У ліку лідараў-вяскоўцаў на Кіраўшчыне

rassvet-bulba-1rassvet-bulba-3rassvet-bulbaЗ вясны да позняй восені шчыруюць на палетках сельгасарганізацый раёна старанныя і руплівыя працаўнікі: сеюць і ўбіраюць збожжа, нарыхтоўваюць кармы для грамадскага статка, збіраюць важкі ўраджай цукровых буракоў і агародніны.

Добрасумленная праца механізатараў не застаецца па-за ўвагай прафсаюзных арганізацый. З гэтай нагоды ў мінулую суботу старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер уручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам працоўнага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2016 годзе, а таксама лідарам у ходзе працоўнага спаборніцтва на ўборцы цукровых буракоў, бульбы і нарыхтоўцы кукурузнага сіласу.
Ім былі ўручаны наклейкі “Лідар працоўнага спаборніцтва”, Падзячныя пісьмы, вымпелы, а таксама грашовыя прэміі.
Сярод лепшых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур — старшы камбайнер СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Бяляўскі, які на “Джон-Дзір-9680” з улікам кукурузы намалаціў 3333,8 т збожжа; старшы камбайнер СВК “Калгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў, які на “Лексіён-580” намалаціў 1857 т; старшы камбайнер ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Юрый Ільінчык, які на КЗС-1218 намалаціў 1008 т. На адвозцы збожжа (з улікам кукурузы) ад камбайнаў лепшы вынік у Анатоля Сураўёва з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, які на МАЗ-555142 (з прычэпам) перавёз 2688 т.
Найлепшых вынікаў у ходзе працоўнага спаборніцтва дасягнулі таксама наступныя трактарысты-машыністы: Юрый Бяляўскі з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, які на МТЗ-1221 выкапаў бульбу па плошчы 78,2 га; Пётр Дрозд і Дзмітрый Комар з РАПТЗ, якія на буракаўборачным камбайне “Holmer” убралі цукровыя буракі на плошчы 290 га; Канстанцін Пятруша з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, які на “Нью Холанд” нарыхтаваў 28542 т кукурузнага сіласу. Трактарыст-машыніст з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Сяргей Кахновіч на МТЗ-3022 перавёз ад кормаўборачных камбайнаў 70625 т кукурузнага сіласу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.