Вядучы аграном з Кіраўска паказала выдатны вынік
Звыш трох дзесяцігоддзяў працуе Святлана Мачульская вядучым аграномам-дзяржаўным інспектарам раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін. За гэты час набыла значны вопыт у сваёй галіне, якім з задавальненнем дзеліцца са сваімі калегамі.
У чарговы раз Святлана Віктараўна прадэманстравала свае веды на рэспубліканскім этапе конкурсу майстэрства сярод спецыялістаў дзяржаўных інспекцый па насенняводстве, каранціне і абароне раслін: наша зямлячка заняла 2-е месца!