Кукуруза ў «Чырвоным байцы» ўрадзіла на славу

baec-1baec-2У гэтыя дні ў КСУП “Чырвоны баец” шырокім фронтам вядзецца ўборка кукурузы на зерне, пад якую сёлета тут было адведзена 600 га. Цёплае надвор’е, сяўба ў аптымальныя тэрміны ў запраўленую тукамі глебу, своечасовая хімапрацоўка — усё гэта паспрыяла яе добраму росту, што ў канчатковым выніку дазволіла земляробам мець значна больш кармоў, чым у папярэднім годзе.
Так, на бягучы зімова-стойлавы перыяд пры захаванні тэхналагічных патрабаванняў закладзена ў траншэі 15194 т кукурузнага сіласу, што дае падставы на паўнацэнны рацыён для буронак. Пасевы “каралевы палёў” радавалі сваёй ураджайнасцю: з кожнага гектара нарыхтоўвалася па 300 і больш цэнтнераў зялёнай масы, дзякуючы чаму ў сельгасарганізацыі ўжо маецца 1,5-гадовы запас кармоў.
У сувязі з тым, што сёлета ў гаспадарцы недабралі плануемую ўраджайнасць збожжавых культур, вырашылі папоўніць запас зернефуражу за кошт кукурузы. Для гэтага пакінулі значную плошчу пасеваў “каралевы палёў”, з якіх ужо ўбрана 139 га (80%) пры сярэдняй ураджайнасці 74 ц/га.
Увесь намалот дастаўляецца на сушылку, дзе даводзіцца да пэўнай кандыцыі. Дарэчы, зернесушыльны комплекс працуе кругласутачна, тут шчыруюць браты Аляксандр і Дзмітрый Малахавы, Юрый Кірэеў і Уладзімір Чорны. Штодня сюды паступае на перапрацоўку па 50-60 тон залацістага зерня. Яго ўжо засыпана на захоўванне звыш 1000 т.
Па словах кіраўніка Сяргея Лянкевіча, у земляробаў сельгасарганізацыі ёсць надзея яшчэ тон 200 зерня закласці ў палі-мерны рукаў, што таксама дазволіць захаваць спажыўныя якасці культуры.
Таццяна Барадзіна.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.