Кіраўчане ў чаканні навагодніх святаў
Крыху больш тыдня застаецца да сустрэчы любімага дарослымі і дзецьмі Новага года! Святочны выгляд набыла плошча імя Кірава горада, каля ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў красуюцца прыгажуні-елкі, будынкі асвятляе ілюмінацыя, вітрыны магазінаў зіхацяць рознакаляровымі агеньчыкамі, а ўнутраныя памяшканні гандлёвых кропак прывабліваюць цікавым упрыгожаннем.
Як заўжды, радуе кіраўчан арыгінальным навагоднім убранствам тэрыторыя Кіраўскага філіяла “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”.
Пастараўся калектыў універсама “Меркурый”: праявіўшы фантазію, з падручнага матэрыялу зрабіў шмат незвычайных упрыгожанняў (фота знізу).
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая разам з сынам (фота зверху) завітала ў магазін “Універмаг”, каб прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Дары дабрыню — стань Дзедам Марозам!”: выбрала пасланне з елкі, якія падрыхтавалі рабяты з прыемных сем’яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, і пакінула яго аўтару падарунак.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.