У Кіраўскім раёне прайшоў агляд-конкурс на лепшы мехдвор

mexvory-3mexdvory-1
mexdvory-5

mexdvory-4mexdvory-2

На мінулым тыдні ў раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2017 года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельгастэхнікі.Створаная камісія, у якую ўвайшлі начальнік раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Пархамовіч, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Дзмітрый Іваніцкі і галоўны спецыяліст па ахове працы райсельгасхарчу Міхаіл Ніканаў разам з галоўнымі інжынерамі прадпрыемстваў і сельгасарганізацый раёна праверылі стан і добраўпарадкаванне мехдвароў, пастаноўку тэхнікі і збожжасушыльных комплексаў на зімовае захоўванне і іншае.

Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваліся ўсе моманты гатоўнасці да прадстаячага зімовага перыяду. Трэба адзначыць, што ў тройку лідараў увайшлі пераможцы мінулагодняга агляду-конкурсу. Так, першае месца аднадушна было прысуджана калектыву СГФ “Чыгірынка”. На другім месцы, як, дарэчы, і ў мінулым годзе — ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, на трэцім — СВК “Бераснёўскі”. Усе пераможцы будуць узганароджаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту.
Акрамя таго, калектыву СГФ “Чыгірынка” прадастаўлена ганаровае права прадстаўляць Кіраўшчыну на рэспубліканскім штогадовым аглядзе машынных двароў.Пачаўся аб’езд з тэрыторый машынна-трактарных двароў арганізацый і прадпрыемстваў горада.
Першым аб’ектам наведвання стаў машынны двор ААТ “ПМК-97 Вадбуд”. Невыкарыстоўваемай зараз тэхнікі тут стаяла няшмат (астатняя працуе на аб’ектах), уся яна даведзена да ладу: ачышчана, пафарбавана, пастаўлена на падстаўкі. Належным чынам абсталяваны на прадпрыемстве месцы для складзіравання зношаных шын і металалома. Як запэўніў адказны за пастаноўку тэхнікі спецыяліст, агрэгаты пасля завяршэння работ адразу ставяцца на доўгатэрміновае захоўванне.
У ліцэі №15 тэхнікі і агрэгатаў няшмат, але да таго, што ёсць, тут адносяцца беражліва: частка знаходзіцца ў боксах, астатняя — на пляцоўцы.
Ужо не першы год добры стан і належную падрыхтоўку машыннага двара, пастаноўку сельгасмашын на захоўванне дэманструюць работнікі інжынернай службы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Тэхніка і агрэгаты, якія не задзейнічаны ў рабоце, размешчаны ў ангарах і на спецпляцоўках, патрабуючая рамонту — у майстэрнях. Дарэчы, для якаснага правядзення рамонтных работ створаны ўсе ўмовы: маюцца неабходныя прыстасаванні, памяшканні ацяпляюцца, працуе лазня і душавыя, абсталяваны гардэробная і пакой для прыёму ежы. Таксама распрацавана неабходная дакументацыя.
Менавіта ў РАПТЗ — адзін з лепшых кабінетаў па ахове працы, дзе маецца шмат неабходнай літаратуры і нагляднай агітацыі, рабочыя таварыства своечасова праходзяць інструктаж.
Нягледзячы на тое, што ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага маецца вялікая колькасць тэхнікі, яе захаванню і абслугоў-ванню тут надаюць належную ўвагу. Частка збожжаўборачных камбайнаў, кормаўборачнай і іншай складанай тэхнікі захоўваецца ў закрытых памяшканнях і пад павеццю. А пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты пастаўлены на зімовае захоў-ванне на спецыяльна выдзеленай для гэтай мэты агароджанай і заасфальтаванай пляцоўцы, прычым нятаннае абсталяванне абмотана плёнкай. Але рассветаўцам неабходна яшчэ правесці пэўныя работы па паляпшэнні бытавых умоў у майстэрні на мехдвары ў Мышкавічах.
Традыцыйна з гаспадарскім падыходам падрыхтавалі тэхніку і агрэгаты да “зімовай спячкі” работнікі СВК “Бераснёўскі”. На тэрыторыі мехдвара — чысціня і парадак, у майстэрні, пакоі для адпачынку і душавой — цёпла. Да захавання і рамонту тэхнікі тут заўсёды ставяцца з адказнасцю і, як вынік, падчас правядзення палявых работ механізатар-скае звяно працуе без прастояў.
Значныя работы па добраўпарадкаванні машыннага двара правялі ў СГФ “Чыгірынка”. Тут зрабілі вельмі зручную пляцоўку для мыйкі і рэгуліроўкі тэхнікі, на тэрыторыі мехдвара паўсюдна ўсталявалі неабходныя знакі і ўказальнікі. У рамонтнай майстэрні правялі значныя аддзелачныя работы: зрабілі ўтульны пакой для адпачынку і прыёму ежы, гардэроб, душавую, санвузел, закупілі новую мэблю. Частка энерганасычанай і складанай сельгастэхнікі размешчана ў ангарах і гаражах, астатняя — на спецыялізаваных пляцоўках.
Добра спрацавалі па пастаноўцы тэхнікі на зімовае захоўванне механізатары і спецыялісты КСУП “Барчыцы-агра”. У ААТ “Дабаснянскае” і КСУП “Ніва-Барсукі” вядуцца работы па мантажу сістэмы ацяплення ў бытавых памяшканнях майстэрняў, што дазволіць значна палепшыць умовы працы і адпачынку трактарыстаў і вадзіцеляў.
Са станоўчага боку была ацэнена работа інжынерных служб і гатоўнасць рамонтна-абслугоўваючай базы гаспадарак да зімы і ў астатніх сельгасарганізацыях раёна. Праведзены агляд паказаў, што да гэтага пытання ўсе паставіліся сур’ёзна і адказна.
Падчас аб’езду Мікалай Пархамовіч яшчэ раз нагадаў спецыялістам інжынерных служб аб тым, што трэба строга прытрымлівацца нарматыўных тэрмінаў пастаноўкі сельгасмашын на захоўванне. Гэта — 10 дзён пасля таго, як закончана іх выкарыстанне. Такі тэрмін даецца для таго, каб ачысціць тэхніку ад зямлі, рэшткаў кармоў, зялёнай масы, саломы і іншага, памыць, зняць рамяні і акумулятары, усё, што павінна захоўвацца асобна.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.