У жывёлаводаў “канікулаў” не бывае, альбо як праходзіць зімоўка грамадскага статка ў ААТ “Дабаснянскае”

У жывёлаводаў  “канікулаў” не бывае, альбо як праходзіць зімоўка грамадскага статка ў ААТ “Дабаснянскае”

 

 

dobosna-ferma-4dobosna-ferma-1 dobosna-ferma-3dobosna-ferma-2З гэтай аксіёмай нельга не пагадзіцца. Калі паляводам, механізатарам зіма дае магчымасць нейкім чынам перадыхнуць, падрыхтавацца да новага земляробчага сезону, то для працаўнікоў мяса-малочнага цэху напружанне не спадае на працягу ўсяго года. Больш таго, зімова-стойлавы перыяд, як правіла, адзін з найбольш адказных, бо жывёлагадоўля для сельгаспрадпрыемстваў у гэты час — асноўная крыніца папаўнення грамадскай касы.
Галоўная задача, якая стаіць перад жывёлаводамі — не дапусціць спаду вытворчасці, пастаянна нарошчваць яе аб’ёмы, забяспечваць належную якасць прадукцыі. Менавіта ў такім накірунку арганізоўваюцца працоўныя будні работнікаў ферм ААТ “Дабаснянскае”. Стойлавы перыяд зараз праходзіць у гаспадарцы зладжана. Гэта, па-першае, вынік добрай падрыхтоўкі да яго. Жывёлагадоўчыя аб’екты былі своечасова даведзены да ладу: усе памяшканні адрамантаваны, пабелены, уцеплены, створаны належныя ўмовы для работы жывёлаводаў, назапашана трывалая кармавая база.

