Удзельнікі атрада Кіраўскага ліцэя №15 — пераможцы па выніках працоўнага семестра-2016

licej-1 У лік пераможцаў абласнога конкурсу “Працоўны семестр-2016” па розных намінацыях увайшлі і прадстаўнікі нашага раёна.

У намінацыі “Лепшы будаўнічы атрад” вылучыўся атрад прафесійнага ліцэя №15 (камандзір Аляксандр Рубцоў). Дарэчы, ліцэйскі атрад атрымаў перамогу на абласным конкурсе ў гэтай намінацыі ўжо ў трэці раз! (Фота атрада — на 3-й стар. гэтага нумара газеты).
У намінацыі “Лепшы сельскагаспадарчы атрад” адзначаны атрад з Жыліцкага сельгаскаледжа (камандзір Аляксандр Іваноў).
Не раз быў на лідзіруючых пазіцыях у вобласці наш раённы штаб па каардынацыі дзейнасці будаўнічых атрадаў: яго работа адзначалася па выніках працоўных семестраў 2013, 2014 гадоў. І сёлетні конкурс прынёс перамогу: раённы штаб пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Бяляўскай стаў лепшым у адпаведнай намінацыі.
Лепшым тэрытарыяльным штабам студэнцкіх атрадаў раённай арганізацыі ГА “БРСМ” стаў штаб Кіраўскага райкама БРСМ (першы сакратар Алена Осіпава).
На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным закрыццю працоўнага семестра-2016, якое адбылося ў Чэрыкаве, пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Моладзь раёна летам спрацавала на славу. Як вынік — заслужаныя ўзнагароды, удзячнасць кіраўніцтва сельгасарганізацый і прадпрыемстваў, якім працоўныя атрады дапамагалі ў правядзенні сельскагаспадарчых, будаўнічых работ, добраўпарадкаванні.
Урачыстае закрыццё рэспубліканскага працоўнага семестра адбудзецца 20 снежня ў Мінску. У мерапрыемстве прымуць удзел і нашы пераможцы. Іх чакаюць узнагароды за добрасумленныя адносіны да працы і працяг традыцый старэйшага пакалення.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.