Кіраўчанка Соф’я Крыванос: “У душы я так і засталася партыйным работнікам”

Кіраўчанка Соф’я  Крыванос: “У душы я так і засталася партыйным работнікам”

krivonos-2krivonos-1Многія жыхары нашага раёна, знаёмыя з кіраўчанкай Соф’яй Фёдараўнай Крыванос, шчыра здзіўляюцца, калі даведваюцца, што ў сёлетнім верасні ёй споўнілася 90! У такія паважаныя гады жанчына — жвавая, любіць прагульвацца па вуліцах райцэнтра, сустракацца з сяброўкамі, цікавіцца тым, што адбываецца вакол, вяжа кручком сурвэткі і кофтачкі на падарункі ўнучцы. А ведаюць яе на Кіраўшчыне многія: на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў С.Ф.Крыванос загадвала сектарам партуліку Кіраўскага райкама КПБ, а, будучы на пенсіі, вяла кадравую работу ў райбальніцы.

За ганаровым юбілеем Соф’і Фёдараўны — няпростае жыццё, насычанае шматлікімі падзеямі і перажываннямі. Жанчына — выдатная суразмоўца. Калі чуеш яе расказ, здаецца, што перад вачыма — кадры кінастужкі, аднак для С.Ф.Крыванос — гэта пачуцці, думкі, успаміны, бясконцыя разважанні, душэўны боль. На 90-гадовы адрэзак яе жыццёвага шляху выпалі гады калектывізацыі, Вялікай Айчыннай вайны, аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, росквіту і заняпаду СССР, станаўлення новай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь…
Пераадолеўшы самыя няпростыя вехі лёсу, Соф’я Фёдараўна не пасуе перад цяжкасцямі і сёння:
— Зразумела, здароўе ў маім узросце цяжка назваць добрым: дрэнна бачу, не дачуваю, баляць ногі, часта захворваю на прастуду і шмат чаго іншага. Але стараюся не зацыклівацца і нават не думаць аб гэтым! Жыву і імкнуся радавацца, — дзеліцца з “раёнкай” юбілярка.
Нядаўна прыемнай падзеяй для Соф’і Фёдараўны стала магчымасць пабываць на сваёй радзіме — на месцы былога пасёлка Жалезная Баравіна, што на Клічаўшчыне. Зараз гэтага населенага пункта ўжо не існуе, там, дзе стаяла бацькоўская хата жанчыны, — вялізныя дрэвы, аднак дух роднага ачага сагравае сэрца. Дадому Соф’я Фёдараўна прывезла нарваны на роднай зямлі верас. Зараз ён красуецца на яе стале і нагадвае мінулае.
У сям’і Шэхаў (дзявочае прозвішча юбіляркі) гадавалася сямёра дзяцей, з якіх Соня была малодшай. Дарэчы, імя дачцы бацькі выбралі згодна праваслаўнага календара. Бацька Фёдар Аляксеевіч быў чалавекам царкоўным, шмат маліўся, чытаў рэлігійную літаратуру. Соф’я Фёдараўна прыгадвае: калі гарэла іх хата, тата выратаваў з агню толькі свой чамадан з царкоўнымі кнігамі. Яшчэ жанчына помніць, як баялася сказаць яму, што паступіла ў Магілёўскае культасветвучылішча, дзе рыхтавалі масава-палітычных работнікаў. Аднак бацька з разуменнем паставіўся да выбару дачкі. Падтрымала і маці, Лукер’я Дзмітрыеўна. Наогул сям’я Шэхаў была дружнай. Бацькі — сельскія працаўнікі, усё жыццё шчыравалі на зямлі і дзяцей з маленства прывучалі да добрасумленнай працы, быць паслухмянымі і стараннымі. Іх шчасце, як і многіх іншых беларускіх сем’яў тых часін, парушыла Вялікая Айчынная вайна.
