Моладзь Кіраўшчыны паспявае і шчыраваць, і моцныя сем’і ствараць

Моладзь Кіраўшчыны паспявае і шчыраваць, і моцныя сем’і ствараць

molodoj-2molodoj-3 molodoj-1Малады працаўнік у калектыве сельгасарганізацыі — гэта мабільнасць, здольнасць успрымаць і актыўна выкарыстоўваць у прафесійнай дзейнасці інавацыі. У сёлетнім сельскагаспадарчым годзе працаўнікі з ліку моладзі шчыравалі на палетках раёна з максімальнай аддачай, што прынесла неблагія вынікі.

Адразу шэсць прадстаўнікоў калектыву ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” занялі лідзіруючыя пазіцыі ў раённым спаборніцтве трактарыстаў-машыністаў сярод моладі. Андрэй Урбель стаў лепшым на падрыхтоўцы глебы падчас веснавых палявых работ, а Мікалай Кандрацьеў — на перавозцы кармоў. Абодва хлопцы працаўладкаваліся ў РАПТЗ летась, аднак дзякуючы стараннасці і імкненню выканаць справу як мага лепш дасягнулі добрых рэзультатаў.
Прыкладам добрасумленнага працаўніка для іх стаў калега Аляксандр Тылінскі, які добра знаёмы чытачам “раёнкі” па многіх публікацыях. Аляксандр шчыруе ў райаграпрамтэхзабеспячэнні 10 гадоў і штогод становіцца лідарам раённага спаборніцтва. Сёлета ён прызнаны лепшым маладым камбайнерам на нарыхтоўцы кармоў, вылучыўся і на іншых відах работ.
Ёсць чаму павучыцца і ў Дзмітрыя Комара, які працуе чатыры гады. Ён — з працоўнай дынастыі Комараў: у РАПТЗ таксама шчыруюць бацька і брат, таму хлопцу ёсць у каго пераймаць вопыт. Сёлета Дзмітрый стаў пераможцам спаборніцтва на ўнясенні мінеральных угнаенняў. Яшчэ двое маладых працаўнікоў — гонар калектыву: Аляксандр Сідарэнка — лепшы на ўзворванні глебы падчас сяўбы азімых культур і ўздыме зябліва, а Васіль Герасімовіч — на пагрузцы арганікі падчас веснавых палявых работ.
Адразу ў трох намінацыях: узворванне глебы падчас веснавых палявых работ, сяўба збожжавых і зернебабовых, сяўба азімых культур — не было роўных прадстаўніку КСУП “Чырвоны баец” 24-гадоваму Аляксею Масюковічу. У гаспадарцы ён — адзін з самых маладых працаўнікоў. Родам з Паўлавіч, пасля атрымання пасведчання трактарыста-машыніста ў Кіраўскім ліцэі №15 вярнуўся пачынаць працоўны шлях у родны аграгарадок. Тут жа пусціў карані: разам з жонкай выхоў-вае дачку.
Яшчэ адзін малады механізатар з “Чырвонага байца” Віталь Бяляўскі стаў лідарам на сяўбе цукровых буракоў. За сем гадоў зарэкамендаваў сябе з лепшага боку. Тут жа працуе і яго жонка — паляводам, у сям’і маладых сяльчан падрастае дачка.
На добрым рахунку ў “Чырвоным байцы” і Андрэй Новік. Ён стаў лепшым падчас сяўбы кукурузы. Акрамя адказнага выканання працоўных абавязкаў Андрэй яшчэ і добры сем’янін. Яго жонка таксама звязала жыццё з гэтай гаспадаркай, яна ветурач. Сям’я Новікаў — мнага-дзетная, у ёй гадуюцца два сыны і дачушка.
Намеснік старшыні “Чырвонага байца” па ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Сяргейчык адзначыў, што ўсе тры іх хлопцы — як на падбор: і працуюць добра, і сем’і стварылі моцныя, таму яны — патэнцыял гаспадаркі ў будучым.
Традыцыйна шмат працавітай моладзі ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага: Сяргей Міхалап перамог на вывазцы і ўнясенні арганікі падчас веснавых палявых работ, Сяргей Дрозд — на ўборцы саломы з палёў, Юрый Каранкевіч — на падрыхтоўцы глебы падчас сяўбы азімых і ўздыме зябліва.
Ёсць поспехі і ў моладзі з “Бераснёўскага”. Так, Павел Іваноў — лідар на пагрузцы арганікі падчас сяўбы азімых і ўздыме зябліва, Іван Шапоткін — на вывазцы і ўнясенні арганікі.
Аляксандр Печань з КСУП “Ніва-Барсукі” узяў лідарства ў дзвюх намінацыях: на ўнясенні мінеральных угнаенняў падчас сяўбы азімых і сярод маладых вадзіцеляў, якія перавозілі кармы.
Амаль палова моладзі Кіраўшчыны пражывае на вёсцы. Менавіта яны складаюць рэзерв кадраў сельскай гаспадаркі. За вось такімі, стараннымі маладымі працаўнікамі, як пераможцы сёлетняга спаборнітцва сярод трактарыстаў-машыністаў, будучае аграрнага сектара раёна.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024