Злодзей пройдзе — хоць сцены пакіне, а вось пажар…

pozhary-1pozhary-3pozhary-2У раёне працягваецца правядзенне сельскіх сходаў па пытаннях прафілактыкі пажараў. Чарговае важнае планавае мерапрыемства прайшло ў аг.Барчыцы.

Вялізны матэрыяльны ўрон наносяць пажары. А ў шэрагу выпадкаў здараецца яшчэ больш непапраўнае: у агні гінуць людзі. Гэтая праблема —прадмет асаблівага хвалявання. Ні для каго не сакрэт, што пажары часцей за ўсё адбываюцца ад нядбалага стаўлення да агню саміх людзей, далёка не ўсе граматна і няўхільна выконваюць нормы і правілы пажарнай бяспекі, што, здараецца, і прыводзіць да трагедыі…
Безумоўна, асноўная задача ў барацьбе з пажарамі кладзецца на плечы прафесіяналаў-выратавальнікаў. Але ж без саміх грамадзян, іх дбайнага стаўлення да ўласнай бяспекі належнага эфекту не будзе.
Да мясцовых жыхароў, якія сабраліся ў Доме культуры, завіталі намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Якубаў, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, в.а. начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Сідараў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Карпук.
Як адзначыла ў сваім выступленні старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч, мэтана-кіраваная работа па прафілактыцы пажараў вядзецца пастаянна. Пры сельвыканкаме ўжо чатыры гады дзейнічае назіральная камісія, у састаў якой уваходзяць прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, сацыяльнай службы, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, участковы інспектар міліцыі. Штогод камісія кантралюе стан пажарнай бяспекі домаўладанняў грамадзян сельвыканкама. Так, сёлета абследавана 412 домаўладанняў з 564, у тым ліку 9 домаўладанняў мнага-дзетных сем’яў, 3 сям’і, дзеці з якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 26 домаўладанняў адзінокіх і 190 адзінока пражываючых грамадзян, 41 домаўладанне, у якім пражываюць 8 інвалідаў і грамадзяне, злоўжываючыя спіртным. Пры гэтым варта адзначыць, што домаўладанні так званых катэгарыруемых грамадзян абследаваны поўнасцю. Яны, да слова, кантралююцца штоквартальна, а ў выпадку выяўлення парушэнняў — і часцей. Таксама абследаваны ўсе 64 домаўладанні, дзе пражываюць сем’і, у якіх выхоўваюцца па 1-2 дзіцяці, і 112 домаўладанняў працаздольных жыхароў сельсавета. У ходзе правядзення праверак з жыхарамі праводзяцца ін-структажы па пажарнай бяспецы, што, у сваю чаргу, знаходзіць сваё адлюстраванне ў актах абследавання.
Большасць грамадзян з разуменнем ставяцца да ўласнай бяспекі, прыслухоўваюцца да заўваг, калі яны ёсць, своечасова ўхіляюць недахопы. Сёлета парушэнні правілаў пажарнай бяспекі былі выяўлены ў 14 домаўладаннях адзінокіх і адзінока пражываючых жыхароў сельсавета. Усе недахопы ліквідаваны. На момант правядзення сходу заставаліся няўхіленымі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі яшчэ ў 14 домаўладаннях з ліку абследаваных, у тым ліку ў 4 грама-дзян, схільных да злоўжывання алкаголю.
Канстатавалася, што не ўсе домаўладанні на бягучы момант забяспечаны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі (АПА). У 23 з іх выяўлены выпадкі няспраўнасцей прыбораў або адсутнасць у іх элементаў пітання. У такім выпадку на домаўладальніка складаецца адміністрацыйны пратакол. Ёсць асобныя грамадзяне, якія проста не разумеюць важнасці ўстаноўкі і пры гэтым спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у сваіх дамах і кватэрах. А, між тым, гэты невялічкі па памерах прыбор часам выратоўвае жыццё лю-дзей. Аб гэтым яскрава сведчылі прыклады.
Яшчэ адзін важны момант пры захаванні правілаў пажарнай бяспекі — наяўнасць спраўнага пячнога ацяплення. Для грамадзян гэта актуальна асабліва зараз, калі настаюць восеньскія халады. Менавіта ў гэты перыяд як правіла павя-лічваецца колькасць так званых “пячных” пажараў. Пад гэты аспект як нельга лепей падыходзіць выказванне “Рыхтуй сані летам”. Неабходна да пачатку ацяпляльнага сезону ўважліва праверыць печы і грубкі на наяўнаць трэшчын. На гэта жыхарам таксама ўказвае назіральная камісія.
Аб аператыўнай сітуацыі ў раёне па пажарнай бяспецы на бягучы момант паведаміў прысутным Вячаслаў Сідараў. Сёлета на Кіраўшчыне адбылося 16 пажараў, што на 3 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Пры гэтым адзін чалавек, жыхар Кіраўска, загінуў… Загінуў з-за ўласнай нядбайнасці: зняў са столі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а ён бы мог зрабіць сваю станоўчую справу. Адно з чарговых курэнняў у ложку стала для гаспадара ракавым…
Як яскравы прыклад прагучаў і той факт, што з 16 пажараў 6 адбыліся з-за няспраўнага пячнога ацяплення. Яшчэ адзін важны момант, па прычыне чаго можа адбыцца пажар, — парушэнне супрацьпажарных правілаў пры спальванні смецця на ўчастках. У сувязі з гэтым быў узгаданы пажар на палетках КСУП “Чырвоны баец”, калі агнём было знішчана 10 га збожжавых, і ўсё з-за людской нядбайнасці.
Яшчэ больш сумна і жудасна, калі з-за недагляду дарослых гінуць альбо атрымліваюць траўмы дзеці, у тым ліку і ў агні. Сёлета, да прыкладу, хлопчык 13 гадоў у вёсцы Гарадзец атрымаў апёкі твару 2-3 ступені пры распальванні печы. Дарослых на гэты момант у доме не было…
Аб пажарнай сітуацыі ў Магілёўскай вобласці расказаў прысутным Аляксандр Якубаў. Пры захаванні ўласных правілаў бяспекі, адзначыў ён, кожны гаспадар домаўладання павінен звяртаць увагу і на суседзяў, знаёмых. Нагадаць ім пра ўстаноўку таго ж апавяшчальніка ці рамонт печы, замену старой праводкі — усё ж лепей, чым ратаваць суседзяў з агню. Але калі і такое здарыцца, ні ў якім разе нельга разгублівацца, бо не заўсёды ў першыя хвіліны могуць падаспець выратавальнікі. І тут многае залежыць ад тых, хто жыве побач. Сёлетні выпадак у Барчыцах яскрава сведчыць аб гэтым. Мясцовы жыхар Васіль Тарабуеў, калі здарыўся пажар у суседзяў, не разгубіўся, павёў сябе граматна, нават па-геройскі. Як вынік — двое выратаваных з агню дзетак. Апладысментамі прысутныя на сходзе віталі Васіля Тарабуева, якому Аляксандр Якубаў уручыў Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама грашовую прэмію.
Але, зразумела, галоўнае не прэміі, не граматы і нават не медалі. На першым плане стаяць людскія жыцці. І для таго, каб не давялося кагосьці ратаваць ні выратавальнікам, ні простым грамадзянам, неабходна кожнаму з нас самому паклапаціцца загадзя. Бяда можа прыйсці адкуль яе не чакаеш. Пажар — страшная сіла, справіцца з якой пад сілу не кожнаму і далёка не заўсёды. Таму лепш яго папярэдзіць, а, значыць, ні ў якім разе не грэбаваць правіламі пажарнай бяспекі.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024