Дзень рэдактара ў Кіраўскім раёне

Дзень рэдактара ў Кіраўскім раёне

 

 

red-1

_mg_56132222_crred-2red-4
red-7red-17red-11red-18red-19red-20red-13red-14 red-21red-22red-15red-24red-23red-16Цікавай і эфектыўнай формай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама зарэкамендавала сябе правядзенне Дзён рэдактара на базе аднаго з раёнаў. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі: абмяркоўваюць актуальныя пытанні дзейнасці мясцовай прэсы, яе прыярытэтныя задачы, напрамкі развіцця, дзеляцца вопытам работы. Немалаважнай з’яўляецца і практычная частка, якая дае магчымасць лепш пазнаёміцца з рэгіёнамі — яна ўключае наведванне аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай сфер, прыватнага бізнэсу.

Чарговы Дзень рэдактара прайшоў у Кіраўскім раёне. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі газет “Бабруйскае жыццё”, “Трыбуна працы” (Бабруйскі раён), “Асіповіцкі край”, “Радзіма” (Глускі раён), “Маяк Прыдняпроўя” (Быхаўскі раён), “Савецкая вёска” (Дрыбінскі раён), “Прысожскі край” (Слаўгарадскі раён), “Сцяг Саветаў” (Клічаўскі раён).

 Распачаўся Дзень рэдактара ў рэдакцыі раённай газеты “Кіравец”, дзе калегі даведаліся аб тым, як арганізаваны творчы і тэхнічны працэсы выпуску выдання, аказанне фотапаслуг, якія запатрабаваны насельніцтвам і даюць магчымасць атрымліваць дадатковы даход.

Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Кіраўскага раёна, яго дасягненнях, канструктыўным узаемадзеянні газеты з органамі мясцовай улады паведаміла прысутным намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.

Сучасны стан і перспектывы развіцця рэгіянальнай прэсы былі абмеркаваны ў фармаце “круглага стала”, дзе мадэратарам выступіла намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы — начальнік аддзела па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Дзівакова. Была звернута ўвага на аспекты дзейнасці рэдакцый па інфармацыйным напаўненні выданняў, пытанні рэалізацыі новых праектаў, забеспячэння зваротнай сувязі з чытачамі, напрамкі далейшай работы ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій. У сувязі з гэтым адбыўся абмен думкамі па функцыянаванні Інтэрнэт-сайтаў газет. Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасці актыўнай работы ў сацыяльных сетках: важна ўплываць на недапушчэнне распаўсюджвання ў іх неаб’ектыўнай інфармацыі.

Дэталёвы аналіз выданняў, кіраўнікі якіх прысутнічалі на Дні рэдактара, зрабіў спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва “Могилевские  ведомости”, эксперт абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў” Віктар Кубека: прагучалі слушныя заўвагі, карысныя парады.

Работа “круглага стала” была падагульнена наступным: рэгіянальная прэса павінна адпавядаць патрабаванням часу, актыўна рэалізоўваць новыя напрамкі работы, прыярытэтнымі пры гэтым павінны заставацца  інтарэсы і запатрабаванні чытачоў.

Удзельнікі мерапрыемства пабывалі на біягазавай устаноўцы і цяплічным камбінаце СВК ”Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, у раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, гімназіі г.Кіраўска на занятках аматарскага аб’яднання “Юны журналіст”, санаторыі імя К.П.Арлоўскага.

Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў бліжэйшых нумарах раённай газеты “Кіравец”.

Наталля Хадакова.

Фота Максіма Мікешына.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024