Юбілей інтэлектуальнага руху на Кіраўшчыне
У Кіраўску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю стварэння на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” пад нязменным кіраўніцтвам выкладчыка гісторыі СШ №1 райцэнтра Ігара Лукашова.
Прадстаўнікі розных пакаленняў — былыя выхаванцы клуба — сабраліся ў раённым Цэнтры вольнага часу з розных куткоў нашай краіны, каб адзначыць юбілей інтэлектуальнага руху на Кіраўшчыне. Гучалі ў гэты дзень віншаванні ў адрас самаго Ігара Лукашова, дзякуючы якому і жыве гэты рух на працягу столькіх гадоў, музычныя падарункі, не абышлося і без інтэлектуальных спаборніцтваў, у якія заўзята гулялі прысутныя ў зале. Больш падрабязна аб мерапрыемстве, гісторыі ўзнікнення клуба “Эрудыт”, поспехах і дасягненнях яго ўдзельнікаў, асабістых уражаннях кіраўскіх інтэлектуалаў чытайце ў №79 “Кіраўца” ад 14 кастрычніка бягучага года.