Увайшлі ў састаў зборнай вобласці

l-a-2У Бабруйску прайшоў абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” сярод вучняў 5-6 класаў. Раней мы паведамлялі аб выніках раённага этапу. Згодна паказаных рэзультатаў па 8 лепшых спартсменаў, адпаведна хлопчыкаў і дзяўчынак, склалі зборную раёна. Сюды ўвайшлі прадстаўнікі СШ №1 і гімназіі горада, а таксама школьнікі з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Мышкавіцкай, Дабаснянскай, Баравіцкай і Барчыцкай сярэдніх школ.
Трэба адзначыць, што большасць прадстаўнікоў Кіраўшчыны пацвердзілі свае рэзультаты і на абласным узроўні. Адметна, што ў зборную Магілёўскай вобласці адбіраліся па 15 мацнейшых спартсменаў. У яе састаў увайшлі адразу шасцёра нашых землякоў.
Пераможца раённага этапу Максім Няйштэтар з Паўлавіч і ў Бабруйску паказаў лепшыя сярод кіраўчан вынікі. Толькі 4 ачкі яму не хапіла, каб стаць пераможцам. Прадстаўнік гімназіі Мацвей Каранкевіч, які на раённым этапе быў другім, зараз заняў 4 месца. Усяго ж за званне мацнейшых змагаліся 56 удзельнікаў.
У дзяўчат, а ўсяго было 54 удзельніцы, Яна Лісоўская з гімназіі таксама стала “сярэбраным” прызёрам. У састаў зборнай вобласці трапілі яшчэ адна прадстаўніца гімназіі Дар’я Гаршкова (8 месца), Настасся Котава з Паўлавіч (10 месца) і Юлія Калінава з СШ №1 (11 месца).
Наталля МАІСЕЕНКА, намеснік начальніка
раённага аддзела адукацыі,
спорту і турызму райвыканкама

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.