Продаж сельгаспрадукцыі на кіраўскіх кірмашах — запатрабаваны

yarmarka-4yarmarka-1yarmarka-3yarmarka-5yarmarka-2Пачынаючы з 10 верасня, па суботах у райцэнтры праводзіліся восеньскія кірмашы. Прадукцыю на продаж пастаўлялі ўсе сельгасарганізацыі, а таксама Жыліцкі сельгаскаледж, ліцэй №15, сялянска-фермерскія гаспадаркі, уласнікі. Хацелася б адзначыць, што попытам карысталася ўсё: збожжа, агародніна, рыба, мяса, яблыкі, саджанцы, кветкі і іншыя тавары.  

Кожны раз, прыходзячы на кірмаш, даводзілася назіраць, як жвава ішоў гандаль, як гараджане затаварваліся на зіму ўсім неабходным. Калі ў папярэднія разы лепш куплялі збожжа, то ў мінулую суботу і бульба пайшла ў ход. Толькі райспажыўтаварыства рэалізавала яе ў той дзень каля тоны.
Нядоўга затрымаліся на кірмашы прадстаўнікі СВК Бераснёўскі”, СГФ “Чыгірынка”, райаграпрамтэхзабеспячэння — усю прывезеную сельгаспрадукцыю прадалі вельмі хутка.
Зноў стаяла чарга каля прылаўка СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага: усе жадаючыя ахвотна набывалі жывую рыбу. Дарэчы, яе рэалізавана за ўсе 5 кірмашоў амаль 1000 кг!
З нецярпеннем пакупнікі чакалі кожны кірмаш, каб набыць мяса, якім гандляваў у мясным павільёне на гарадскім рынку КСУП “Чырвоны баец”. Усяго прададзена мяса звыш 1 тоны. Адчуваючы запатрабаванасць у гэтай прадукцыі, кіраўніцтва сельгасарганізацыі плануе і ў далейшым пастаўляць яго на продаж.
Трэба адзначыць, што арганізатары восеньскіх кірмашоў прыклалі ўсе намаганні, каб пакупнікі засталіся зада-воленымі. І гэта, па водгуках гараджан, ім удалося!
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.