З падарункамі — да кіраўскіх ліцэістаў

konon-5konon-3konon-4konon-1konon-2konon-10konon-6konon-8konon-7konon-9У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў раёне пабываў дырэктар холдынга «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук. Ён завітаў у ліцэй №15 з падарункамі. Кіраўніцтва ўстановы адукацыі, навучэнцы сустракалі ганаровага госця ля прыгожай ёлкі ў сталовай, якая ўжо па-навагодняму ўбрана. Тут жа былі Дзед Мароз і Снягурка.
Па-першае, сельскія рабяты, пражываючыя ў інтэрнаце, атрымалі ад парламентарыя неабходную ім пральную машыну-аўтамат: пашпарт на яе Ігар Кананчук уручыў дырэктару ліцэя Франі Старавойтавай.
А яшчэ госць парадаваў ліцэістаў з ліку дзяцей-сірот салодкімі навагоднімі падарункамі.
Ігар Кананчук шчыра павіншаваў прысутных з надыходзячым Новым годам і адзначыў, што вельмі прыемна напярэдадні такога цудоўнага свята дарыць людзям радасць. Ён пажадаў усім здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў усюды і ва ўсім.

Франя Старавойтава выказала госцю шчырую ўдзячнасць за ўвагу. Яна падкрэсліла, што дадзеная катэгорыя рабят мае патрэбу ў асаблівым клопаце. Акцыя “Нашы дзеці” — заўжды побач, яна, як пуцяводная зорка, у пераднавагоднія і навагоднія дні, дае адчуць чараўніцтва свята кожнаму дзіцяці.
Падзякі Ігар Кананчук атрымаў і ад ліцэістаў.
Свае віншаванні з надыходзячым Новым годам і найлепшыя пажаданні выказала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.
Усе разам — госці, педагогі, навучэнцы з Дзедам Марозам і Снягуркай закружыліся ў вясёлым карагодзе вакол ёлкі. Няхай жа ў Новым годзе здзейсняцца ўсе жаданні!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.