У дойным статку сельгаспрадпрыемства налічваецца зараз 983 каровы, якія размешчаны на чатырох фермах: у Дабрыцы, Пясцова, Асаўніку і Добасне. На апошняй сканцэнтравана асноўная “ўдарная сіла” — 402 фуражныя каровы ці 43% ад агульнай колькасці “пастаўшчыц” малака. Работай гэтай фермы мы і пацікавіліся падчас нядаўняга прыезду ў гаспадарку. Як расказала галоўны заатэхнік ААТ “Дабаснянскае” Галіна Наскавец, істотны ўплыў, накіраваны на павелічэнне вытворчасці малака, зрабіла ўвядзенне ў эксплуатацыю ў межах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы новай малочна-таварнай фермы. Улетку 2014 года тут былі пабудаваны два новыя хлявы, даільная зала з сучасным абсталяваннем, абсталяваны ўтульныя бытавыя і падсобныя памяшканні, лабараторыя, камп’ютарная, пакой для адпачынку. Акрамя таго, была рэканструявана частка былых памяшканняў для размяшчэння радзільнага аддзялення і прафілакторыя для цялят.
Новаўвядзенні паступова даюць свой плён. Рагулі даўно прызвычаіліся да аўтаматызаванага працэсу даення. Па словах Галіны Пятроўны, сутачны надой па ферме зараз складае ў сярэднім па 12 кілаграмаў малака ў разліку на адну карову. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння надояў. Усяго за суткі ад мясцовага “кантынгенту” надойваюць па 4823 кілаграмы малака, што складае 213% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Уважліва сочаць за працэсам даяркі. Увесь статак абслугоўваюць вопытная Святлана Русецкая і яе напарніца Алена Найданава. Апошняя працавала ў паляводчай брыгадзе, але як прыйшла ў жывёлагадоўлю, так і, як сама адзначыла, “прырасла” да рагуль. Падмяняе аператараў машыннага даення падчас выхадных Таццяна Каламіец. Рабочы графік у даярак напружаны. Пачынаецца іх працоўны дзень задоўга да досвітка: ужо а шостай гадзіне раніцы “стартуе” ранішняя дойка. Другім разам першая “партыя” рагуль заходзіць у даільныя боксы а 13-й гадзіне. А ўжо да 18 гадзін жывёлаводы спяшаюцца на заключную сутачную дойку, якая завяршаецца пасля 21 гадзіны вечара. Няцяжка ўявіць, колькі часу застаецца жанчынам на сябе, блізкіх і хатнюю гаспадарку…
Наогул у жывёлаводаў нямала клопатаў. Каб захаваць высокую прадуктыўнасць кароў, пазбегнуць захворванняў, неабходна выконваць усе тэхналагічныя патрабаванні кармлення і ўтрымання, праводзіць патрэбныя ветэрынарныя мерапрыемствы. За ўсім гэтым уважліва сочыць загадчык фермы Ніна Бебчык. Яна ў размове адзначыла, што ўсе работнікі фермы імкнуцца працаваць у адной агульнай звязцы. Красамоўна выглядае і той факт, што даяркі выдатна спраўляюцца з сучасным абсталяваннем: усе яны прайшлі спецыяльныя курсы павышэння кваліфікацыі з прысваеннем першага класа, ды і руку, як кажуць, даўно “набілі” на практыцы.
Мэтанакіраваная работа вядзецца над папаўненнем статка. Адметна, што камплектацыя мясцовага пагалоўя забяспечваецца выключна сваімі цялушкамі. Належная ўвага надаецца маладняку падчас расцёлаў. Даручаны гэты вельмі адказны ўчастак Надзеі Русавай. Яна прымае нованароджаных цялятак. На момант нашага прыезду ў радзільным аддзяленні фермы пад апекай Надзеі знаходзілася 9 маленькіх гадаванцаў. Жывёлавод расказала, што тут яны будуць утрымлівацца ў сярэднім на працягу тыдня, плюс дзень-другі ў залежнасці ад фізічнага стану цяляці. Вельмі важна ў гэты перыяд, адзначыла жанчына, абавязковае выпайванне цялятак малодзівам, ад чаго яны набіраюцца сіл і энергіі перад увядзеннем у асобны статак. Дарэчы, пераводзяцца цяляты з радзільнага аддзялення на комплекс у Харлапавічы. Адметны той факт, што Надзея Русава родам з Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Там сваю каханую дзесяць год таму знайшоў дабаснянскі хлопец, які і прывёз маладую жонку на малую радзіму. З таго часу ў сям’і, якой гаспадаркай быў выдзелены дыхтоўны дом, нарадзілася трое дзетак. А сама Надзея літаральна палюбіла беларускую вёску, працу ў сельскай гаспадарцы. Красамоўны факт: сёлета яна выдатна праявіла сябе на раённым конкурсе аператараў машыннага даення (да таго, як ёй даручылі працу ў радзільным аддзяленні, яна шчыравала даяркай): паказаўшы выдатныя тэарэтычныя і практычныя веды, жывёлавод з Добасны заваявала першае месца сярод маладых аператараў!
Наогул, у гаспадарцы давяраюць маладым кадрам. Яскрава па-цвярджае гэта ўчотчык Марыя Сідарэнка. Дзяўчыне даручаны камп’ютарызаваны ўлік дадзеных. Яе кабінет — гэта свайго роду “мазгавы” цэнтр аб’екта. Сюды сцякаецца практычна ўся інфармацыя па жывёлагадоўчых працэсах і заносіцца ў базу дадзеных. Усе лічбы аператыўна і без памылак аналізуе Марыя. Маючы яшчэ са школы прыродныя здольнасці да матэматыкі, учотчык спраўляецца з абавязкамі на выдатна. Да таго ж, павышае свой прафесійны ўзровень: без адрыву ад вытворчасці вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. І ў планах будучага эканаміста — надалей працаваць у роднай гаспадарцы, дапамагаць ёй сваімі ведамі. А яшчэ Марыя, як заўважыла яе непасрэдны кіраўнік Ніна Бебчык, — вясёлая і добразычлівая, душа калектыву, можа кожнаму ўзняць настрой. А ад пазітыву, як вядома, і любая работа ідзе на лад!..
Кажучы пра вытворчыя паказчыкі фермы “Добасна”, нялішнім будзе закрануць і трывалую кармавую базу гаспадаркі. Сёлета ўдалося пад поўную патрэбу назапасіць для грамадскага пагалоўя і грубых, і сакавітых кармоў. Нарыхтавана 862 т сена, 9844 т сенажу, 11820 т сіласу, удосталь маецца саломы. Крыху адчуваецца недахоп зернефуражу з-за недабору збожжа падчас жніва, канстатавала Галіна Наскавец, але ён па меры магчымасці ліквідуецца, вядзецца закуп кармавога зерня. Усе вышэй названыя віды корму рагулі штодзень атрымліваюць у вызначаных спецыялістамі прапорцыях. Да таго ж, у рацыён жывёлы ўведзены кампаненты для вышэйшай эфектыўнасці малакааддачы і якасці малака: канцэнтраты, сланечнікавы шрот, патака. Дарэчы, для рагуль, якія ацяліліся, маецца своеасаблівая “ўзнагарода”: на працягу наступных 100 дзён яны атрымліваюць на 400 грамаў канцэнтратаў больш нормы. Збалансаванасць кармлення сёння дазваляе дабаснянцам пастаўляць малако таварнасцю ў 90% пры тлустасці 3,9. Прычым амаль 50% малака ацэньваецца класам “экстра”.
На дасягнутых рубяжах дабаснянцы не збіраюцца спыняцца. І гэта зразумела, бо для таго, каб мець стабільны даход, неабходна на належным узроўні наладжваць работу ўсіх звенняў жывёлагадоўлі. А для павышэння эфектыўнасці работы трэба задзейнічаць новыя рэзервы, над чым планамерна і вядзецца работа ў сельгасарганізацыі.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024