Абласны семінар-вучоба па жывёлагадоўлі прайшоў на Кіраўшчыне
На мінулым тыдні на базе нашага раёна прайшоў абласны семінар-вучоба па выкананні тэхналагічных патрабаванняў па арганізацыі вырошчвання рамонтнага маладняка буйной рагатай жывёлы.
Удзел у рабоце семінага-вучобы прынялі кіраўнікі і спецыялісты Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.Н.Вышылесскага, нацыянальна-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, ААТ “Белзааветснабпрам”, ААТ “БелВітуніфарм”, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання аблвыканкама, а таксама галоўныя ветурачы раёнаў, гаспадарак і комплексаў Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў. Месцам правядзення абласнога семінара-вучобы быў абраны СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Больш падрабязна аб разгледжаных падчас семінара-вучобы пытаннях чытайце ў бліжэйшых нумарах “Кіраўца”.