кармавой базы, безгаспадарчасці тут нельга дапусціць, адзначыў спецыяліст. Ён таксама засяродзіў увагу прысутных на неабходнасці ўвядзення ў рацыён жывёлы патакі — гэты салодкі прадукт дазваляе павялічыць збалансаванасць і паядаемасць кармоў.
Іван Грышчанка таксама звярнуў увагу прысутных на тое, што на аб’ектах своечасова павінны быць праведзены дэзінфекцыйныя работы — гэта неабходна для знішчэння ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб і шкоднай мікрафлоры, якая можа выклікаць захворванне жывёлы, а таксама зніжае яе прадуктыўнасць. Трэба абавязкова арганізоўваць прагулку жывёлы на свежым паветры, для чаго неабходна адрамантаваць і ачысціць выгульныя двары, завезці туды салому.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024