Кіраўчане шануюць традыцыі пакаленняў

Кіраўчане шануюць традыцыі пакаленняў

palevich-v-muzeeЯк бы ні мянялася стаўленне да падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі, але неаспрэчным застаецца меркаванне: дзень 7 лістапада 1917 года пакінуў свой след у гісторыі нашай краіны, стаў адметным пунктам у лёсах наступных пакаленняў. Менавіта дзякуючы гэтаму святу мы помнім заваёвы Вялікага Кастрычніка, шануем добрыя традыцыі нашага мінулага.
Незадоўга да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі піянеры Мышкавіцкай СШ запрасілі да сябе поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы, былую даярку тагачаснага калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Людмілу Нічыпараўну Палевіч.
Ветэран працы з радасцю прыйшла на сустрэчу з рабятамі, падзялілася з імі сваімі ўспамінамі. А расказаць жанчыне было аб чым: яе жыццё насычана важнымі падзеямі і працоўнымі дасягненнямі.
Дзяўчынцы было ўсяго 4 гады, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яе бацька разам з іншымі аднавяскоўцамі змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на фронце, адстойваў заваёвы Вялікага Кастрычніка. Толькі не давялося сям’і дачакацца яго жывым: салдат загінуў ва Усходняй Прусіі, там і пахаваны.
Людміла расла вынослівай, любіла фізкультуру: летам займалася лёгкай атлетыкай, а зімой каталася на лыжах.
— Магчыма, дзякуючы атрыманай фізічнай загартоўцы ў маладыя гады мне не цяжка было спраўляцца з ручной працай на ферме,— адзначала ў размове з рабятамі Людміла Нічыпараўна.— А звязала я свой лёс з “Рассветам” у 1960 годзе, калі, працуючы паштальёнам на Клічаўскім раённым вузле сувязі, прачытала ў газеце аб ардэнаноснай гаспадарцы, яе славутых людзях. І так мне захацелася быць членам гэтага зладжанага калектыву!
…Ішлі гады, механізаваліся працэсы на малочнатаварнай ферме, павялічваліся надоі. Сваю першую ўзнагароду — медаль “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна” Людміла Палевіч атрымала ў 1970 годзе.

Праз 5 гадоў яе стараннасць і адказнасць былі адзначаны ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, затым — ІІ і І ступеняў.
У скарбонцы Людмілы Нічыпараўны шмат узнагарод за высокія вытворчыя паказчыкі. Праўленнем гаспадаркі яна неаднаразова заахвочвалася турыстычнымі паездкамі. Пабывала ў Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі, Германіі, нават цэлы месяц адпачывала на Кубе.
Л.Н.Палевіч — чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі: тройчы ўдзельнічала ў Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, неаднаразова выбіралася дэпутатам раённага Савета народных дэпутатаў, членам райвыканкама. На працягу двух дзесяцігоддзяў спявала ў калгасным хоры, затым — у фальклорным калектыве “Малодушкі”. Вырошчвае кветкі, агародніну і садавіну, займаецца вязаннем і вышываннем.
Расказала Людміла Нічыпараўна піянерам і аб яе даўняй дружбе з амерыканцамі, якія, будучы студэнтамі Беларускай сельгасакадэміі, 30 гадоў таму праходзілі стажыроўку ў “Рассвеце” і жылі на кватэры ў Палевічаў. Часта тэлефануюць жанчыне, цікавяцца яе здароўем і справамі, а нядаўна прыязджалі ў госці.
Дарэчы, дзверы яе катэджа, як кажуць, не зачыняюцца: часта заходзяць сябры, былыя калегі, вучні і настаўнікі мясцовай школы. І ўсіх гасцінная гаспадыня пачастуе сваімі смачнасцямі, якія вельмі любіць гатаваць.
Любяць і ганарацца сваёй матуляй і бабуляй дачка і сын, чацвёра ўнукаў. Радуе Людмілу Нічыпараўну і праўнучак, а днямі ў гэтай дружнай сям’і адбылася яшчэ адна важная падзея — нарадзілася праўнучка.
Напрыканцы сустрэчы жанчына пажадала рабятам поспехаў у вучобе, а ў далейшым выбраць справу па душы, каб выконваць яе з задавальненнем, на карысць любімай Айчыны.
Таццяна БАРАДЗІНА.

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024