Соф’я Фёдараўна праз усё жыццё нясе ўспамін аб тым, у які момант даведалася аб пачатку вайны. Летам 1941 года яна, шасцікласніца, паехала ў Бялыніцкі раён да сястры дапамагаць даглядаць толькі што нарадзіўшагася пляменніка. 22 чэрвеня сястра была ў начную змену на мясцовай хлебапякарні, у 6 гадзін раніцы Соня панесла ёй малога, каб пакарміла. Маладая маці сядзела на ганках, прытуліўшы да грудзей дзіцяці, Соня — побач, а з рэпрадуктара данеслася навіна аб чорнай навале. Сястра кінулася ў слёзы, звяртаючыся да сына: “Сыночак! Тата наш не вернецца! Мы засталіся адны!”. Так і сталася. Не вярнуўся з вайны і адзін з іх братоў, загінуў на фронце пад Оршай.
Добра памятае С.Ф.Крыванос чэрвень 1942 года, калі фашысты спалілі вёску Боркі разам з жыхарамі. Пасёлак Жалезная Баравіна знаходзіўся ў некалькіх кіламетрах ад Борак. Пасля пажару, уначы, да Шэхаў пастукалася жанчына з дваімі дзецьмі: яны выратаваліся і шукалі прытулку. Пасля гэтых трагічных падзей жыхары Жалезнай Баравіны, а было ў пасёлку ўсяго пяць хат, вырашылі ісці жыць у лес, пакінуўшы маёмасць. Амаль да вызвалення Магілёўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і крыху пасля, пакуль бацька з братам адбудавалі новую хату, Соня з роднымі знайшлі прытулак ў лясной зямлянцы.
Бацькі мелі сувязь з партызанамі. Часта адпраўлялі дачку ў суседнія Чачэвічы, захаваўшы пры гэтым у яе косы запіскі для байцоў. Соня не адзін раз праходзіла нямецкія пункты пропуску, ведаючы, што нясе сакрэтнае пасланне.
З маленства маці навучыла дачку вязаць кручком і пруткамі. Зімовымі вечарамі жанчына давала дзяўчынцы заданне за ноч звязаць пару рукавіц для партызан са словамі: “Соня, трэба, вельмі трэба!”. І малая спраўлялася.
Страхі і жудасныя моманты падчас вайны, безумоўна, загартавалі характар С.Ф.Крыванос. Прынцыпу “трэба, значыць, трэба” яна прытрымлівалася ўсё жыццё, у тым ліку і ў рабоце. Пасля заканчэння Магілёўскага культасветвучылішча працавала бібліятэкарам у Клічаве, а потым па волі лёсу трапіла на Кіраўшчыну. Некалькі гадоў была бібліятэкарам у райкаме партыі. У гэты час шмат чытала, самастойна павышала свой адукацыйны ўзровень. Пазней закончыла вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
У 1962 годзе працаўладкавалася інструктарам аргаддзела пры райкаме партыі, а ў 1969 — стала загадчыцай сектара партуліку.
Работу С.Ф.Крыванос любіла, старалася не дапускаць памылак. Яе працоўны шлях адзначаны граматамі і ўзнагародамі, а самыя дарагія для жанчыны — Грамата Вярхоўнага Савета БССР, якую яна атрымала ў 1981 годзе, і медаль “За доблесную працу. У азнаменаванне100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”.
Аналізуючы сваё жыццё, Соф’я Фёдараўна адзначае:
— Нягледзячы на тое, што ўжо даўно на пенсіі, ды і час стаў іншым, у душы я так і засталася партыйным работнікам! Люблю, каб усё рабілася якасна, дакладна і ў тэрмін. Не магу прайсці міма несправядлівасці, абавязкова зраблю заўвагу, калі лічу, што хтосьці што-небудзь робіць не так.
З вышыні пражытых гадоў юбілярка параіла прадстаўнікам сучаснага пакалення жыць і працаваць сумленна, з цеплынёй і дабрынёй ставіцца адзін да аднаго.
— А сакрэт майго даўгалецця просты, — працягвае свае разважанні Соф’я Фёдараўна, — добрасумленна працаваць, знаходзіцца ў руху, не адставаць ад плыні жыцця. Я перажыла шмат цяжкасцей, журбы і страт, аднак не маю прывычкі скардзіцца. Трэба, значыць, трэба! — вось такі мой жыццёвы дэвіз!
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024