Дарылі святочны настрой юным кіраўчанам
Традыцыйная акцыя “Цуды на Раство”, якая праходзіць у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, прадоўжылася і пасля свята Новага года. Радасць і святочны настрой разам з падарункамі і сюрпрызамі атрымалі ў тым ліку і рабяты, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным стане.
Напярэдадні свята Раства Хрыстова да кіраўчан Сяргея Бяляўскага і Яўгена Аўсяніка, а таксама яшчэ некалькіх дзяцей з віншаваннямі завіталі Дзед Мароз і Снягурка разам з прадстаўнікамі РАУС, раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, ГА “БРСМ”, духавенства.